источниковедение


ДА ПЫТАННЯ АБ БЕЛАРУСКІМ ЛЕТАПІСАННІ ХІІ – ХІІІ СТСТ.
9.Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці. Яго вытокі трэба шукаць у мясцовых гістарычных паданнях і справаводстве, а таксама ў літаратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы старажытнай Русі. Гістарычныя запісы вяліся амаль ва ўсіх значных гарадах, сталіцах удзельных княстваў, цэнтрах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця асобных земляў. Самым буйным у тыя часы беларускім горадам быў Полацк, які ў перыяд сваёй найбольшай магутнасці супрацьстаяў Ноўгараду, Смаленску і, нават, Кіеву. Старажытны Полацк, сталіца самастойнага княства і епіскапства, быў адным з найбуйнейшых цэнтраў палітычнага і культурнага жыцця ўсходняй славяншчыны, ужо ў даўнія часы славіўся вельмі багатай і цікавай гісторыяй. Таму сярод іншых гарадоў Беларусі ён меў найбольш спрыяльныя ўмовы і магчымасці для заснавання свайго ўласнага летапісання.
Яшчэ вучоныя мінулага стагоддзя звярнулі ўвагу на шэраг вельмі цікавых звестак Кіеўскага летапісу, што ў складзе Іпацьеўскага, пра падзеі 50 – 60-х гг. ХІІ ст. у Полацкай зямлі. Яны выказалі меркаванне аб іх полацкім паходжанні, што дало ім падставы гаварыць аб існаванні Полацкага летапісу, які паслужыў адной з крыніц Кіўескага. У апошнім мы знаходзім звесткі аб падзеях полацкай гісторыі за 1151, 1158, 1159, 1160, 1161 і 1180 гг. Яны аб’яднаны адзінствам тэмы, галоўнага героя, аўтарскай пазіцыі і нават стылю. Усё гэта, побач з асаблівасцямі зместу і некаторымі характэрнымі дэталямі, і дало падставы шэрагу вучоных (Ул.Ц.Пашута, Л.В.Аляксееў) прызнаць іх полацкімі паводле свайго паходжання, урыўкамі згубленага Полацкага летапісу.
Ёсць звесткі аб тым, што выдатны расійскі вучоны ХVIII ст. В.М.Тацішчаў трымаў яго ў руках. Прынамсі сам ён пісаў аб крыніцы паведамленняў аб падзеях у Полацку 1216 (1217) гг.: “Сие выписано из летописца Еропкина, который видно, что пополниван в Полоцке, ибо в нем многое о полоцких, витебских и других литовских князех писано; токмо я не имел времяни все выписать и потом его видеть не достал, слыша, что отдал списывать” (Татищев В.Н. История Российская. Т.ІІІ. 1964. С.261). Гаворка ў дадазеным выпадку ідзе аб загадкавым летапісу, які належаў архітэктару П. Яропкіну, удзельніку гуртка А.Валынскага, расійскага дыпламата і дзяржаўнага дзеяча. Яго прыхільнікі, незадаволеныя нямецкім засіллем у Расіі, былі неўзабаве выкрыты і ў 1740 г. пакараны смерцю. Удзельнікі гэтага гуртка былі ў ліку першых чытачоў першапачатковай рэдакцыі «Гісторыі Расійскай» В.М.Тацішчава.
Усяго на летапіс Яропкіна В.Тацішчаў спысылаецца каля дзесяці разоў. Найбольшую цікавасць сярод усіх паведамленняў выклікае так званая аповесць пра Святохну – твор зусім невядомы з іншых усходнеславянскіх гістарычна-літаратурных крыніц. Змест яго зводзіцца да наступнага. Полацкі князь Барыс Давыдавіч, ажаніўшыся другі раз, узяў сабе за жонку дачку паморскага (з узбярэжжа Балтыкі) князя Казіміра Святохну, каталіцкага веравызнання. Разам з ёй у Полацк прыбыло нямала памаран. У Святохны нарадзіўся сын, якога яна назвала Войцехам, а бацька, князь Барыс, - Уладзімірам. Імкнучыся менавіта свайго сына зрабіць адзіным пераемнікам улады бацькі ў Полацку, яна вырашыла пазбавіцца ад Васількі і Вячкі, сыноў Барыса ад першай жонкі. Дзейнічаючы самымі бруднымі метадамі, ёй удалося схіліць на свой бок частку палачан і пераканаць князя Барыса ў неабходнасці высылкі Васількі і Вячкі на ўскрайну Полацкага княства.
Пазбавіўшыся пасынкаў, Святохна пачала рознымі шляхамі выганяць з Полацка іх прыхільнікаў, «а своих поморян во все чины и управления вводить». Палачане, незадаволеныя гэтым, патрабавалі ад князя Барыса вярнуць назад у Полацк высланых сыноў, аднак лісты да іх былі перахоплены Святохнай і не дайшлі да Васількі і Вячкі. Затым падступная княгіня пазбавілася найбольш уплывовых у горадзе прыхільнікаў мясцовай княжацкай дынастыі: тысяцкага Сімяона, пасадніка Воіна і ключніка Дабрыні. На іх пасады былі абраныя іншаземцы. Нарэшце яна вырашыла атруціць Васільку. Аднак ён, даведаўшыся пра апошнія падзеі ў Полацку, звярнуўся да палачан з просьбай пастаяць «за веру и землю Рускую». Адбылося новае веча, дзе канчаткова былі раскрыты ўсе злачынствы Святохны. Раззлаваныя палачане, якім адкрыліся вочы на ўсе папярэднія падзеі, схапілі княгіню і пасадзілі ў турму, а іншаземцаў-памаран пабілі і выгналі з Полацка.
В.Тацішчаў памылкова датаваў гісторыю аб Святохне 1217 годам. Нядаўна памерлы польскі гісторык Ян Паверскі дастаткова абгрунтаваў праўдзівасць гэтага сюжэта, змешчанага ў “Гісторыі Расійскай”, і сцвердзіў, што падзеі адбываліся ў 1197 – 1201 гг. Святохна, дачка Казіміра І заходняпаморскага князя, выйшла замуж за Барыса Давыдавіча, князя з друцкай лініі Рурыкавічаў полацкіх, у 1198 г. Канфлікт Святохны з пасынкамі прывёў да канчатковага заняпаду панавання друцкай лініі полацкіх князёў і вяртанню на полацкі трон князя Ўладзіміра. Я.Паверскі меркаваў таксама, што гэта крыніца, тэндэнцыйная і варожая ў адносінах да Святохны, была створана неўзабаве пасля апісаных падзей (Jan Powierski. Księżniczka pomorska w Połocku // Pomorze słowiańskie i jego sąsiedzi X – XV w. Gdańsk, 1995. S.93 – 119). Іншым сюжэтам з больш ранняй полацкай гісторыі з’яўляецца паданне аб Рагвалодзе і Рагнедзе, занесенае ў некаторыя летапісныя зводы пад 1128 г. „...Пра гэтых Усяславічаў раскажам, як людзі дасведчаныя апавядалі. Калі Рагвалод трымаў уладу і княжыў у Полацку, тады Уладзімір быў яшчэ юнаком і язычнікам і жыў у Ноўгарадзе. І быў у яго дзядзька Дабрыня, храбры ваявода і спраўны мужчына. І паслаў ён да Рагвалода і прасіў яго аддаць дачку за Уладзіміра. Спытаў у сваёй дачкі Рагвалод: „Ці хочаш за Уладзіміра?” Яна ж адказала: „Не хачу разуць рабыніча, а Яраполка хачу”. Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора і трымаў уладу ў Полацку. Уведаўшы гэта, раззлаваўся Уладзімір ад тых слоў дзяўчыны, якая сказала: „не хачу я за рабыніча”, і пажаліўся Дабрыні. І раз’юшыліся яны, сабралі вояў і пайшлі на Полацк. І перамаглі Рагвалода. Сам жа полацкі князь уцёк у горад. І паланілі Рагвалода, яго жонку і дачку. І прыгадаў Дабрыня яму і яго дачцы “рабыніча” і загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і маці. Пасля Уладзімір забіў яе бацьку, а яе самую ўзяў за жонку. І назвалі яе Гарыславаю. І нарадзіла яна Ізяслава. Уладзімір жа пасля меў шмат іншых жонак і стаў ёю грэбаваць.
Аднойчы, калі ён прыйшоў да яе і заснуў, яна хацела яго зарэзаць нажом. І надарылася яму прачнуцца, і схапіў ён яе за руку. І сказала яна з жалем: “Ты бацьку майго забіў і зямлю яго паланіў дзяля мяне, а цяпер не любіш мяне з гэтым дзіцём”. І загадаў ёй прыбрацца па-царску, як у дзень шлюбу, і сесці на белай пасцелі ў палацы, а ён прыйдзе і заб’е яе. Яна так і зрабіла. І дала ў рукі свайму сыну Ізяславу аголены меч і сказала: “Як увойдзе твой бацька, выйдзі наперад скажы: “Бацька, не думай, што ты тут адзін”. І зрабіў так Ізяслаў. Уладзімір жа сказаў: “А хто ведаў, што ты тут”. І апусціў ён свай меч, склікаў баяр і расказаў ім. Яны ж параілі яму: “Не забівай яе дзеля гэтага дзіцяці, а аднаві яе бацькаўшчыну і дай ёй са сваім сынам”. І пабудаваў Уладзімір горад, аддаў яго ім і назваў гэты горад Ізяслаўлем. І з таго часу меч узнімаюць Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў”.
Відаць, паданне, запісанае пад 1128 г., арганічна ўваходзіць у цыкл паведамленняў аб барацьбе полацкіх і кіеўскіх князёў (паход 1127 г. на Полацкую зямлю – паданне аб Усяславічах – ссылка полацкіх князёў у Царград (Канстантынопаль)). Само ж яно склалася раней (“...раскажам, як людзі дасведчаныя апавядалі»), у часы панавання “Яраслававых унукаў”. Але напачатку іх панавання не гаворыцца аб канфліктах паміж Полацкам і Кіевам. Гэтае зацішша працягвалася да смерці Ўсяслава Брачыславіча (1101 г.). Аднак неўзабаве барацьба аднавілася: ужо ў 1104 г. кіеўскі князь Святаполк шле ваяводу Пуцяту з войскам на мінскага князя Глеба, а Уладзімір Манамах – свайго сына Яраполка. Да іх далучыўся і сын Святаполка Алег, прымусіўшы ўдзельнічаць ў паходзе полацкага князя Давыда. Хутка ў барацьбу ўключыўся і Ўладзімір Манамах. Відаць, пачатак гэтага этапу барацьбы Полацка з Кіевам і трэба лічыць прыблізным часам стварэння падання.
Створана ж яно было, на думку некаторых гісторыкаў (М.І.Кастамараў, Ю.А.Заяц), у Полацкай зямлі (у Заслаўлі альбо Мінску) і адтуль трапіла ў Кіеў. Беларускі даследчык Ю.А.Заяц прыходзіць да высновы, што паданне аб Усяславічах, занесенае ў летапісы пад 1128 г., з’яўляецца пераказам тэкста гістарычнай песні, якая склалася ў канцы ХІ – пачатку ХІІ ст. ў Полацкай зямлі, і, такім чынам, гэта самы старажытны з вядомых нам літаратурных помнікаў гэтага жанру, створаных на тэрыторыі Беларусі (Ю.А.Заяц. Заславль Х – XVIII веков (Историко-археологический очерк). Мн., 1987) Гістарычныя запісы вяліся таксама ў Наваградку, Пінску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ул.Ц.Пашута меркаваў, што ў Наваградку ўжо ў ХІІІ ст. развівалася летапісанне, што там узнік “літоўскі летапіс”, які апавядаў аб Міндоўгу, Войшалку і Тройдзене і стаў адной з крыніц галіцка-валынскага летапісу. Узнікнуць ён мог у адным з мясцовых манастыроў, магчыма, у тым, што заснаваў Войшалк на Нёмане ў Лаўрышаве “межи Литвою и Новымъгородъком». (В.Т.Пашуто. Образование Литовского государства. М., 1959. С.38-39, 41-43).[1] На думку М.М.Улашчыка, так званы летапіс Войшалка меў М.Стрыйкоўскі.Рукапісныя летапісы на землях ВКЛ у гэты перыяд і пазней былі вельмі шырока распаўсюджаны, прычым іх уладальнікамі былі і зусім простыя людзі, як пра гэта сведчаць запісы на адзіным ілюстраваным старажытнаўсходнеславянскім летапісу – Радзівілаўскім: “Две недели у Пилипово говение Пурфен Пырчкин жито сеял у року девятьдесятом” (1590); “В року шессот третьем, за шес недель перед великоднем водлуг старога календаря, кобыла сивая ожеребилася”; “Я, Фурс Сорока возны повету Городенского, сознаваю сим моим квитом” і г.д.
Дарэчы, Радзівілаўскі, альбо Кенігсбергскі, летапіс – адзін з найважнейшых помнікаў летапісання дамангольскай эпохі, які быў складзены ва Уладзіміра-Суздальскай Русі. Ён самы старажытны, які дайшоў да нас: тэкст яго скончваецца першымі гадамі ХІІІ ст. (тэкст Іпацеўскага летапісу даходзіць да 1292 г., Лаўрэнцеўскага – да 1305 г., Наўгародскага І старога ізводу – да 1352 г.). Радзівілаўскі – першы “ліцевы” (ілюстраваны) летапіс, які быў упрыгожаны мініяцюрамі ў ХV ст. Асноўны спіс летапісу – Радзівілаўскі – паводле філіграняў датуецца апошнім дзесяцігоддзем ХV ст. Невядомымі шляхамі Радзівілаўскі летапіс трапіў на Беларусь, дзе знаходзіўся ва ўладанні розных заможных і уплывовых асоб. Так, на л.251 арыгіналу ёсць лацінскі надпіс Станіслава Зеновіча, які сведчыць аб перадачы ім летапісу ў дар Янушу Радзівілу. У 1673 г. рукапіс ужо быў уключаны ў каталог Кенігсбергскай бібліятэкі. Напачатку ХІХ ст. ён апынуўся ў Расійскай Акадэміі навук. Гэта раскошная кніга, у якой налічваецца 618 мініятур, сведчыць таксама аб узроўні кніжнай культуры на беларускіх землях Вялікага княства Літоўскага.
У ХV ст беларускае летапісанне набыло новыя якасьці і рысы. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі ВКЛ і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх земляў узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару, летапісы. Яны з’явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцый эпохі, яркім адлюстраваннем новага этапа ў гістарычным жыцці беларускага народа. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы ХV ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Гэтыя ідэі адлюстраваліся ў першым летапісным зводзе беларуска-літоўскіх летапісаў, які аб’ядноўвае некалькі спісаў, ў аснову якіх пакладзены “Летапісец вялікіх княізёў літоўскіх”.
12. Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году (таксама «Руска-літоўскі летапіс») — агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ, помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня ХV ст. Апісвае гістарычныя падзеі з ІХ ст. да 1446 року[a]. Заснаваны на летапісе, складзеным на мяжы 20—30-х рокаў ХІV ст. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма, які зьяўляўся прыхільнікам палітыкі князя Вітаўта. Зьвесткі запазычаныя са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад’емнай часткай зводу зьяўляецца «Летапісец Вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту».
У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасьць палітычнага аб’яднаньня літоўскіх, рускіх і жамойцкіх земляў у складзе Вялікалітвы і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў, выяўляецца імкненьне перадавых колаў тагачаснага грамадзтва асэнсаваць гістарычную ролю ВКЛ ва Ўсходняй Эўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму, аўтар адбіраў для пераказу толькі тыя факты і падзеі, якія адлюстроўвалі дзейнасьць князёў, вайскаводаў, найвышэйшага духавенства.
Аўтарам зводу кіравала ідэя незалежнасьці радзімы ад іншаземцаў[b]. Гэтая пазыцыя прасочваецца ў запісах пра бітву на Вожы (1378), пра Кулікоўскую бітву (1380), пра прыняцьце Смаленскам князя Юрыя Сьвятаславіча (1401).
Паводле сваёй структуры летапісны звод ня мае цэласнага характару. У ім прасочаныя тры асноўныя сюжэты: татарскае нашэсьце, дзейнасьць вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычныя падзеі ў ВКЛ, якія падаюцца ў цеснай сувязі з гісторыяй Масковіі і ў пераемнасьці з гісторыяй Старажытнай Русі. У параўнаньні са старажытнарускім летапісаньнем характар апісаньня падзеяў больш сьвецкі.
У пачатку зводу адсутнічаюць зьвесткі пра расьсяленьне славянаў, пра паход Аскольда і Дзіра на Царград, выключаная інфармацыя пра паходы кіеўскіх князёў на яцьвягаў, радзімічаў, баўгараў, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікаўнасьці да асуджэньня княжацкіх міжусобіцаў, што было характэрна для «Аповесьці мінулых часоў». Таксама ў летапісе няма згадак пра дзяржаўную самастойнасьць Полацкай зямлі ў Х — ХІІІ стст, што тлумачылася грамадзянскай вайной 30-х рокаў ХV ст. і расколам ВКЛ. Дадзеная выбарковасьць стала падставай для меркаваньняў пра тэндэнцыйнасьць зводу[c].
13.У асноўнай частцы летапісу раскрываецца палітычная гісторыя ВКЛ амаль за стагодзьдзе: ад сьмерці Гедыміна (1341) па сьмерць Вітаўта (1430). У форме суцэльнага апавяданьня прадстаўлены змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнуція, дынастычная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам, грамадзянская вайна паміж Сьвідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам.
У заключнай частцы твору падзеі пераносяцца на Падолію (ад бітвы на рацэ Сінія Воды па паход Вітаўта ў гэты рэгіён.
Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага[1] — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня ХVI ст. Складзены ў Вільні 10 сакавіка 1520 году[2]. Аўтар быў набліжаным да магнатаў Гаштольдаў. Апісвае гісторыю ВКЛ ад часоў легендарнага князя Палямона да часоў Гедыміна.
Напісаньне новага агульнадзяржаўнага летапіснага зводу было выкліканае незадаволенасьцю кіруючых колаў ВКЛ папярэднім Беларуска-літоўскім летапісам 1446 году. Што зрабілася сьледзтвам улыву рэнэсансавых ідэяў. Гаспадары ВКЛ жадалі ўмацаваць міжнароднае становішча дзяржавы довадам высакароднага паходжаньня кіруючай княжацкай дынастыі. Трэба адзначыць, што падобныя тэндэнцыі былі агульнаэўрапейскімі. Так, у ХVI ст. у Эўропе ствараліся велічныя і патрыятычна накіраваныя гісторыі краінаў і народаў. Прадстаўнікі асобных арыстакратычных фаміліяў шукалі славутых продкаў. Напрыклад, у Польшчы ў ХVI—XVII стст. была распаўсюджаная канцэпцыя паходжаньня польскай шляхты ад старажытных сарматаў, у Вугоршчыне — ад гунаў.
У адрозьненьні ад папярэдняга летапісу, дзе гісторыя ВКЛ зьяўлялася арганічным працягам гісторыі Старажытнай Русі, а літоўскія князі выступалі носьбітамі агульнарускіх тэндэнцыяў, у аснову новага летапісу была пакладзеная легенда пра паходжаньне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. У І-м ст. н. э. 500 фаміліяў рымскай знаці, ратуючыся ад жорсткасьцяў імпэратара Нэрона, уцяклі марскім шляхам у Жамойць. На чале эмігрантаў стаяў Палямон, або Публій Лібон. Ягоны сын Кунас заклаў дынастыю літоўскіх князёў, прадстаўніком якой быў заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Паводле легенды нават слова «Літва» выводзіцца ад лацінскага «lituus» — труба, сыгнальны ваенны ражок.
Аўтар тлумачыць уладу літоўскіх князёў на Русі наступствамі мангола-татарскага нашэсьця і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Прасочваецца антыпольская накіраванасьць летапіснага зводу. Так, Ягайла называецца «клятвапарушальнікам», «забойцам».[3]
25.Прамова Мялешкі, в сокращении. Краткое содержание.

Герой твора звяртае ўвагу «літасцівага караля і не менш ласкавых паноў» на парадкі ў дзяржаве. Раней палітыкі не зналі, гаварылі, што думалі («у рот правдою, як солею в очи кидали»). Але з нейкага часу каралі пачалі больш любіць немцаў, чым свой уласны народ. Аўтар параўноўвае каралёў Жыгімонта І Старога, які «немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю велми не любил», і Жыгімонта II Аўгуста. Яго, гаворыць герой, няма чаго і чалавекам лічыць, бо эінь і Падляшша страціў.
Азіраючыся на старыя часы, ён бачыць там і апратку гажэйшую, і стравы смачнейшыя, і адносіны паміж зьмі больш прыстойныя.
Вінаватымі лічыць не так караля, як «розных баламутаў», пры ім сядзяць. «...За их баламутнями нашинец выживитися не можеть, Речи Посполитую губят!»
Заканчваецца «Прамова...» згадкай пра фаварытку Жыгімонта III Вазы Уршулю, якую герой хацеў бы «миленко ручку поцаловати», і пра выбранне яго дэлегатам на сейм.
Мастацкія асаблівасці
Па свайму зместу «Прамова Мялешкі, кашталяна смаленскага» з'яўляецца пародыяй на сеймавыя выступленні. У ёй дасціпна крытыкуюцца грамадска-палітычныя парадкі, што панавалі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVI — пачатку XVII ст. Аўтар выступае супраць новаўвядзенняў, якія былі чужыя карэнным жыхарам, прывіваліся нямецкімі і польскімі прышэльцамі. Яго турбуе лес бацькаўшчыны, яе непадзельнасць і магутнасць.
Невядомы аўтар зрабіў усё магчымае, каб літаратурны твор стаў «гістарычным фактам». Згадваюцца сапраўдныя гістарычныя падзеі і асобы, найперш каралі Рэчы Паспалітай і набліжаныя да іх людзі. Сеймаўскі прамоўца Мялешка таксама асоба рэальная. Аднак Іван Мялешка, мазырскі падкаморый, потым маршалак слонімскі, кашталян мсціслаўскі, брэсцкі, смаленскі з такой прамовай ніколі не выступаў, Даследчыкі мяркуюць, што матэрыялам для напісання прамовы-пародыі паслужылі запіскі Івана Мялешкі, зробленыя ім пасля варшаўскага сейма 1609 г. Прозвішча гэтай гістарычнай асобы невядомы аўтар мог пакінуць і таму, што яно добра адпавядае грубавата-раскаванаму, фрывольнаму стылю твора. Здаецца, прамоўца сапраўды «меле языком» усё, што яму прыходзіць у голаў, не надта думаючы пра паслядоўнасць і сэнс сказанага.
«Прамова Мялешкі» з'яўляецца літаратурным помнікам жанра палітычнай сатыры XVII ст., новай з'явы ў беларускім прыгожым пісьменстве.
26.Ліст да Абуховіча» — помнік беларускай літаратуры XVII ст. Узор беларускай патрыятычнай літаратуры. Напісаны ананімным аўтарам у 1655 г. з нагоды падзення Смаленскага гарнізона 23 верасня 1654 г. перад наступам войскаў Маскоўскага княства ў ходзе вайны 1654—1667 г.
Місія «Ліста да Абуховіча» — асуджэнне псеўдаадукаванасці, маральнай недасканаласці людзей, якія навучыліся прыгожа гаварыць, на словах служыць «Сафіі, якая нарадзіла філасофію», але на справе пазбаўленыя сапраўдных вартасцяў — мужнасці, годнасці, адданасці роднай зямлі. Паняцці «Айчызна» і «Праўда» — святыя для аўтара. Яго ідэал — ахвярны барацьбіт за свабоду Бацькаўшчыны, які заўжды праўдзівы ў словах, высакарод-ны ва ўчынках, стрыманы ў паводзінах.[1]
Асноўны матыў твора — вострая крытыка смаленскага ваяводы, які не здолеў стрымаць аблогу Смаленска, даць адпор, а прыняў рашэнне аб капітуляцыі. Галоўны герой — Піліп Абуховіч — пададзены як адмоўны персанаж. Ён паўстае як дробная і нікчэмная асоба, сквапны чалавек, здатны на агідны ўчынак. Сатыра пісьменніка ў дачыненні да П. Абуховіча дасягае апагею. На яго думку, П. Абуховіч — аматар весці пустыя размовы на соймах і з'ездах, яго больш цікавіць прыгожая вопратка, чым дзяржаўныя справы. Галоўная загана П. Абуховіча — няздатнасць да рыцарскіх спраў, бяздарнасць як кіраўніка, прадажнасць. Ён — нашчадак роду, які «вызначыўся» ганебнымі ўчынкамі: дзед атрымліваў хабар, калі быў «генералам» у Мазыры, а бацька, мазырскі суддзя, — «у каго больш браў — таго добра судзіў». Паводле меркавання аўтара, учынак П. Абуховіча — горшы за здраду Рыгора Осціка, які вёў таемную ад урада перапіску з маскоўскім царом, за што быў жорстка пакараны ў Вільні.
Аўтар супрацыіастаўляе смаленскага ваяводу гетману Вінцэнту Карвіну-Гасеўскаму, які ніколі не выхваляўся на публіцы, а спакойна і адказна выконваў вайсковы абавязак, справамі даказваў свае вартасці як дзяржаўная асоба.
У крытыцы ваяводы аўтар «Ліста да Абуховіча» напачатку ўжывае лёгкія пакепліванні, накшталт: «Лепей, пане Піліпе, сядзець табе было ў Ліпе!» (Ліпа — родавы маёнтак Абуховічаў) або «Калі б датуль, ваша міласць, пісарам быў бы, дык чалавекам слыў бы!», а затым пераходзіць да адкрытых абразаў і здзекаў, змяшчаючы на старонках твора меркаванне «пра ўзнагароду за Смаленск». Маўляў, кароль і вялікі князь «за слаўныя справы» меў намер прызначыць яго ваяводам Кракава, ды вось толькі «ляхі дужа баяцца, каб твая міласць не прадаў яго венграм».
Аўтар «Ліста да Абуховіча», напэўна, меў падставы для крытыкі ваяводы П. Абуховіча ўжо таму, што Смаленск быў здадзены без істотнага супраціўлення. Але ў вытлумачэннях аўтара прысутнічаў відавочна асабісты момант. За крытыкай праглядаецца асабістая крыўда, магчыма, маёмасны або кланавы канфлікт з П. Абуховічам.
Аўтар імкнецца да мастацкага абагульнення, выяўлення сацыяльных заканамернасцей. Праз крытыку канкрэтнага магната ў творы можна бачыць і выкрыццё заганаў тагачаснага грамадства, хібы ў дзейнасці вышэйшага кіраўніцтва, правалы ў абарончай палітыцы, эгаізм магнатаў, кланава-шляхецкую варажнечу, канфесійныя канфлікты, якія раз'ядалі краіну, падточвалі знутры грамадства, не дазвалялі кансалідавацца, каб стрымаць наступ агрэсараў.
«Ліст да Абуховіча» мае значныя літаратурныя вартасці. У ім дамінуе зваротная форма маўлення, але ўжываюцца і іншыя тыпы выкладу матэрыялу: апавяданне — сюжэт пра продкаў Абуховіча, разважанне — аналіз намераў П. Абуховіча сабраць харугвы, каб здзейсніць спробу вярнуць Смаленск. Унутраная кампазіцыйная аднапланавасць тэкста парушаецца аднойчы — змешчанай у ім прамовай, ці, хутчэй, адвольным яе пераказам, на адным з соймаў смаленскага кашталяна пана Мялешкі, які папярэджваў манарха і дэпутатаў пра згубнасць прызначэння на адказныя пасады людзей не здольных ахвяравацца сваім жыццём дзеля свабоды Айчызны. Мастацкасць «Ліста да Абуховіча» на мікраўзроўні выяўляецца праз шырокае выкарыстанне багатага лексічна-вобразнага фонду жывой беларускай мовы, народных і біблейна-кніжных прыказак.[1]
Упершыню апублікаваны ў 1910.
34.Мужицкая правда» («Mużyckaja prauda») — нелегальная, первая белорусская газета.
Печаталась латиницей. Издавалась в 1862-63 в Гродненской области (последний номер, по-видимому, напечатанный в Вильне) К. Калиновским, Ф. Рожанским, С. Сангиной (Сонгиным), В. Врублевским.
Имела небольшой формат и значительный тираж. Вышли 7 номеров: № 1-6 (июль-декабрь 1862), № 7 (июнь 1863). Каждый номер подписывался псевдонимом «Яська — хозяин из-под Вильно». Сохранились отдельные номера-перепечатки (№ 5, 7), о чём свидетельствуют определённые отличия в тексте и шрифте. Распространялась по всей Белоруссии, в Польше, Литве, Латвии, а также в северо-западных регионах России.
Отличалась острой социальной пропагандистско-агитационной направленностью. Статьи были построены в форме беседы, своим содержанием напоминали произведения тогдашней русской литературы революционно-демократического направления. Рассматривала преимущественно вопросы земли и воли, политического и социально-экономического неравенства, национальных отношений. Проводила идею всеобщей вооружённой борьбы за лучшую жизнь, утверждала, что «…мы узнали, где сила и правда, и будем знать, как делать надо, чтобы добыть землю и свободу. Возьмёмся, пацаны, за руки и держимся вместе!» (№ 1). Последовательно выступала с осуждением царского воззвания 1861, отмечала, что «никакой в ​​нём нет правды, нет из него для нас никакой пользы» (№ 1).
Осуждая характер крестьянской реформы 1861, отмечала, что народу нужны не манифест, а настоящая свобода, и не та, «которую царь захочет Дать, но которую мы сами, мужики, возьмём» (№ 3).
Выступала в ряде вопросов с националистических позиций. Осуждала московское православие и национальную политику российских властей. Выражала отрицательное отношение к тогдашней системе рекрутских повинностей сроком в 25 лет. Отдельные вопросы (происхождение крепостного права, существование конфессий) рассматривались в газете упрощённо, односторонне.
38.СтатутыВ 16 веке происходит постепенный переход к другому типу права – к статутному. Самыми значительные из них принадлежат статутам, изданным в 1529, 1566, 1588 годах. Написание таких объемных, а главное качественных правовых актов свидетельствует о высоком развитии культуры, образования, правовой мысли. Эти сборники правовых норм отличались от других крупных актов того времени по широте охвата общественных отношений, юридической техникой.
Для всех статутов было характерно явно гуманистическая направленность. Статут 1529 года говорил о ответственности только по закону и только по суду. Право простых людей избирать князя и об установление уголовной ответственности с 14 лет было обозначено в Статуте 1566 года. Источником холопства и повышении уголовной ответственности с 16 лет был закреплен в Статуте 1588 года. При написании Статута создавалась специальная комиссия, состоящая из квалифицированных на то время специалистов. В разработке Статута 1588 года принимали участи такие знамениты люди своего времени, как: А.Волович, Л.Сапега. Работа данной комиссией была долгой и трудоемкой, много раз обсуждались на Соймах, и после доработки принимались.
В Статуте 1529 года было 13 разделов состоящие из 244 статей. Дополнения, которые были произведены, увеличивали их число до 283. Возникновение новых обстоятельств и событий привело к утверждению нового статута. Специальная комиссия для его подготовки была образована из 10 человек. Половина из них была православной, половина католиками. В 1561 году он был рассмотрен на Сойме, но только в 1566 году получил юридическую силу. Структура сайта состояла из 14 разделов и 367 статей. Первый раздел был посвящен государственному праву, второй – военному, третий – административному, 4-ый - судебного устройства и судебного процесса, 5-6 - семейного и опекунского права, 7-9 - гражданского права, 10 - лесного и охотничьего права, 11-14 - уголовного права.
После статута 1566 года, потребность в кодификации все возрастала, а после Люблинской унии 1569 года приняла активную направленность. И в 1668 году Сойм назначил комиссию для разработки нового проекта статута. И в 1588 году Жигимонт Сигизмунд III Ваза утвердил его. Третий по счету Статут установил Великое княжество Литовское как суверенное государство, вопреки Люблинской унии. Состоял он из 14 разделов, объединявших 488 статей. Нормы государственного и судебного строя были включены с 1 по 4 раздел, брачно-семейные, земельные, гражданские отношения содержались в 5, 10 и 13 разделах, уголовные в 11,12, 14 и частично в 13 разделах.
Статут 1588 года был переходным сводом законов, провозглашавший плавный переход от феодализма к капиталистическим отношениям. Проявлялось это в разделе властей, ограничении власти великого князя, в единстве права для всего государства, необходимость в государственном суверенитете и в идеи равенства всех людей перед законом.
По принципу раздела властей, власть распределялась между Соймом (законодательная), Великим князем и Радой (исполнительная) и великокняжескими и местными судами (судебная). Статут установил привлечение к уголовной ответственности с 16 лет, за убийство простого человека также полагалась уголовная ответственность, призывал к веротерпимости, провозглашал шляхецкие льготы и привилегии, что немного подрывало идею равенства перед законом. Но в целом Статуты имели прогрессивые черты: ограничивали власть князя, укреплялся правовой порядок, в соответствии с которым все государственные органы должны действовать только в соответствии с законом, провозглашал идеи суверенитета.

Приложенные файлы

  • docx 8922374
    Размер файла: 38 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий