История Беларуси.Тэсты для акрэдытацыі 2012


Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918)
1. Да Лютаўскай рэвалюцыі адносіцца:
палітыка “ваеннага камунізму”
рэстаўрацыя манархіі
двоеўладдзе
“паліцэйскі сацыялізм”
2. Мясцовымі органамі Часовага ўрада ў Беларусі з’яўляліся:
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў
грамадскія камітэты парадку
салдацкія камітэты
прафесійныя саюзы
3.Галоўным ініцыятарам стварэння Саветаў на Беларусі былі:
oэсеры;
•бальшавікі;
oменьшавікі;
oбундаўцы.
4.Задачу перахода ад этапа буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацыялістычнай(да сярэдзіны 1917г.) хацелі ажыццявіць, вылучыўшы лозунг «Уся ўлада Саветам»:
oэсеры;
•бальшавікі;
oменьшавікі;
oбундаўцы.
5.Бальшавікі на Vl з'ездзе РСДРП(б):
•узялі курс на ўзброенае паўстанне;
oвырашылі пайсці на кампраміс з органамі Часовага ўрада;
oдабіваліся звяржэння самадзяржаўя;
oпрынялі рашэнне падтрымаць генерала Л.Карнілава.
6.Кастрычніцкая рэвалюцыя адбылася:
•25 кастрычніка 1917 года;
o28 кастрычніка 1917 года;
o26 кастрычніка 1917 года;
o27 кастрычніка 1917 года.
7.Цэнтрам барацьбы з карнілаўшчынай у Беларусі стаў:
oМагілёў;
•Мінск;
oГомель;
oБрэст.
8. Процідзеянне бальшавікам ў кастрычніку 1917 г. у Мінску аказала арганізацыя, якая называлася:
Аблвыканкамзах
Камітэт выратавання рэвалюцыі
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту
абласны Савет Народных Камісараў
9.Палітычнай асновай новай улады ў Беларусі пасля Кастрычніка 1917г. аб'яўляліся:
oсаўнаргасы;
oкалгасы;
•Саветы;
oпрафсаюзы.
10.Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі была юрыдычна аформлена на:
olX з’ездзе РСДРП(б) ;
ol Усерасійскім з’ездзе Саветаў;
•ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў;
olll Усерасійскім з’ездзе Саветаў.
11.На ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў былі прыняты:
oдэкрэт аб міры;
oдэкрэт аб зямлі;
•дэкрэт аб міры, зямлі і стварэнні СНК;
oдэкрэт аб стварэнні СНК.
12.Вышэйшым заканадаўчым органам на ll Усерасійскім з’ездзе Саветаў стаў:
oСавет народных камісараў;
•Усерасійскі Цэнтральны выканаўчы камітэт;
oВаенна-рэвалюцыйны камітэт;
oЧасовы ўрад.
13.Савецкі ўрад (СНК РСФСР) узначаліў:
•Ул. Ленін;
oЛ.Бранштейн (Троцкі);
oІ. Джугашвілі (Сталін);
oВ.Кнорын.
14.Загадам №1 выканкама Мінскага Савета ад 26 кастрычніка 1917 г. абвяшчалася:
•ўзяцце ўлады ў горадзе ў свае рукі;
oстварэнне Камітэта выратавання рэвалюцыі;
oперадача ўлады Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту Заходняга фронту;
oаўтаномія Беларусі ў складзе Расіі.
15.У час ліквідацыі стаўкі ў Магілёве Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенных сіл быў:
oЛ.Карнілаў;
•М. Духонін;
oВ. Балуеў;
oА. Керанскі.
16.Закандаўчы орган савецкай улады, які быў створаны на Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі:
oБеларускі ваенна-рэвалюцыйны камітэт;
oСавет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту;
•Аблвыканкамзах;
oКамітэт выратавання рэвалюцыі.
17.Выканаўчы орган савецкай улады, які быў створаны на Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі:
oБеларускі ваенна-рэвалюцыйны камітэт;
•Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту;
oАблвыканкамзах;
oКамітэт выратавання рэвалюцыі.
18.І Усебеларускі з’езд пачаў працу:
o5 снежня 1917г.;
o12снежня 1917г.;
•15 снежня 1917г.;
o17 снежня 1917г.
19.Роспуск І Усебеларускага з’езда ажыццявіў:
oКамітэт выратавання рэвалюцыі;
•Аблвыканкамзах;
oВаенна-рэвалюцыйны камітэт;
oШтаб узброеных сіл па Беларусі.
20.Па рашэнню І Усебеларускага з’езда ўлада на Беларусі перадавалася:
oБларускаму камітэту самапомачы;
oБеларускаму народнаму камітэту;
•Усебеларускаму Савету сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў;
oЧасоваму камітэту І Усебеларускага з’езда.
21.Лінія, па якой стабілізаваўся савецка-германскі фронт пасля лютаўскага (1918г.) наступлення Германіі:
oДзвінск-Баранавічы-Пінск;
oБабруйск-Рагачоў-Жлобін;
•Орша-Магілеў-Гомель;
oПаставы-Гродна-Пінск.
22.Брэсцкі мір паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны:
•3 сакавіка 1918г.;
o3 красавіка 1918г.;
o3 мая 1918г.;
o3 чэрвеня 1918г.
23.Выканкам І Усебеларускага з’езда выдаў першую Устаўную грамату да беларускага народа:
•21 лютага 1918г.;
o23 лютага 1918г.;
o25 лютага 1918г.;
o28 лютага 1918г.
24.Другая Устаўная грамата, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай рэспублікай, была абвешчана:
•9 сакавіка 1918г.;
o25 сакавік 1918г.;
o9 красавіка 1918г.;
o25 красавіка 1918
25.У адпаведнасці з трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918г. БНР абвяшчалася:
o“савецкай сацыялістычнай рэспублікай”;
•“незалежнай і вольнай дзяржавай”;
o“буфернай дзяржавай”;
o“аўтаномнай рэспублікай у складзе Расіі”.
26.25 красавіка 1918г. Рада БНР:
oвыдала Дэкларацыю “Да беларускіх рабочых і сялян”;
•накіравала тэлеграму нямецкаму кайзеру Вільгельму;
oвыдала ІІІ Устаўную грамату;
oпачала арганізацыю партызанскіх атрадаў.
27.БССР 30 снежня 1918г. была абвешчана ў наступных межах:
oМінская, Гродзенская і Віленская губерня;
oшэсць паветаў Мінскай губерні;
oВіцебская, Магілёўская і Смаленская губерні;
•Мінская, Гродзенская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерні.
28.Горад, у якім Часовы рабоча-сялянскі Савецкі ўрад Беларусі абвясціў стварэнне БССР, гэта:
МінскВіцебск
СмаленскМасква
29.Да палітыкі “ваеннага камунізму” адносіцца:
1) дазвол на свабодны гандаль хлебам
2) дазвол на арэнду зямлі і выкарыстанне наёмных работнікаў
3) увядзенне харчразвёрсткі
4) увядзенне харчпадатка
30.Ператварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу – гэта:
oзмова;
•рэформа;
oпаўстанне;
oрэвалюцыя.
31.Пры ўсталяванні савецкай улады ў Мінску процідзеянне бальшавікам аказаў:
oБеларускі нацыянальны камітэт;
oАблвыканкамзах;
•Камітэт выратавання рэвалюцыі;
oВаенна-рэвалюцыйны камітэт.
32.Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту былі ўтвораны ў:
oкастрычніку 1917г.;
•лістападзе 1917г.;
oснежні 1917г.;
oлютым 1918г.
33.Першым старшынёй СНК Заходняй вобласці і фронту стаў:
•К.І.Ландар;
oМ.У.Рагазінскі;
oЗ.Ф.Жылуновіч;
oА.Ф.Мяснікоў.
34.Пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і г.д.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную – гэта:
oрэквізіцыя;
•нацыяналізацыя;
oсацыялізацыя;
oсекулярызацыя.
35.Слуцкае паўстанне адбылося ў:
o1918г.;
o1919г.;
•1920г.;
o1921г.
36.Самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады або шырокае ўнутранае самакіравнне, якое прадастаўляецца асобнай нацыянальнасці, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы – гэта:
oнезалежнасць;
•аўтаномія;
oфедэрацыя;
oсаюз.
37.Першы пункт рэзалюцыі, які паспеў прыняць Усебеларускі з’езд, абвяшчаў:
oутварэнне незалежнай Беларускай рэспублікі;
oпрызнанне ўлады Аблвыканкамзаха;
•стварэнне часовага органа Краёвай улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў;
oскліканне Беларускага Устаноўчага сходу.
38.Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі абвяшчала:
oскліканне Беларускага Устаноўчага сходу;
oстварэнне БНР;
•Выканкам Рады Ўсебеларускага з’езда чсовай уладай і стварэнне ўрада – Народнага сакратарыяту;
oнезалежнасць БНР.
39.Народны сакратарыят (урад), створаны ў адпаведнасці з першай Устаўной граматай, узначаліў:
oА.Чарвякоў;
•Я.Варонка;
oА.Мяснікоў;
oЗ.Жылуновіч.
40.Кантрыбуцыя – гэта:
•выплаты дзяржавы, якая пацярпела паражэнне, дзяржаве-пераможцы;
oдалучэнне з дапамогай сілы адной дзяржавай тэрыторыі другой;
oпаведамленне адной дзяржавы другой аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора;
oузброенае нападзенне адной дзяржавы на другую.
41.Аблвыканкамзах з’яўляўся:
oчасовым органам кіравання ў перыяд пераходу ўлады да Саветаў у Беларусі;
•вышэйшым заканадаўчым органам савецкай улады ў Беларусі з лістапада 1917г.;
oорганам улады на Заходнім фронце;
oнадзвычайным органам уладам.
42.Падзел насельніцтва Беларусі ў межах розных дзяржаў адбыўся ў выніку:
oзаключэння Версальскага міру;
oскасавання Брэсцкага міру;
oутварэння ЛітБел;
•падпісання Рыжскага міру.
43.Абвяшчэнне незалежнасці БНР адбылося ва ўмовах:
oпольскай інтэрвенцыі;
•германскай акупацыі;
oдэнансацыі Брэсцкага міру;
oпадпісання Рыжскага міру.
Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі (1919-1939)
1.VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэння ССРБ, адбылася 30-31 снежня 1918г.:
oМаскве;
oМінску;
•Смаленску;
oВільні.
2.Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ўзначаліў:
•З.Ф.Жылуновіч;
oВ.Ю. Ластоўскі;
oА.Ф. Мяснікоў;
oК.І. Ландар.
3.ЛітБелССР была ўтворана ў лютым:
o1918г.;
•1919г.;
o1920г.;
o1921г.
4.У склад ЛітБелССР увайшлі беларускія губерні:
•Мінская і Гродзенская;
oМінская, Віцебская і Гродзенская;
oМінская, Магілёўская і Віцебская;
oМінская і Віцебская.
5.Маніфест аб утварэнні БССР быў абвешчаны:
•1 студзеня 1919 г.;
o7 студзеня 1919г.;
o11 студзеня 1919г.;
o18 студзеня 1919г.
6.27 лютага 1919г. у якасці буфера на савецка-польскім памежжы была створана:
oССРБ;
•ЛітБелССР;
oЗаходняя вобласць;
oЗаходняя камуна.
7.Палітыка надзвычайных мер, якая праводзілася бальшавікамі ў Савецкай Расіі да 1921г.:
•“ваенны камунізм”;
o“НЭП”;
o“камасацыя”;
o“індустрыялізацыя”.
8.Састаўная частка палітыкі “ваеннага камунізму”, адпаведна якой у сялян адбіралі лішкі вытворанай імі прадукцыі:
oхарчпадатак;
•харчразвёрстка;
oкамасацыя;
oпарцэляцыя.
9.Беларускую камуністычную аргнізацыю (БКА) падчас савецка-польскай вайны ўзначальваў:
oА.Чарвякоў;
oВ.Кнорын;
•У.Ігнатоўскі;
oВ.Ластоўскі.
10.Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны ў:
o1920г.;
•1921г.;
o1922г.;
o1923г.
11.Дэкларацыя аб абвяшчэнні ССРБ была прынята:
•31 ліпеня 1920г.;
o31 ліпеня 1921г.;
o31 жніўня 1920г.;
o31 жніўня 1921г.
12.Партызанскі атрад В.Талаша ў час польскай акупацыі дзейнічаў у:
oБабруйскім павеце;
oМінскім павеце;
•Мазырскім павеце;
oРэчыцкім павеце.
13.НЭП пачаўся ў:
o1920г.;
•1921г.;
o1922г.;
o1923г.
14.НЭП пачаўся з:
oграшовай рэформы;
•замены харчразвёрсткі харчпадаткам;
oстварэння Саўнаргаса;
oліквідацыі ўраўняльнай зарплаты ў прамысловасці.
15.Наркомам земляробства БССР у 1920-я гг. быў:
oА.Чарвякоў;
oУ.Ігнатоўскі;
•Д.Прышчэпаў;
oФ.Шантыр.
16. Вызначце асаблівасць правядзення НЭП у БССР:
1) дазвол прыватнага гандлю3) увядзенне харчпадатку
2) правядзенне хутарызацыі4) з’яўленне бірж працы
17.Сельскагаспадарчы калектыў, удзельнікі якога аб’ядноўвалі толькі асноўныя сродкі вытворчасці – зямлю, рабочую жывёлу, інвентар:
oфальварак;
oТАЗ;
•арцель;
oхутар.
18.Большасць кіраўніцтва РКП(б) разглядала НЭП як часовае адступленне ў эканоміцы, таму што:
oу выніку правядзенн НЭПа не вельмі эфектыўна аднаўлялася прамысловасць;
•НЭП супярэчыў сацыялістычнай тэорыі пераходу ад капіталізму да сацыялізму;
oНЭП тармазіў развіццё палітыкі беларусізацыі;
oНЭП прывёў да крызісу ў сельскай гаспадарцы Беларусі.
19.Першае і другое ўзбуйненне БССР адбылося ў:
o1922 і 1924гг.;
o1924 і 1925гг.;
•1924 і 1926гг.;
o1926 і 1928гг.
20.ΙΙ Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб самароспуску Рады і ўрада БНР, адбылася ў:
•1925г.;
o1926г.;
o1927г;
o1928г.
21.Саюз Савецкіх Сацыялістычных рэспублік быў утвораны:
o30 снежня 1921г.;
•30 снежня 1922г.;
o30 снежня 1923г.;
o30 снежня 1924г.
22.30 снежня 1922г. у Маскве адкрыўся:
oX з’езд РКП(б);
oΙΙΙ Усерасійскі з’езд Саветаў;
•Ι Усесаюзны з’езд Саветаў;
oΙ з’езд КПСС.
23.Важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі бальшавікоў на Беларусі ў 20-я гады XX ст.:
•беларусізацыя;
oдэмакратызацыя;
oкалектывізацыя;
oіндустрыялізацыя.
24.Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка пачалася ў:
•1924г.;
o1926г.;
o1920г.;
o1922г.
25.У 1926г. выйшаў на экран першы беларускі мастацкі фільм Юрыя Тарыча:
o“Кастусь Каліноўскі”;
o“Ленін і Беларусь”;
•“Лясная быль”;
o“Дрыгва”.
26.Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў адкрыт ў:
o1920г.;
•1921г.;
o1922г.;
o1923г.
27.Вядучай навуковай установай, створанай на Беларусі ў 1922г. быў(ла):
•Інбелкульт;
oАкадэмія навук;
oБДТ;
oБДУ.
28.Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію Навук БССР у:
o1925г.;
o1927г.;
o1928г.;
•1929г.
29. Першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук з’яўляўся:
1) З.Жылуновіч
2) У.Ігнатоўскі
3) Я.Купала
4) Я.Колас
30. Беларускі дзяржаўны універсітэт адкрыўся ў:
1) 1920 г.
2) 1921 г.
3) 1922 г.
4) 1923 г.
31.Карэнізацыя – гэта:
•вылучэнне на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага насельніцтва Беларусі;
oаднаўленне сельскай гаспадаркі прадстаўнікамі карэннага насельніцтва Беларусі;
oразвіццё мясцовай індустрыі БССР;
oфарміраванне карэннага беларускага пралетарыяту як аплоту камунізма на Беларусі.
32.Палітадзелы пры МТС створаны ў:
o1915г.;
o1931г.;
•1933г.;
o1936г.
33.Да прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці адносіліся:
oдробныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы;
•буйныя і сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі і без іх;
oусе нацыяналізаваныя прадпрыемствы;
oпрадпрыемствы, якія апрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.
34.БССР увайшла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у:
1) 1919 г.
2) 1920 г.
3) 1921 г.
4) 1922 г.
35.Падзея, якая адбылася ў адзін год з падпісаннем Рыжскага міру:
oпершае ўзбуйненне БССР;
oдругое ўзбуйненне БССР;
•увядзенне НЭПа;
oувядзенне чырвонца.
36.Першая электрастанцыя, якая пабудавана ў Беларусі:
oЛукомская ДРЭС;
•БелДРЭС каля Орша;
oБярозаўская ДРЭС;
oВасілевіцкая ДРЭС.
37.Тэрмін, які сведчыць аб увядзенні НЭПа:
oхарчразвёрстка;
oнатуральная гаспадарка;
oдзяржаўнае размеркаванне прадуктаў па картачках;
oсвабода гандлю.
38.Федэрацыя – гэта:
•форма тэрытарыяльнага ўладкавання, пры якой асобныя дзяржаўныя ўтварэнні аб’ядноўваюцца ў адну саюзную дзяржаву;
oформа дзяржавы, у якой асобныя яе часткі не маюць самастойнасці;
oформа палітычнага аб’яднання дзяржаў пры поўным захаванні іх самастойнасці;
oформа дзяржаўнага ўладкавання.
39.Элемент палітыкі “ваеннага камунізму”:
•харчовая развёрстка;
oсавецкі чырвонец;
oсельскагаспадарчая кааперацыя;
oхарчпадатак.
40.Дзяржаўнымі мовамі ў БССР у час беларусізацыі былі абвешчаны:
oбеларуская;
oбеларуская і руская;
oбеларуская, руская і яўрэйская;
•беларуская, руская, яўрэйская і польская.
41.Горад, у якім быў адкрыт БДТ-2:
•Віцебск;
oГродна;
oМагілёў;
oБаранавічы.
42.Прыярытэтная роля на транспарце ў 1920-х – 1930-х гг. належыла:
oгужавому;
oаўтамабільнаму;
oрачному;
•чыгуначнаму.
43.Прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў канцы 1920-х – 1930-х гады бальшавікі называлі:
oфашысты;
oсіяністы;
•нацыянал-дэмакраты;
oпартакраты.
44.Асноўнае мерапрыемства, якое праводзіла таварыства “Далоў непісьменнасць!”:
oарганізацыя барацьбы з “нацыянал-дэмакратызмам;
•стварэнне пунктаў лікбеза;
oкантроль за мерапрыемствамі ў галіне народнай асветы;
oвыданне газет і часопісаў на беларускай мове.
45.Горад, у чкім была створана кінастудыя “Савецкая Беларусь”:
oМасква;
•Ленінград;
oМінск;
oВіцебск.
46.Першы з’езд пісьменнікаў Беларусі адбываўся ў:
o1931г.;
•1934г.;
o1935г.;
o1936г.
47.Праўленне Саюза пісьменнікаў пасля яго Ι з’езда ўзначаліў:
•М.Клімковіч;
oС.Астрэйка;
oМ.Лужанін;
oЛ.Калюга.
48.Аўтарам драмы “Партызаны” з’яўляецца:
oЗ.Бядуля;
oЭ.Самуйленак;
•К.Крапіва;
oП.Глебка.
49.Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета адкрыўся ў:
o1932г.;
•1933г.;
o1935г.;
o1937г.
50.Справа, якая была сфарміравана органамі ДПУ БССР у адносінах да “нацыянал-дэмакратаў”:
o“Партыя беларускіх сацыялістаў”;
o“Аб’яднаная дэмакратычная партыя”;
o“Яўрэйскі саюз”;
•“Саюз вызвалення Беларусі”.
51.Аўтарам паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка” з’яўляецца:
oК.Крапіва;
•Я.Колас;
oЯ.Купала;
oП.Галавач.
52.Вядомым творам Цішкі Гартнага з’яўляецца:
•“Сокі цаліны”;
o“Босыя на вогнішчы”;
o“Безназоўнае”;
o“З сказаў буры і віхораў”.
53.Кіраўніком БДТ-1 з’яўляўся:
oЮ.Тарыч;
•Е.Міровіч;
oВ.Волкаў;
oМ.Філіповіч.
54.Рэформа беларускага правапісу была праведзена ў:
o1926г.;
o1929г.;
•1933г.;
o1935г.
55.Роля кіраўніка “антысавецкай арганізацыі” “Саюз вызвалення Беларусі”(СВБ), быццам бы выкрытай органамі ДПК БССР, спачатку адводзілася:
•Янку Купале;
oЯкубу Коласу;
oЦішку Гартнаму;
oАнтону Баліцкаму.
56.Пазасудовыя органы ў час масавых рэпрэсій:
oАкруговыя суды;
oПракуратура;
•Асобыя нарады;
oВярхоўны Суд.
57.Па Канстытуцыі БССР 1937 года вышэйшым органам улады з’яўляўся:
oУсебеларускі з’езд Саветаў;
•Вярхоўны Савет;
oСНК БССР;
oЦВК БССР.
58.Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР, адпаведна якому ўтвараліся вобласці, было здзейснена ў:
o1936г.;
•1938г.;
o1939г.;
o1940г.
59.Беларускім вандроўным тэатрам кіраваў:
oЕ.Міровіч;
•У.Галубок;
oК.Крапіва;
oГ.Глебаў.
60.Гады першай пяцігодкі развіцця народнай гаспадаркі савецкай краіны:
•1928-1932гг.;
o1932-1936гг.;
o1925-1929гг.;
o1936-1940гг.
61.Курс на правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі быў узяты ў:
•1927г.;
o1928г.;
o1929г.;
o1930г.
62.Пасланцы рабочага класа, якія дапамагалі мясцовым уладам праводзіць калектывізацыю:
oтрыццацітысячнікі;
oдваццацітысячнікі;
•дваццаціпяцітысячнікі;
oтрыццаціпяцітысячнікі.
63.Выбары дэпутатаў у Саветы ў канцы 1920-х – 30-х гг. праводзіліся:
oна аснове альтэрнатывы (2 і больш пратэндэнтаў);
•на безальтэрнатыўнай аснове;
oшляхам кааптацыі;
oна аснове самавулучэння.
64.Тэрмін, які сведчыць аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі:
oперапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны;
oкааперацыя;
•раскулачванне;
oстаханаўскі рух.
65.Афіцыйным сведчаннем развіцця дэмакратычных працэсаў у БССР стала:
oпрыпыненне палітыкі беларусізацыі;
•прыняцце Канстытуцыі БССР 1937г.;
oцэнтралізацыя кіравання краіны;
oсправа “СВБ”.
66.Выраз “выбар без выбару” азначае:
oадсутнасць выбараў увогуле;
oабмежаванне права савецкіх грамадзян на ўдзел у выбарах;
•безальтэрнатыўны парадак выбараў;
oіснаванне шматпартыйнасці.
67.Тэрыторыя Заходняй Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы з:
o1917г.;
•1921г.;
o1919г.;
o1939г.
68.Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) была заснавана ў:
o1921г.;
•1923г.;
o1925г.;
o1927г.
69.Аб’яднанне камсамольскіх арганізацый Заходняй Беларусі ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) адбылося ў:
o1922г;
o1923г.;
•1924г.;
o1927г.
70.Дыктатарскі рэжым, устаноўлены ў Польшчы Ю.Пілсудскім ў 1926г., атрымаў назву рэжым:
oпацыфікацыі;
oкамасацыі;
oпарцэляцыі;
•санацыі.
71.Курс нацыянальнай палітыкі польскага ўрада ў Заходняй Беларусі можа вызначыць як:
•асіміляцыю;
oбеларусізацыю;
oкарэнізацыю;
oдэмакратызацыю.
72.Заходнебеларускі паэт, аўтар кніг “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, “На этапах”:
oЯ.Драздовіч;
oП.Сергіевіч;
•М.Танк;
oЯ.Купала.
73.Заходнебеларускі мастак, які ў другой палове 1920-х гг. стварыў вялікія графічныя серыі старадаўніх помнікаў Беларусі і Літвы – гэта:
•Я.Драздовіч;
oМ.Танк;
oП.Пестрак;
oВ.Волкаў.
74.Па Канстытуцыі БССР 1927г. вышэйшым органам улады з’яўляўся:
•Усебеларускі з’езд Саветаў;
oЦВК БССР;
oВярхоўны Савет;
oСНК БССР.
75.Сітуацыя ў эканоміцы, калі цэны на прамысловыя тавары былі значна вышэйшымі, чым на сельскагаспадарчыя прадукты:
oінфляцыя;
•“нажніцы цэн”
oдэвальвацыя;
o“рэвалюцыя цэн”.
76.Асаблівасцю індустрыялізацыі ў БССР было пераважнае развіццё:
oцяжкай прамысловасці;
•лёгкай прамысловасці;
oздабываючай прамысловасі;
oвытворчасці ваеннай прадукцыі.
77.У гады першай пяцігодкі было пабудавана прадпрыемства:
oМінскі радыёзавод;
oзавод ЭВМ у Мінску;
•фабрыка “КІМ” у Віцебску;
oЗавод аўтаматычных ліній ў Баранавічах.
78.Б.Тарашкевіч узначальваў:
oКПЗБ;
oБДХ;
•БСРГ;
oБПС-Р.
79.У Заходняй Беларусі ў 1920г. продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі – гэта:
•парцэляцыя;
oхутарызацыя;
oкамасацыя;
oсанацыя.
80.Накірунак зямельнай рэформы ў 1920-х гг. у Польшчы, ліквідацыя церазпалосіцы і высяленне на хутар – гэта:
oпарцэляцыя;
•камасацыя;
oсанацыя;
oкарэнізацыя.
81.Кіраўнік і актыўны дзеяч ТБШ і БСРГ:
•Б.Тарашкевіч;
oА.Славінскі;
oС.Прытыцкі;
oІ.Лагіновіч.
82.Дзеяч, які належыў да рэвалюцыйна-вызваленчага напрамку нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі:
oБ.Тарашкевіч;
•С.Прытыцкі;
oВ.Ластоўскі;
oС.Рак-Міхайлоўскі.
Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
1.Савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь:
o23 жніўня 1939г.;
o1 верасня 1939г.;
o28 жніўня 1939г.;
•17 верасня 1939г.
2.Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэнне аб:
•устанаўленні Савецкай улады і ўваходжанні ў склад БССР;
oутварэнні самастойнай дэмакратычнай рэспублікі;
oдалучэнні да Літвы;
oаўтаноміі ў складзе Польшчы.
3.Пакт аб ненападзе паміж Германіяй і ССР быў падпісаны:
•23 жніўня 1939г.;
o28 верасня 1939г.;
o28 жніўня 1939г.;
o1 верасня 1939г.
4. СССР 28 верасня 1939 г. падпісаў дагавор «Аб дружбе і граніцы» з:
1) Вялікабрытаніяй; 3) Германіяй;
2) Францыяй; 4) Польшчай
5. Згодна з дагаворам 1939 г. «Аб дружбе і граніцы» новая граніца паміж Германіяй і Савецкім Саюзам была праведзена па так званай лініі:
1) «Мажыно»;
2) «Зігфрыда»;
3) «Керзана»;
4) «Одэр — Нэйсе».
6. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ЗахАВА ўзначальваў:
1)Г.К. Жукаў
2)С.Ф. Куцепаў
3)Д.Р. Паўлаў
4)І.М. Русіянаў
7. Умацаванне абараназдольнасці заходніх рубяжоў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны адбывалася па лініі:
1) «Манергейма»;
2) «Молатава»;
3) «Сталіна»;
4) «Мажыно».
8.Кодавая назва плана вайны Германіі супраць СССР:
•“Барбароса”;
o“Оверлорд”;
o“Тайфун”
o“Фатэрланд”
9.Вызначце назву плана нямецкіх фашыстаў па знішэнню народаў Савецкага Саюза і каланізацыі яго тэрыторыі:
o“Барбароса”;
•“Ост”;
o“Вайс”;
o“Гімлер”.
10.Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939г. з:
oбамбардыровак нямецкай авіяцыяй Англіі;
•нападу Германіі на Польшчу;
oнападу Германіі на СССР;
oнападу СССР на Фінляндыю.
11.Бліцкрыг – гэта:
oсістэма мерапрыемстваў, якая праводзілася для ізаляцыі тэрыторыі дзяржавы;
oсістэма мерапрыемстваў, якая праводзілася на акупаванай тэрыторыі;
oтактыка і стратэгія каланіяльнай вайны;
•тэорыя хуткага вядзення вайны з дасягненнем перамогі ў найкарацейшы тэрмін.
12.Беларускі горад, абарона якога працягвалася 23 дні – гэта:
oОрша;
oГомель;
•Магілёў;
oМінск.
13.Свой першы залп “кацюшы” далі пад:
oВіцебскам;
oМінскам;
•Оршай;
oБабруйскам.
14.Назва плана “маланкавай вайны” Германіі супраць СССР паходзіць ад імя:
oнемецкага генерала;
oканцлера Прусіі;
•германскага караля;
oпрускага імператара.
15.Камандзір стралковай дывізіі, якая стала першай гвардзейскай дывізіяй у Чырвонай арміі:
oЕ.Раманаў;
oА.Пятроўскі;
•С. Куцэпаў;
oІ.Русіянаў.
16. Штаб абароны Брэсцкай крэпасці ўзначальваў (узначальвалі):
1) А. Кіжаватаў;
2) I. Зубачоў і Я. Фамін;
3) I. Русіянаў;
4) С. Куцепаў.
17. Ураджэнец Віцебшчыны, палкавы камісар, адзін з кіраўнікоў штаба абароны Брэсцкай крэпасці:
А.М. Кіжаватаў
Я.М. Фамін
П.М. Гаўрылаў
І.М. Зубачоў
18. Лётчык, які ў першыя дні вайны ўступіў у адзінаборства з дзевяццю “месершмітамі”, збіў два з іх і тараніў трэцяга:
М.Ф. Гастэла
В. Талаліхін
А.С. Данілаў
В.І. Коўзан.
19. Падзеі абароны якога беларускага горада апісаў у сваім рамане “Жывыя і мёртвыя” К. Сіманаў:
Віцебска
Гомеля
Мінска
Магілёва
20. Напрамак контрудару войск Заходняга фронту ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны,калі адбыўся адзін з буйнейшых танкавых баёў:
1) Беласток - Сувалкі2) Рагачоў - Жлобін3) Сянно – Лепель
4) Шчучын - Гродна
21. Уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі да пачатку:
1) ліпеня 1941 г.;
2) верасня 1941 г.;
3) кастрычніка 1941 п;
4) лістапада 1941 г.
22. У ходзе бітвы за Маскву першы ў гісторыі начны паветраны таран здзейсніў ураджэнец Беларусі:
М.Ф. Гастэла
А.С. Данілаў
П.С. Рабцаў
В. Талаліхін
23.Адзін з буйнейшых фашысцкіх лагераў смерці, знаходзіўся ў 10 км на ўсход ад Мінска. У ім было знішчана 206 500 чалавек:
Азарычы
Трасцянец
Майданэк
Трэблінка
24.Кіраўніком аднаго з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі, які дзейнічаў у Пінскім раёне, быў:
1) Ц. Бумажкоў;
2) В. Корж;
3) М. Шмыроў;
4) К. Заслонаў.
25. Першымі з беларускіх партызан, якім было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, з'яўляліся:
1) В. Корж і М. Шмыроў;
2) С. Прытыцкі і В. Харужая;
3) Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі;
4) К. Заслонаў і П. Машэраў.
26.Ідэйная аснова “новага парадку”, устаноўленага нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраваных тэрыторыях:
oплан “маланкавай вайны”;
•расавая тэорыя;
oгета;
oплан выпаленай зямлі.
27.Гістарычны дзеяч, напярэдадні вайны настаўнік, арганізатар падполля, камандзір партызанскага атрада, а потым камісар партызанскай брыгады, сакратар падпольнага абласнога камітэта камсамола, у пасляваенны час (1965-1980 гг.) партыйны кіраўнік у БССР:
oК.Мазураў;
•П.Машэраў;
oМ.Патолічаў;
oМ.Гусараў.
28.Кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі:
o“Тайфун”;
o“Цэнтр”;
o“Фатэрлянд”;
•“Баграціён”.
29.Савецкі летчык, уражэнец Беларусі, які ў час Курскай бітвы збіў у адным баі 9 самалётаў ворага:
oМ.Гастэла;
oБ.Коўзан;
•А.Гаравец;
oА.Маслаў.
30.Санінструктар, якая вынесла з поля бою больш за 120 цяжкапараненных воінаў; узнагароджана зоркай Героя Савецкага Саюза і медалем Флорэнс Найтынгейл:
oА.Мазанік;
oМ. Акцябрская;
•З.Тусналобава-Марчанка;
oТ.Барамзіна.
31. Горад, у якім адным з кіраўнікоў партыйнага падполля ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі была В.Харужая:
oМінск;
oБрэст;
oМагілёў;
•Віцебск.
32.Генеральны камісар Беларусі да верасня 1943г.:
oА.Готберг;
oК.Клаўзевіц;
•В. фон Кубе;
oК.Людэндорф.
33.Тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час Другой сусветнай вайны – гэта:
oакупанты;
•калабаранты;
oінсургенты;
oканфедэранты.
34.“Рэйкава вайна” пад умоўнай назвай “Канцэрт” мела месца ў:
o1941г.;
o1942г.;
•1943г.;
o1944г.
35. Кіраўніком Беларускга штаба партызанскага руху быў:
1) П.К. Панамарэнка
2) П.М. Машэраў
3) П.З. Калінін
4) В.З. Корж
36. З вясны 1942 г. з’яўляецца новы від партызанскіх фарміраванняў:
1) атрады
2) дывізіі
3) брыгады
4) зоны
37.Сакратаром Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б бы ўадзін з кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей:
1) Ц. П. Бумажкоў;
2) М. П. Шмыроў;
3) П. 3. Калінін;
4) В. I. Казлоў.
38. Юны разведчык партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Падарваў сябе гранатай разам з акружыўшымі яго фашыстамі:
1)Ц. Баран
2)В. Коцік
3)М. Казей
4)Л. Голікаў
39. «Беларускім Сусаніным» у гады Вялікай Айчыннай вайны называлі:
1) М. Казея;
2) Ц. Барана;
3) дзеда Талаша;
4) бацьку Міная.
40. Адну з самых буйных дыверсій на Асіповіцкім чыгуначным вузле ў час Другой сусветнай вайны здзейсніў:
1) Д. Вярэка;
2) П. Кажушка;
3) Ф. Крыловіч;
4) К. Заслонаў.
41. Першы этап "рэйкавай вайны" быў звязаны з:
1) контрнаступлением Чырвонай Арміі пад Курскам2) контрнаступлением ЧырвонайАрміі пад Сталінградам3) абаронай Масквы4) бітвай за Днепр
42. Другі этап “рэйкавай” вайны вядомы пад назвай:
1)“Тайфун”
2)“Канцэрт”
3)“Кальцо”
4)“Цытадэль”
43. Трэці этап "рэйкавай вайны" распачаўся напярэдадні:
1) контрнаступления ЧырвонайАрміі пад Курскам2) контрнаступления ЧырвонайАрміі пад Сталінградам3) прарыва блакады Ленінграда4) правядзення аперацыі "Баграціён"
44. Удзельнікаў польскіх атрадаў, якія дзейнічалі пад кіраўніцтвам Лонданскага эміграцыйнага ўрада, называлі:
1) бэндэраўцамі;
2) акаўцамі;
3) палешукамі;
4) пінчукамі
45. Першы склад Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б быў створаны на чале з:
1) В. Амельянюком;
2) I. Кавалёвым;
3) I. Матусевічам;
4) I. Казінцом.
46. Нямецка-фашысцкія акупанты назвалі “страляючым горадам”:
1)Мінск
2)Оршу
3)Віцебск
4)Гомель
47. Кіраўніком падпольнай групы, якая дзейнічала на Аршанскім чыгуначным вузле быў:
1)І.П. Казінец
2)К.С. Заслонаў
3)П.М. Машэраў
4)Ф. Крыловіч
48. Канфігурацыя савецка-германскага фронту, якая склалася да чэрвеня 1944 г., атрымала назву:
1) «беларускі балкон»;
2) «фатэрлянд»;
3) «беларуская дуга»;
4) «беларуская крэпасць».
49. Першы вызвалены абласны цэнтр Беларусі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны - гэта:
1)Віцебск
2)Магілёў
3)Гомель
4)Мазыр
50. Воін-беларус, які паўтарыў подзвіг Аляксандра Матросава, — гэта:
1) А. Гаравец;
2) П. Смалячкоў;
3) П. Купрыянаў;
4) А. Філімонаў
51. Адзіны ў свеце лётчык, які здзейсніў 4 тараны фашысцкіх самалётаў і застаўся жывым, — гэта:
1) А. Гаравец;
2) Б. Коўзан;
3) I. Сяржантаў;
4) В. Дрозд.
52.Вызначце дату вызвалення ад нямецкіх акупантаў г.Мінска:
o21сакавіка 1943г.;
o23 сакавіка 1944г.;
o26 чэрвеня 1944г.;
•3 ліпеня 1944г.
53.Вызваленне Віцебска ад акупантаў адбылося ў:
o1942г.;
o1943г.;
•1944г.;
o1945г.
54.У час Вялікай Айчыннай вайны падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане – гэта:
oАрмія Людова;
oАУН
•Армія Краёва;
oАрмія Польска.
55.Апошні абласны цэнтр Беларусі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
o26 чэрвеня 1944г.;
o3 ліпеня 1944г.;
•28 ліпеня 1944г.;
o7 жніўня 1944г.
56.Вёска Хатынь была спалена разам з жыхарамі ў:
o1941г.;
o1942г.;
•1943г.;
o1944г.
57.Адзін са стваральнікаў Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, камандзір партызанскага атрада, у даваенны час настаўнік фізікі і матэматыкі:
oВ.Корж;
oМ.Шмыроў;
oП.Мазураў;
•П.Машэраў.
58. “Суражскія вароты” былі ўтвораны:
o1941г.;
o1943г.;
•1942г.;
o1944г.
Беларусь у пасляваенны перыяд (1945-1985)
1.БССР падпісала статут ААН у:
o1944г.;
•1945г.;
o1948г.;
o1955г.
2.Савет эканамічнай узаемадапамогі зацверджан у:
o1947г.;
•1949г.;
o1951г.;
o1953г.
3.“План Маршала” – гэта:
oпраграма мірнага суіснавання паміж дзяржавамі;
•праграма аднаўлення развіцця Еўропы;
oпраграма разбраення;
oпраграма нарошчвання ваеннага патэнцыялу.
4. У сувязі з велізарнымі разбурэннямі Мінска ў Вялікай Айчыннай вайне паўстала пытанне аб пераносе сталіцы БССР у горад:
1) Полацк
2) Віцебск
3) Магілёў
4) Гомель
5.Аперажальнымі тэмпамі ў БССР у пасляваенны час расла:
oлёгкая прамысловасць;
•цяжкая прамысловасць;
oсельскагаспадарчая вытворчасць;
oвытворчасць тавараў народнага спажывання.
6.Галіны прамысловасці, якія пачалі развівацца ў БССР у першыя пасляваенныя гады:
oхімічная і нафтахімічная;
•аўтамабіле- і трактарабудаванне;
oэлектратэхнічная;
oлесаперапрацоўчая і гарбарная.
7. У 1947 г. прамысловасцю БССР быў выпушчаны першы:
1) трактар “Беларус”
2) аўтамабіль-самазвал МАЗ-205
3) кар’ерны самазвал БелАЗ
4) халадзільнік
8. У 1950 г. прамысловасць БССР пачала серыйны выпуск:
1) радыёпрыёмнікаў
2) аўтамабіляў
3) халадількікаў
4) трактароў
9. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950 гг.) ўпершыню ў БССР быў асвоены выпуск:
1) будаўнічых матэрыялаў
2) абутку
3) веласіпедаў
4) сельскагаспадарчых машын
10. У гады пятай пяцігодкі (1951–1955 гг.) прамысловасць Беларусі пачала вытворчасць:
1) такарных станкоў
2) 25-тонных самазвалаў
3) сельскагаспадарчых машын
4) штучнага валакна
11. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б і старшынёй СНК БССР, фактычным кіраўніком рэспублікі, у першыя пасляваенныя гады быў:
1) П.К. Панамарэнка
2) М.І. Гусараў
3) М.С. Патолічаў
4) К.Т. Мазураў
12. Старшынёй Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР, вышэйшага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады, на працягу амаль 20 пасляваенных гадоў з’яўляўся:
1) П.К. Панамарэнка
2) В.І. Казлоў
3) С.В. Прытыцкі
4) П.М. Машэраў
13. Кіраўніком Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі з 1947 па 1954 г. з’яўляўся:
1) К.Т. Мазураў
2) М.С. Патолічаў
3) С.В. Прытыцкі
4) П.М. Машэраў
14. Найбольш поўна падзеі Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў рамане-эпапеі, дзе адзін з галоўных герояў Канстанцін Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой – гэта:
1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага
2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова
3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна
4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа
15. Першым беларускім “партызанскім”раманам, які стаў значнай з’явай у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, стаў твор:
1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага
2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова
3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна
4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа
16.Адзіная форма гаспадарання на зямлі, якая існавала ў БССР у пасляваенны час:
oсельская абшчына;
oхутарская гаспадарка;
•калгасная сістэма;
oфермерская гаспадарка.
17.Прыняцце БССР у лік краін-заснавальніц ААН перш за ўсё засведчыла прызнанне:
oБССР як рэспублікі ў складзе СССР;
oБССР як суверэннай, незалежнай дзяржавы;
•вялікага ўкладу БССР у разгром фашызму, панесеных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт;
oперадачы Польшчы шэрагу раёнаў Беласточчыны.
18.Інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі звязаны з:
•ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў;
oпавелічэннем колькасных паказчыкаў вытворчасці;
oпамяншэннем прадукцыйнасці працы;
oзахаваннем энергазатрат на адзінку вытворчасці.
19. Згодна з рэформай 1957 г. была ўведзена новая сістэма кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на аснове:
1) галіновага прынцыпу
2) выкарыстання метадаў эканамічнага стымулявання
3) тэрытарыяльнага прынцыпу
4) поўнай самастойнасці суб’ектаў гаспадарання
20.Будаўніцтва Салігорска, Наваполацка, Светлагорска сведчыла аб працэсе:
oінтэнсіфікацыі;
oспецыялізацыі;
oэкстэнсіфікацыі;
•урбанізацыі.
21. Галоўным паказчыкам работы прадпрыемстваў, ўведзеным эканамічнай рэформай 1965 г., стаў паказчык аб’ёму:
1) валавай прадукцыі
2) рэалізаванай прадукцыі
3) выплачанай заработнай платы
4) прыбытку
22. На працягу 1970-х – першай паловы 1980-х гг. у БССР узніклі новыя галіны прамысловай вытворчасці, сярод іх:
1) радыётэхнічная
2) машынабудаванне
3) чорная металургія
4) нафтахімічная
23. Асаблівасцю народнай гаспадаркі БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. было пераважнае развіццё:
1) хімічнай прамысловасці
2) галін, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну
3) цяжкай і абароннай прамысловасці
4) сельскай гаспадаркі
24. Новай галіной прамысловасці БССР у 1970-я гг. стала:
1) вытворчасць хімічных валокнаў
2) радыётэхнічная прамысловасць
3) цэлюлозна-папяровая вытворчасць
4) парашковая металургія
25.Пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956г. займаў:
•К.Мазураў;
oМ. Патолічаў;
oЦ.Кісялёў;
oП.Машэраў.
26. У другой палове 1950-х гг. камсамол Беларусі прыняў актыўны ўдзел у вырашэнні адной з важных на той час народнагаспадарчых задач Савецкага Саюза:
1) будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі
2) будаўніцтве Днепрагэса
3) будаўніцтве Магніткі
4) асваенні цалінных і абложных зямель Казахстана
27. У 1965 – 1980 гг. першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком рэспублікі з’яўляўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху Беларусі:
1) П.К. Панамарэнка
2) М.І. Гусараў
3) К.Т. Мазураў
4) П.М. Машэраў
28. У гады “застою” спробу навядзення парадку і дысцыпліны, барацьбы супраць карупцыі ў Савецкай краіне ажыццявіў:
1) М.С. Хрушчоў
2) Л.І. Брэжнеў
3) Ю.У. Андропаў
4) К.У. Чарненка
29. У мірны пасляваенны час каля 30 тыс. беларусаў прайшлі выпрабаванне вайной у час службы ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у:
1) Іране
2) Афганістане
3) Пакістане
4) Іраку
30. Кіраўніком савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прыняцці яе Статута з’яўляўся ўраджэнец Гомельшчыны:
1) В.М. Молатаў
2) А.А. Грамыка
3) К.В. Кісялёў
4) М.М. Літвінаў
31. Дэлегацыя БССР прыняла ўдзел у заснаванні ААН на міжнароднай канферэнцыі ў:
1) Сан-Францыска
2) Нью-Йорку
3) Патсдаме
4) Ялце
32.Кінарэжысёр, які экранізаваў раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”:
•Б.Сцяпанаў;
oЮ.Тарыч;
oУ.Корш-Саблін;
oВ.Тураў.
33.Скульптар, адзін з аўтараў помніка Якубу Коласу на аднайменнай плошчы ў Мінску:
oА.Глебаў;
•А.Анікейчык;
oЗ.Азгур;
oС.Селіханаў.
34.Аповесць У.Караткевіча:
•“Дзікае паляванне караля Стаха”;
o“Кар’ер”
o“Сэрца на далоні”;
o“Глыбокая плынь”.
35.Навучальныя установы, навучанне ў якіх было арыентавана на падрыхтоўку рабочых:
oтэхнікумы;
oінстытуты;
•прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;
oліцэі.
36.Метад сацыялістычнага рэалізму ў першую чаргу патрабаваў:
oпаказу пачуццяў чалавека, звязаных з яго асабістым жыццём;
oусебаковага адлюстравання асаблівасцей нацыянальна-культурнага жыцця;
•асэнсавання рэалій жыцця, звязаных з сацыялістычным будаўніцтвам;
oасвятлення ўсёй праўды аб мінулай вайне.
37.Прыняцце рэспубліканскай праграмы “Інтэнсіфікацыя” азначала магчымасць дасягнення росту вытворчасці за кошт:
oпавелічэння колькасці працоўных, прадпрыемстваў, фінансавых сродкаў;
•павелічэння прадукцыйнасці працы і паляпшэння якасці прадукцыі;
oпоўнай адмовы ад дзярэжаўнага фінансавання;
oраздзяржаўлення эканомікі.
38.Прыватызацыя – гэта:
oметад планавага цэнтралізаванага вядзення гаспадаркі;
•перадача ці продаж у прыватную ўласнасць часткі дзяржаўнай маёмасці;
oузмацненне кантролю з боку дзяржавы за якасцю выпускаемай прадукцыі;
oпераход прадпрыемстваў да самафінансавання.
39.“Курс XX з’езда” пачаў ажыццяўляцца з:
o1953г.;
•1956г.;
o1961г.;
o1965г.
40.Праявай палітычнага валюнтарызму з’яўляецца:
oулік важнейшых заканамернасцей у грамадска-палітычным жыцці;
oпераадоленне і крытыка культу асобы;
•ігнараванне аб’ектыўных законаў грамадскага развіцця і ператварэнне ролі кіруючай асобы ў вызваленчую;
oвыкананне прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму.
41.Тэрмін, які сведчыць аб працэсе адноснай дэмакратызацыі грамадства:
oкульт асобы;
oрэпрэсіі;
•рэабілетацыя;
oтаталітарны палітычны рэжым.
42.“Адліга” у палітычным жыцці БССР наступіла ў:
o1952г.;
•1953г.;
o1954г.;
o1955г.
43.Пераход да ўсеагульнай адукацыі зроблен у:
o1964г.;
o1965г.;
•1966г.;
o1963г.
44.Рэарганізацыя кіравання прамаслывасцю (пераход да саўнаргасаў) адбылася ў:
o1954г.;
o1956г.;
•1957г.;
o1958г.
45.Рэарганізацыя сістэмы кіравання народна-гаспадарчым комплексам у 1957 г. заключалася ў пераходзе да:
oгаліновага прынцыпу;
•тэрытарыяльнага прынцыпу;
oабласнога прынцыпу;
oаўтаномнага прынцыпу.
46.Галоўным напрамкам рэформы 1965г. было:
oпадбор і растаноўка кіруючых кадраў;
oпаляпшэнне работы ВНУ;
•узмацненне эканамічных метадаў кіравання;
oумацаванне матэрыяльнай базы культурных устаноў.
47.На XXІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма:
oкалектывізацыі;
oіндустрыялізацыі;
oсацыялізму;
•будаўніцтва камунізму.
48.М.У.Гусараў, М.С.Патолічаў, К.Т.Мазураў – гэта:
oкіраўнікі Міністэрстваў і ведамстваў;
oдэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;
•першыя сакратары ЦК КПБ;
oпрадстаўнікі ААН.
49.Гаспадарчая рэформа А.Касыгіна пачалася ў:
o1963г.;
•1965г.;
o1966г.;
o1967г.
50.Званне “Горад-герой” Мінск атрымаў у:
o1968г.;
•1974г.;
o1978г.;
o1980г.
51.Палітыка перабудовы бярэ пачатак ў:
o1981г.;
o1984г.;
•1985г.;
o1986г.
52.Ініцыятарам палітыкі перабудовы стаў генеральны сакратар ЦК КПСС:
oМ.С. Хрушчоў;
oЛ.і. Брэжнеў;
oЮ.У. Андропаў;
•М.С.Гарбачоў.
53.З 1965г. па 1980г. Кампартыю Беларусі ўзначальваў:
•П.М.Машэраў;
oК.Т.Мазураў;
oП.К. Панамарэнка;
oВ.Ф.Купрэвіч.
54.Аднаўленне добрага імя і правоў рэпрэсаваных – гэта:
oрэпатрыяцыя;
•рэабілітацыя;
oратыфікацыя;
oрэпарацыя.
55.Аўтарам раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі” з’яўляецца:
oЯ.Брыль;
oІ.Шамякін;
oА.Маўзон;
•У.Караткевіч.
56.Вядучым відам транспарту ў БССР у 70-80-х гг. з’яўляўся:
oаўтамабільны;
•чыгуначны;
oпаветраны;
oтрубаправодны.
57.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка:
o1980г.;
o1982г.;
•1986г.;
o1988г.
58. Вялікі ўклад у асваенне космасу ўнёс лётчык-касманаўт, беларус:
1) Г.М. Грэчка
2) П.І. Клімук
3) П.Р. Паповіч
4) А.А. Лявонаў
59. Васіль Быкаў звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы беларускага народа ў аповесці:
1) “Абеліск”
2) “Дажыць да світання”
3) “Мёртвым не баліць”
4) “Здрада”
60. У дэтэктыўным жанры была адлюстравана непарыўная сувязь гістарычнага мінулага і сучаснага ў творы У. Караткевіча, за які ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР, – гэта:
1) “Дзікае паляванне караля Стаха”
2) “Зямля пад белымі крыламі”
3) “Нельга забыць”
4) “Чорны замак Альшанскі”
61. Лёс беларускага сялянства ў 1920 – 1930-я гг. адлюстраваны ў:
1) рамане Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”
2) рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
3) трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”
4) рамане-эпапеі М. Лынькова “Векапомныя дні”
62. Аўтарам дылогіі “Партызаны” і “Хатынская аповесць”, а таксама адным з аўтараўдакументальнай кнігі “Я з вогненай вёскі…” з’яўляецца:
1) А. Адамовіч
2) В. Быкаў
3) А. Дудараў
4) І. Шамякін
63. Гісторыка-рэвалюцыйным падзеям прысвечаны аповесць Браняпоезд “Таварыш Ленін” і раман “Петраград – Брэст”, якія напісаў:
1) А. Адамовіч
2) І. Навуменка
3) І. Мележ
4) І. Шамякін
64. Першай беларускай аперэтай, пастаўленай у толькі што адкрытым Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі, стала:
1) “Надзея Дурава” А.Багатырова
2) “Паўлінка” Ю. Семенякі
3) “Яснае світанне” А. Туранкова
4) “Зорка Венера” Ю. Семенякі
65. Жахі фашысцкай няволі адлюстраваны ў славутым цыкле карцін “Лічбы на сэрцы” беларускім мастаком:
1) І. Ахрэмчыкам
2) В. Волкавым
3) Я. Зайцавым
4) М. Савіцкім
66. Мастацкая кінастужка рэжысёра М. Фігуроўскага “Гадзіннік спыніўся апоўначы” расказвае пра:
1) аперацыю падпольшчыкаў па ліквідацыі гаўляйтера В. Кубэ
2) подзвіг юнага партызанскага разведчыка М. Казея
3) гераічную дзейнасць падпольшчыцы В. Харужай
4) самую буйную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы
67. Кінастужку “Праз могілкі”, знятую ў 1964 г. і аднесеную па рашэнні ЮНЕСКА да 100 лепшых фільмаў свету, стварыў беларускі кінарэжысёр:
1) І. Дабралюбаў
2) В. Тураў
3) У. Корш-Саблін
4) Л. Голуб
68. Аўтарам мемарыяльнага комплексу “Прарыў” ва Ушацкім раёне і скульптурнага комплексу “Праклён фашызму” на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна з’яўляецца беларускі скульптар:
1) З. Азгур
2) А. Бембель
3) В. Анікейчык
4) С. Селіханаў
69. Вядомы беларускі скульптар С. Селіханаў сумесна з групай архітэктараў стварылі мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль:
1) “Прарыў”
2) “Хатынь”
3) “Праклён фашызму”
4) “Брэсцкая крэпасць-герой”
70. Манумент ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, створаны скульптарамі А.Заспіцкім, І.Міско, М.Рыжанковым, быў устаноўлены ў 1975 г. у горадзе:
1) Мінску;
2) Барысаве;
3) Жодзіна;
4) Оршы.
Беларусь сучасная
1.Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона:
o27 ліпеня 1990г.;
•25 жніўня 1991г.;
o15 сакавіка 1994г.;
o10 ліпеня 1994г.
2.Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынята:
•27 ліпеня 1990г.;
o19 верасня 1991г.;
o15 сакавіка 1994г.;
o10 ліпеня 1994г.
3.Новая назва дзяржавы – “Рэспубліка Беларусь” і новая дзяржаўная сімволіка былі зацверджаны:
o27 ліпеня 1990г.;
•19 верасня 1991г.;
o15 сакавіка 1994г.;
o10 ліпеня 1994г.
4.Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята:
o27 ліпеня 1990г.;
o19 верасня 1991г.;
•15 сакавіка 1994г.;
o10 ліпеня 1994г.
5.А.Р.Лукашэнка ўпершыню быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ў:
oснежні 1991г.;
oлістападзе 1993г.;
oмаі 1994г.;
•ліпені 1994г.
6.Дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі быў падпісаны:
o2 красавіка 1996г.;
•2 красавіка 1997г.;
o8 снежня 1999г.;
o15 кастрычніка 2001г.
7.Дагавор аб старэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі быў падпісаны:
o2 красавіка 1996г.;
o2 красавіка 1997г.;
•8 снежня 1999г.;
o15 кастрычніка 2001г.
8.Прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:
oСавет Міністраў;
oКанстытуцыйны суд;
oКамітэт дзяржаўнага кантролю;
•Нацыянальны сход РБ.
9.Ніжняй палатай беларускага парламента з’яўляецца:
oСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ;
oНацыянальны сход;
oВярхоўны Савет;
•Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
10.У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ выбіраецца:
o100 дэпутатаў;
•110 дэпутатаў;
o115 дэпутатаў;
o120 дэпутатаў.
11.Рэферэндум, на які выносілася пытанне аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, адбыўся:
•14 мая 1995г;
o24 лістапада 1996г.;
o24 мая 1998г.;
o17 кастрычніка 2004г.
12.Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуецца:
o15 сакавіка;
o25 сакавіка;
•3 ліпеня;
o27 ліпеня.
13.Аўтарам гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака” з’яўлецца:
oМ. Савіцкі;
•Л.Дайнека;
oМ.Чаргінец;
oР.Барадулін.
14.Звання “Героя Беларусі” першым быў удастоены:
oП.Клімук;
oМ.Чаргінец;
•У.Карат;
oП.Пракаповіч.
15.У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі (пасля Рэферэндуму 24 лістапада 1996г.) Рэспубліка Беларусь стала:
oпарламентскай;
•прэзідэнтскай;
oунітарнай;
oдэмакратычнай.
16.Праграма сацыяльна-экнамічнага развіцця Беларусі на 2001-2005 гг. прынята на:
oІ Усебеларускім з’ездзе;
•ІІ Усебеларускім з’ездзе;
oІІІ Усебеларускім з’ездзе;
oшляхам рэферэндума.
17.Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020г. прынята ў:
o2002г.;
•2004г.;
o2005г.;
o2006г.
18.Пастанова “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь” прынята:
o15 верасня 1990г.;
•20 верасня 1991г.;
o25 верасня 1992г.;
o27 верасня 1992г.
19.Эканамічнымі прыярытэтамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996-2000 гг. былі названы:
oіндустрыялізацыя, экспарт, харчаванне;
•экспарт, жылле, харчавнне;
oжылле, НТП, харчаванне;
oхарчаванне, умацаванне дэмакратыі, экспарт.
20.Першая сесія Парламентскага сходу Расіі і Беларусі адбылася ў:
o1994г.;
o1995г.;
•1996г.;
o1997г.
21.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні ААН у:
o1994г.;
•1995г.;
o1996г.;
o1997г.
22.Пагадненне аб стварэнні Садружнасці незалежных Дзяржаў (СНД) падпісаны:
o5 снежня 1991г.;
•8 снежня 1991г.;
o9 снежня 1991г.;
o10 снежня 1991г.
23.У СНД у снежні 1991г. аб’ядналіся дзяржавы:
oГрузія, Беларусь, Расія;
oБеларусь, Казахстан, Расія;
oУкраїна, Беларусь, Казахстан;
•Беларусь, Расія, Україна.
24.Каардынацыйныя органы СНД знаходзяцца ў:
oМаскве;
oАлма-Аце;
•Мінску;
oКіеве.
25.Інфляцыя – гэта:
oвыкарыстанне матэрыяльнай зацікаўленасці працоўных шляхам павелічэння заробку;
oустанаўленне цвердага курсу нацыянальных грошай у адносінах да замежнай валюты;
•абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарачэнне без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў;
oувядзенне гаспадарчага разліку.
26.Тэрмін, які сведчыць аб новых формах гаспадарання на зямлі:
oкалгас;
oсаўгас;
•фермерская гаспадарка;
oзакупка дзяржавай сельскагаспадарчых прадуктаў.
31.Суверэнітэт – гэта:
oажыццяўленне заканадаўчай улады толькі цэнтральнымі(вышэшымі) органамі;
oформа добраахвотнага саюза паміж дзяржавамі;
•палітычная незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады, якая не дапускае замежнага ўмяшальніцтва;
oпадпарадкаванне мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання цэнтральным.
32.Прэзідэнцкая форма рэспублікі канстытуцыйна была ўведзена ў Беларусі ў:
o1990г.;
o1994г.;
o1995г.;
•1996г.
33.Аўтар адноўленага крыжа Ефрасінні Полацкай:
oМ.Басалыга;
oВ.Ластоўскі;
oУ.Арлоў;
•М.Кузьміч.
34.Аўтар оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”:
oВ.Скорабагатаў;
oУ.Караткевіч;
oА.Мдзівані;
•У.Солтан.
35.Аўтар цыкла карцін, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі:
oЛ.Шчамялёў;
oУ.Стальмашонак;
•М.Савіцкі;
oА.Кішчанка.
36. Беларуская мова, як адзіная дзяржаўная мова ў Беларусі, была абвешчана:
1) Законам “Аб мовах у Беларускй ССР” 1990 г.
2) рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 г.
3) рэспубліканскім рэферэндумам 24 лістапада 1996 г.
4) рэспубліканскім рэферэндумам 17 кастрычніка 2004 г.
37. У 2000 г. лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы стаў ураджэнец Беларусі:
1) М.А. Ельяшэвіч
2) А.Н. Сеўчанка
3) Ж.І. Алфёраў
4) Б.І. Сцяпанаў
38. Аднаўленнем у памяці народа імён забароненых раней выдатных беларускіх гісторыкаў стала публікацыя ў 1994 г. “Гісторыі Беларусі”:
1) М.В. Доўнар-Запольскага
2) В.Ю. Ластоўскага
3) У.М. Ігнатоўскага
4) У.І. Пічэты
39. Слаўнае гістарычнае мінулае Полацкага княства, пачаткаў Вялікага княства Літоўскага адлюстраваны ў раманах“Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”:
1) М. Чаргінца
2) Л. Дайнекі
3) У. Караткевіча
4) І. Шамякіна
40. Лёс салдата, яго паводзіны ў час вайны ў Афганістане адлюстраваны ў рамане:
1) “Сыны” М. Чаргінца
2) “Не ўсе мы згінем” І. Чыгрынава
3) “Злая зорка” І. Шамякіна
4) “Вяртанне да віны” І. Чыгрынава
41. У 1990-х гг. з’явілася новае пакаленне мастакоў, якія адлюстроўваюць культурна-гістарычную спадчыну; так, серыю графічных твораў “Помнікі дойлідства Беларусі” стварыў:
1) Ф. Янушкевіч
2) А. Марачкін
3) У. Басалыга
4) А. Кішчанка
42. Аўтар цыкла партрэтаў дзеячаў беларускай культуры, трыпціха, прысвечанага К. Каліноўскаму, стваральнік вітражоў у касцёле святых Сымона і Алены, “Чалавек года” ў 1992, 1996 гг. паводле Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы – гэта:
1) А. Кішчанка
2) Г. Вашчанка
3) М. Селяшчук
4) У. Стальмашонак
43. Аўтарам “Габелену стагоддзя”, якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны, і які ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, з’яўляецца:
1) А. Кішчанка
2) Г. Вашчанка
3) М. Селяшчук
4) У. Стальмашонак
44. Сярод тэатральных пастановак 90-х гг. ХХ ст., прысвечаных гістарычнай тэматыцы, вылучаюцца спектаклі, “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа”, пастаўленыя па творах:
1) І. Чыгрынава
2) А. Дударава
3) М. Пінігіна
4) М. Пташука
45. У 2002 г. па выніках праведзенага конкурсу быў зацверджаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які аднаўляе гімн БССР, тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны беларускім паэтам:
1) Г. Бураўкіным
2) Н. Гілевічам
3) С. Законнікавым
4) У. Карызнам
46. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляюцца важнай тэмай беларускіх кінематаграфістаў і ў пачатку ХХІ ст., так, значны поспех мела кінастужка “У жніўні 44-га…” якую стварыў рэжысёр:
1) Ю. Ялховіч
2) М. Пташук
3) І. Дабралюбаў
4) В. Тураў
47. Шырокую папулярнасць і вядомасць на шматлікіх песенных фестывалях як у Беларусі, так і Расіі на рубяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў набыў:
1) Дзяржаўны акадэмічны народны хор на чале з Г. Цітовічам
2) Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла на чале з Р. Шырмай
3) Дзяржаўны народны аркестр пад кіраўніцтвам І. Жыновіча
4) Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга
48. З 1993 г. стаў традыцыйным у Беларусі фестываль, які садзейнічае ўздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў і праводзіцца ў Маладзечне, – гэта:
1) “Славянскі базар”
2) “Магутны Божа”
3) фестываль беларускай песні і паэзіі
4) “Залаты шлягер”
49. У Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА унесена жамчужына гістарычнай спадчыны Беларусі:
1) архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы
2) палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі
3) Полацкі гісторыка-культурны запаведнік
4) Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне
50. Лепшы спартсмен свету 1991 – 2000 гг., як уладальнік шасці залатых медалёў, заваяваных на адной алімпіядзе, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, – гэта1) І. Іванкоў
2) В. Шчэрба
3) Я. Карольчык
4) К. Хадатовіч

Приложенные файлы

  • docx 8914740
    Размер файла: 67 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий