Білеты история Беларуси


Білеты для правядзення абавязковага выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Білет № 1
Беларусь напярэдадні Кастрычнікай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльна- эканамічная і палітычная сітуацыя, беларускі нацыянальны рух.
Народная гаспадарка БССР у другой палове 1940-х - першай палове 1950-х гг.: пераадоленне наступстваў вайны і выхад на новы ўзровень развіцця.
Характарыстыка творчасці дзеяча культуры.
Білет № 2
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі: асаблівасці і вынікі пераўтварэнняў у грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах.
БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе: кірункі і асаблівасці аднаўлення.
Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
Білет № 3
Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і Брэсцкага міру: супраціўленне насельніцтва і падзел тэрыторыі.
Грамадска-палітычнае жыцце БССР у другой палове 1940-х - першай палове 1950-х гг.: асаблівасці пасляваеннага становішча.
Суаднясенне падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
Білет № 4
Беларускі нацыянальны рух у снежні 1917 - сакавіку 1919 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Развіццё адукацыі і навукі БССР у другой палове 1940-х - першай палове 1950-х гг. як састаўная частка працэса пасляваеннага аднаўлення.
Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
Білет № 5
Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэсгіублікі Беларусі і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі: асаблівасці афармлення беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Развіццё літаратуры і мастацтва БССР у другой палове 1940-х - першай палове 1950-х гг.: асаблівасці і тэмы творчасці.
Параўнальная характарыстыка падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі па прапанаваным або самастойна вызначаным прыкметам.
Білет № 6
Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. Рыжскі мірны дагавор.
БССР у другой палове 1950-х - 1980-я гг.: асноўныя этапы і напрамкі рэфармавання грамадства.
3. Суаднясенне гістарычнай падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
Білет № 7
Беларусь у міжваенны перыяд: асноўныя напрамкі станаўлення савецкага сацыялістычнага грамадства.
Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.
Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў).
Білет № 8
БССР у гады новай эканамічнай палітыкі: асаблівасці сацыяльна- зканамічнага становішча.
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой папове 1950-х - першай палове 1960-х гг.: асноўныя кірункі дэмакратызацыі.
Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі).
Білет № 9
Грамадска-палітычнае жыцце БССР у 1920-я гг.: дэмакратызацыя і ўдзел у стварэнні СССР.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой папове 1950-х - першай палове 1960-х гг.: фарміраванне прамысловага i селъскагаспадарчага комплексаў.
Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
Білет №10
Палітыка беларусізацыі: асаблівасці нацыянальных адносін і асноўныя мерапрыемствы.
Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг.: асноўныя кірункі і спробы рэалізацыі.
Параўнальная характарыстыка падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі па прапанаваным або самастойна вызначаным прыкметам.
Білет № 11
Адукацыя, навука і культура БССР у 1920-я гг.: умовы развіцця i дасягненні.
Народная гаспадарка БССР у другой палове 1960-х - першай палове 1980-х гг.: асноўныя напрамкі і шляхі развіцця*
Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў творы беларускай літаратуры.
Білет № 12
Індустрыялізацыя ў БССР: асаблівасці правядзення і вынікі.
Грамадска-палітычная сістэма БССР у другой палове 1960-х - першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы і асаблівасці.
Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
Білет № 13
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: прычыны, асаблівасці, вынікі.
Беларуская літаратура ў другой палове 1950-х - 1980-я гг.: умовы развіцця і тэматыка творчасці.
Аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных дадзеных.
Білет № 14
Грамадска-палітычная сістэма БССР у канцы 1920-х - 1930-я гг.: асноўныя напрамкі фарміравання.
Развіццё адукацыі і навукі БССР у другой папове 1950-х - 1980-я гг.: уклад у фарміраванне індустрыяльнага грамадства.
Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў).
Білет № 15
Развіццё адукацыі і навукі ў БССР у канцы 1920-х - 1930-я гг.: асноўныя дасягненні культурнай рэвалюцыі.
Палітыка перабудовы ў БССР у другой палове 1980-х гг.: рэформы ў грамадска-палітычнай сферы і іх вынікі.
Суаднясенне падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
Білет №16
Літаратура і мастацтва ў БССР у канцы 1920-х - 1930-я гг.: умовы развіцця і асноўныя напрамкі творчасці.
Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь: асноўныя этапы і кірункі развіцця.
Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
Білет №17
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: палітычная і сацыяльна- эканамічная сітуацыя.
Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва БССР у другой палове 1950- х - 1980-я гг.: адлюстраванне нацыянальна-культурных асаблівасцей i гістарычнага мінулага.
Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
Білет № 18
Стан культуры ў Заходняй Беларусі ў 1920-я - 1930-я гг.: характэрныя рысы і асаблівасці.
Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча ў Рэспубліцы Беларусь у першай палове 1990-х гг.
Характарыстыка дасягенняў дзеяча навукі.
Білет № 19
Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР: геапалітычныя ўмовы і гістарычнае значэнне.
Грамадска-палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. - пачатку XXI ст.
Суаднясенне гістарычнай падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам.
Білет № 20
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны, абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх вынікі.
Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай ідэалогіі: выбар мадэлі кіравання і арыенціраў развіцця.
Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў творы беларускага мастацтва.
Білет № 21
Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Беларуская мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
Характарыстыка творчасці дзеяча культуры.
Білет № 22
Станаўленне партызанскага і падпольнага руху супраць нямецка- фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі.
Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: фарміраванне і рэалізацыя шматвектарнага супрацоўніцтва.
Аналіз гістарычнай з’явы на падставе статыстычных дадзеных.
Білет № 23
Масавая народная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі: формы, метады, асабліваеці супраціўлення.
Стварэнне і развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь.
Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў).
Білет № 24
Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад германскіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён” і яе стратэгічнае значэнне.
Дасягненні беларускага мастацтва і спорту на міжнародным узроўні.
Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі).
Білет № 25
Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй: вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
Развіццё літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь: адлюстраванне культурна-гістарычнай спадчыны і сучасныя дасягненні.
Характарыстыка дасягненняў дзеяча навукі.

Приложенные файлы

  • docx 8914792
    Размер файла: 24 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий