Пинск в годы Второй Мировой и Великой Отечесвен..


Пинск в годы Второй Мировой и Великой Отечесвенной войн

Подготовил:
Дмтракович Андрей
10 “Б”
Трывожныя дні
22 чэрвеня 1941 г. стаяў яркі сонеч-ны дзень. Цяжка было паверыць, што ў якіх-небудзь 180 кіламетрах на захад ад Пінска каля сцен Брэсцкай крэпасці неба пакрыласй чорнымі хмарамі вай-ны. Але гэта была суровая праўда.
Пінчане ўсвядомілі, што пачалася вайна, зранку нядзельнага дня. На тэрыторыі суднарамонтнага завода пралілася першая кроў. Нямецкія са-малёты скінулі на завод некалькі бом-баў. Ад узрыву загінуў малады рабо-чы Дзмітрый Паўлікоўскі, яшчэ двое былі паранены. Скідалі смяротны груз дакладна па цэлі. I не выпадкова: Пінск і ўсе важнейшыя аб’екты ў ім былі на-несены гітлераўцамі на іх карты яшчэ вясною 1941 г. Адну з такіх карт знай-шоў і перадаў у свой час у музей пінскі школьнік В.Муралевіч. На ёй усе вуліцы і плошчы горада пазначаны нямецкімі назвамі, вызначаны аб’екты, якія падлягалі знішчэнню.
Прыкладна ў тыя ж гадзіны трагічныя падзеі адбыліся на самым блізкім ад Пінска аэрадроме — у Жабчыцах. На ім часткова базіраваўся 39-ы бамбардзіровачны, 33-і і 123-і знішчальныя авіяцыйныя палкі Беларускай асобнай ваеннай акругі. На зя-лёным полі, дзе яшчэ нядаўна стаялі дзесяткі баявых машын, віднеліся толькі абгарэлыя знявечаныя іх кар-касы. Над аэрадромам свабодна ляталі фашысцкія самалёты.
Пацярпеў і ваенны гарадок, у якім жылі лётчыкі, іх сем’і і абслугоўваю-чы персанал.
Падзеі на тэрыторыі Пінска летам 1941 года
Летам 1941 г. на Піншчыне буйных баявых дзеянняў амаль не было. Асноўныя сілы немцаў абышлі Палессе. На тэрыторыі вобласці абарончыя баі вялі адступаючыя з боку Брэста часці 75-й стралковай дывізіі, разрозненыя падраздзяленні 4-й арміі і Пінская ваенная флатылія. У яе складзе знаходзілася 27 караблёў, авіяэскадрылля, зенітна-артылерыйскі дывізіён, рота берагавога суправаджэння. ГІерад самай вайной яна папоўнілася новымі караблямі і катэрамі. Камандаваў флатыліяй контр-адмірал Дз. Дз.Рагачоў, начальнікам штаба быў капітан 2-га рангу Г.I.Брахтман, ваенным камісарам І.У.Кузняцоў, начальнікам тылу — капітан 1-га рангу П. А.Смірноў.
Перадавы атрад у складзе 4 манітораў, 6 бранякатэраў і аднаго міннага загараджальніка з набліжэннем праціўніка да Пінска 23 чэрвеня 1941 г. зайшоў у Дняпроўска-Бугскі канал і спыніўся у 16—18 кіламетрах ад Кобрына. У горадзе ўжо знаходзіўся праціўнік. Дзесьці ўбаку
адыходзілі з-пад Брэста разрозненныя часці 4-й арміі, сувязь з якімі ўстанавіць не ўдалося. Агнём артылерыі манітораў і кананерскіх лодак маракі дапамагалі адступаючым сухапутным войскам сгрымліваць атакі фашыстаў, прыкрывалі рачныя пераправы.
Не баючыся, што ўзровень вады ў канале пачаў зніжацца (фашыстам удалося разбамбіць шлюз), камандуючы флатыліяй Дз.Дз.Рагачоў вывеў караблі ў раку Піну. Па шляху яны абстралялі шасейную дарогу, па якой рухаліся варожыя танкі.
Пасля адыходу з Пінска, апынуўшыся на стыку дзвюх груп армій праціўніка «Цэнтр» і «Поўдзень» і на стыку двух савецкіх франтоў, Заходняга і Паўднёва-Заходняга, флатылія падтрымлівала агнём сухапутныя часці, якія адыходзілі ўздоўж Прыпяці на новыя рубяжы і вялі цяжкія абарон чыя баі.
Сумесна з армейцамі маракі абаранялі Лунінец, Тураў. У раёне Лунінца марскія пехацінцы лейтэнант Гаршкоў і чырванафлоцец Воранаў захапілі і даставілі камандаванню першых палонных фашыстаў. Яны ж адбілі ў ворага гарматы з боепрыпасамі і з іх вялі агонь.
У неверагодна складаных умовах караблі ўчынялі смелыя рэйды ў тыл праціўніка. У адной з такіх агіерацый на Прыпяці асабліва вызначыліся караблі, якімі камандавалі лейтэнанты Уракоў і Сатушка. Яны ўдала прарваліся праз заслон праціўніка і высадзілі дэсант. Кулямётчык старшына 2-й стацці Бондар трапнай чаргой збіў самалёт, а камандзір старшы чырванафлоцец Матвееў адкрыў агонь па варожай батарэі.
Група дняпроўцаў, якая сышла з караблёў, на працягу некалькіх сутак стрымлівала націск ворага і надзейна прыкрывала адыходзячыя часці. Усе чырванафлотцы палеглі ў той няроўнай схватцы.
Акупацыя і акупацыйны рэжым
-3435359963154 ліпеня 1941 г. у горад увайшлі гітлераўцы. Пінск і яго наваколле са статусам акругі былі ўключаны ў рэйхскамісарыят «Украіна». Для кіраўніцгва захопленай тэрыторыяй ствараліся органы ўлады. У Пінску быў створаны акружны камісарыят (гебітскамісарыят). На чале яго стаяў гебітскамісар Пауль Герхард Кляйн. Гебітскамісарыят складаўся з 6 аддзелаў, укамплектаваных у асноўным з нямецкіх служачых: адміністрацыйнага, фінансавага, гаспадарчага, харчовага, працоўнага і палітычнага. Апошні ўзначальваў Эбнер Альфрэд.
6 ліпеня 1941 г. акупацыйныя ўлады сфарміравалі мясцовы орган грамадзянскай улады — Пінскае гарадское ўпраўленне (магістрат, які ўзначальваў бургамістр С.Кірылаў).
Дзейнасць магістарата цалкам кантралявалася гебітскамісарыятам. Яго кіраўнік з’яўляўся грамадзянскім шэфам гарадскога ўпраўлення, а начальнікі аддзелаў — шэфамі аддзелаў магістрата. Былі створаны біржа працы (кіраўнік Буцкі), упраўленні лясной гаспадаркі (кіраўнік Брокман), водных шляхоў і іншыя арганізацыі. Акупацыйныя ўлады ў сваёй дзейнасці абапіраліся на ваенныя і карныя органы. У горадзе паліцыю бяспекі і СД узначальваў Лейман, службу СС — Цесман.
Уключэнне г. Пінска ў склад рэйхскамісарыята «Украіна» накладвала свой адбітак на жыццё краю. Агульная палітыка акупацыйных улад была накіравана на ўкраінізацыю Пінскага Палесся. Ужо ў пачатку 1942 г. дзяржаўнымі мовамі на тэрыторыі акругі былі аб’яўлены нямецкая і ўкраінская, нягледзячы на тое што гіа даных саміх акупантаў на лета 1942 г. у Пінску ўкраінцы складалі менш за адзін гірацэнт
Разбураны будынак абкома партыі. насельніцтва горада (313 чал.). Увогуле ў Пінску на пачатак
вайны пражывала 44 560 чалавек, з іх 22 149 яўрэяў, 9019 палякаў, 6055 рускіх, 1405 украінцаў, 45 немцаў і іншых нацыянальнасцей.
3 прыходам немцаў горад як бы прыціх, затаіўся. Жыхары займалі пазіцыю чакання і стараліся пазбягаць сутыкненняў з акупацыйнымі войскамі, жылі надзеяй як-небудзь гірыстасавацца да новых гаспадароў. А тут яшчэ акупангы пачалі вяртаць былым уладальнікам маёмасць, канфіскаваную савецкай уладай. Былі дазволены дробны прыватны бізнес, прыватная практыка медыцынскім і некаторым іншым спецыялістам, дапускалася прыватнае ўладанне саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, лаўкамі. Абяцалася зямельная рэформа.
Прагіагандысцкая служба гебітскамісарыята да пары да часу дакладна выконвала загад Гітлера «рыхтавацца да ўстанаўлення новага парадку сакрэтна, ствараючы ўражанне, што немцы — вызваліцелі». Адчыніліся музей, кінатэатры, бібліятэка, музычная школа. Пачало дзейнічаць культурна-асветніцкае таварыства «Прасвіта». Але не клопат аб узбагачэнні духоўнага міру людзей з’яўляўся мэтай акупацыйных улад. Іх цікавіла выхаванне законапаслухмянага насельніцтва, выканаўцаў планаў рэйха.
Гэтаму ж павінна была садзейнічаць і выстаўленая інфармацыйнай службай гебітскамісарыята каля будынка паштамта карта СССР, на якой кожны дзень адлюстроўвалася становішча на фронце. Але аднойчы на карце не пазначылі ніякіх змен. Гэтак працягвалася даволі доўга. Прычынай таму быў разгром гітлераўцаў пад Масквой. Канчаткова вывела акупантаў з раўнавагі Сталінградская бітва, дзе было разгромлена шмат гітлераўскіх войскаў.
Па ўсёй Германіі была аб’яўлена жалоба. Прыспусцілі нямецкія сцягі і ў Пінску. Спачатку знік кудысьці наглядчык стэнда, а потым і стэнд з картаю.
Важным сродкам акупантаў у ідэалагічнай апрацоўцы насельніцтва была
штотыднёвая «Пінська газета», орган акружнога камісарыята.
Яе рэдагаваў Фёдар Дудко. Газета выходзіла вялікімі тыражамі: за першы год 1 мільён экзэмпляраў. Захавалася ў архівах 75 нумароў газеты.
На яе старонках асвятлялася становішча на франтах вайны, перамогі нямецкай арміі. Насельніцтва заклікалася да барацьбы з «бандытамі» (так яны называлі партызан), да ад’езду ў Германію, дзе абяцалі райскае жыццё. Але ўсе бачылі, што словы акупантаў разыходзіліся з іх справамі. За гады акупацыі «вызваліцелі» ў горадзе знішчылі і разбурылі 2356 дамоў, 13 школ, настаўніцкі інстытут, вакзал, прыстань, бальніцу, водаправод.
Устаноўлены «новы парадак» быў бязлітасным рэжымам насілля і тэрору. За парушэнне каменданцкага часу пагражала смяротная кара. Смерць пагражала кожнаму, хто даваў прытулак асобам, якія не пражывалі ў горадзе, не кажучы ўжо аб тых, хто хаваў ваеннапалонных або партызан.
Шматлікія дакументы, якія захоўваюцца ў філіяле Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў Пінску, сведчаць аб цяжкім жыцці жыхароў Пінска і яго наваколля.
На тэрыторыі горада былі створаны 4 канцэнтрацыйныя лагеры. Два з іх для ваеннапалонных (на вуліцах Лунінецкай і Брэсцкай), адзін лагер для грамадзянскага насельніцтва (на вуліцы Тэатральнай, зараз вул. Чарняхоўскага) і лагер для насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці (гета).
Мала каму ўдавалася ўратавацца з гэтых лагераў. Акупанты не шкадавалі ні малога, ні старога. Відавочцы ўспамінаюць, як гітлераўцы бралі грудных дзяцей за ногі і ўдарам аб камень разбівалі ім галовы, травілі спецыяльна дрэсіраванымі сабакамі. Ваеннапалонныя і мірнае насельніцтва знішчаліся шляхам масавых расстрэлаў. Ужо на чацвёрты дзень акупанты расстралялі 300 параненых чырвонаармейцаў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
7 жніўня 1941 г. немцы расстралялі 8000 яўрэяў. Гэта быў пачатак іх поўнага знішчэння.
Падполле дзейнічае
У першыя дні акупацыі людзі не ведалі, як пачаць барацьбу з ненавісным ворагам. Партыйная група на чале з сакратаром Пінскага абкома КП Беларусі П.Р.ПІапавалавым, якая была накіравана са Століна ў Пінск для арганізацыі падполля, не дайшла да горада, была разгромлена ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Тое ж ад-былося і з групай пад кіраўніцтвам сакратара абкома КП(б)Б М.К.Зайца-ва. Партызанскі атрад В.З.Каржа вы-мушаны быў перайсці ў ля сы Ганцавіцкага і Ленінскага раёнаў.
Патрыятычна настроеныя людзі, якія адчувалі нянавісць да «новага парадку», пачалі ствараць арганізацыі і баявыя групы.
Восенню 1941 г. патрыёты ў горадзе і вёсках слухалі перадачы маскоўска-га радыё, запісвалі зводкі Саўінфармбюро і, размножваючы іх ад рукі, распаўсюджвалі сярод насельніцтва, несучы праўду аб становішчы на франтах. Збіралі пакінутыя пры адступленні нашых войскаў зброю і боепрыпасы, аказвалі дапамогу чырвонаармейцам, якія выходзілі з акружэння і ўцякалі з па-лону, хавалі і лячылі параненых.
Вывучэнне архіўных дакументаў аб дзейнасці Пінскага партызанскага злу-чэння, асабістых успамінах удзельнікаў падпольнай барацьбы ў Пінску, а так-сама заключэнне спецыяльна прызна-чанай у 1970-я гады камісіі пры гар-коме партыі дазваляюць канстатаваць, што з канца 1941 г. да пачатку 1944 г. у горадзе існавала антыфашысцкае падполле. Сярод падполынчыкаў былі былыя члены КПЗБ, камуністы, бес-партыйныя актывісты, дэпутаты Саве-таў, работнікі міліцыі, ваеннаслужачыя, маракі Пінскай ваеннай флатыліі.
З’яўленне першых патрыятычных груп адносіцца да верасня 1941 г. Яны ствараліся на канспіратыўных кватэ-рах сем’яў Вайтовічаў, Чалея і Галама-завай, у прыгарадзе Казляковічы.
Вялікі ўплыў на фарміраванне падполля аказала група Сяргея Цімафеевіча Бандарэнкі, якую паслалі ў тыл ворага ЦК КП(б)Б і Наркамат унутраных спраў. Яна базіравалася спачатку ў Іванаўскім раёне. Група паступова разгортвала свае дзеянні, папаўнялася новымі членамі. Камса-мольцы-разведчыкі па даручэнні С.Ц.Бандарэнкі прыходзілі ў горад, атрымоўвалі ад сваіх людзей патрэб-ныя звесткі, праз іх вялі работу па зборы зброі, вялі прапагандысцкую работу сярод насельніцтва.
У сваіх успамінах С.Ц.Бандарэнка расказвае аб сувязі разведчыкаў гру-пы з Якавам Аляксандравічам Шаламіцкім і Мікалаем Ігнатавічам Чалеем. На жаль, у архівах няшмат дакументаў аб дзейнасці Пінскага падполля. У рапарце былога начальніка штаба партызанскага атрада імя Лазо брыгады імя Молатава Дваранінава Уладзіміра Фёдаравіча адзначаецца дзейнасць падпольнай групы І.Галамазавай.
У характарыстыках партызан Гарбачэўскага Мікалая Ігнатавіча, Ганя-кова Івана Мікалаевіча, Стрыжко Міхаіла Іванавіча, Сіманенкі Пятра Іванавіча, Чалея Мікалая Ігнатавіча значыцца, што да ўступлення ў партызанскі атрад яны з’яўляліся членамі падпольных груп у Пінску. 3 гісторыі Пінскай партызанскай бры-гады бачна, што «да першага лютага 1943 г. былі ўстаноўлены сувязі з усімі малымі баявымі падпольнымі групамі, адзіночкамі-падполынчыкамі. Да таго часу падпольшчыкі правялі вялікую работу».
Аб значнай дапамозе пінскіх патрыётаў групе чырвонаармейцаў, якія выходзілі з акружэння, гаворыць у сваіх успамінах былы камісар партызанскага злучэння генерал-маёра Бегмы — М.С.Корчаў.
Танкавая часць, у якой ён служыў, трапіла пад бамбардзіроўку 22 чэрвеня 1941 г. на станцыі Сакулка, паміж Гродна і Беластокам. Чацвёра сутак полк вёў баі з ворагам. Але сілы былі няроўныя, танкісты неслі вялікія страты. На пяты дзень скончылася паліва, і танкісты, якія засталіся жывымі, пачалі выходзіць з акружэння. Група Корчава наладзіла сувязь з мясцовым насельніцтвам. У вёсцы Сямехавічы быў створаны антыфашысцкі камітэт, у склад якога ўвайшоў Якаў Шаламіцкі, стары падпольшчык, якога не раз арыштоўвалі і садзілі ў турмы пры панскай Полынчы за рэвалюцыйную дзейнасць.
Аб падполлі ў горадзе ўспамінае
В. Бегма ў сваёй кнізе «Шлях няскораных». Захавалася характарыстыка дзейнасці Я.А.Шаламіцкага, ёсць спасылкі на існаванне гэтай групы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. У справаздачы Пінскага абкома партыі за перыяд з 20 верасня 1942 г. па 25 студзеня 1943 г. указваецца: «Устаноўлена сувязь з Іванаўскім РК КП(б)Б, з кандыдатам у члены партыі дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР Калодзічам М.І., які мае арганізаваную групу рабочых горада Пінска ў колькасці 40 чалавек». Аб дзейнасці падпольнай групы М.М.Калодзіча сведчыць Я.Шаламіцкі.
Мікалай Мікалаевіч Калодзіч працаваў на фанерным заводзе. У жніўні — верасні 1942 г. ён разам з Фёдарам Яруцічам, Якавам Шаламіцкім, Якавам Ермальчуком стварыў падполле. Восенню таго ж года адбылася сустрэча з прадстаўніком ЦК КП(б)Б, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР У.Р.Нямытавым і сакратаром Пінскага гаркома камсамола Ш.І.Бярковічам. Ад іх атрымаў заданне падбіраць людзей для работы ў падполлі. Пасля гібелі Нямытава і Бярковіча Калодзіч выконваў заданні камандавання атрада імя С.І.Лазо.
Больш арганізаванымі і мэтанакіраванымі сталі дзеянні пінскіх падполынчыкаў з канца 1942 г., калі на Піншчыну па заданні абласнога камітэта партыі прыбыў Фёдар Сямёнавіч Кунькоў. Для партызан падполынчыкі здабывалі харчаванне, адзенне, медыкаменты, зброю, разведданыя. Распаўсюджвалі сярод насельніцтва горада зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, газеты, ажыццяўлялі дыверсіі на варожых аб’ектах.
Сувязь партызан з Пінскам ажыццяўлялася праз М.І.Чалея, М.I.Гарбачэўскага, С.А.Жарына, І.А.Галамазаву і іншых.
Поспехі савецкіх войскаў на франтах, смелыя дзеянні партызан садзейнічалі пашырэнню пінскага падполля. Аднак прыток новых людзей, дрэнная канспірацыя прывялі да правалу падполля. У сакавіку 1943 г. вялікая група падполынчыкаў і сувязных была арыштавана. Многія з іх былі расстраляны або вывезены ў Германію. Але дзейнасць падполля не спынілася. 3 красавіка 1943 г. сувязь партызан з падполлем ажыццяўлялася праз Лаўрэнція Васільевіча Прытулецкага.
Апошняму ў рабоце дапамагаў Цэрскі-Шаломенцаў У ладзімір Савацеевіч, якога ўсе ведалі як Вячаслава Чарскага. Ён прыбыў з Украіны з крымінальнай паліцыяй. У падполлі дзейнічаў пад мянушкай «Лаўрык». Ён своечасова паведамляў падполынчыкам аб арыштах, перадаваў праз сувязных разведданыя аб ворагу.
Агульнае кіраўніцтва падполлем ажыццяўлялі міжраённы штаб, а з чэрвеня 1943 г. Пінскі падпольны гарком партыі (сакратар Фёдар Іванавіч Палажэнцаў), які дзейнічаў на базе партызанскай брыгады імя В.М.Молатава. Гарком аб’яднаў дробныя групы ў больш буйныя. Яны дзейнічалі на мармеладнай фабрыцы (кіраўнік І.Галамазава), на фанерным заводзе і запалкавай фабрыцы (кіраўнік М.М.Калодзіч), у рачным порце (кіраўнік М.І.Гарбачэўскі, з красавіка 1943 г. — Л.В.Прытулецкі), у Казляковічах (кіраўнік Я.А.Шаламіцкі, з чэрвеня 1943 г. — М.І.Чалей) і іншыя.
Працуючы на прадпрыемствах, падполынчыкі як маглі наносілі шкоду ворагу. Яны псавалі абсталяванне, прадукты харчавання, розныя дэталі, матэрыялы. Па падробленых дакументах на мармеладнай фабрыцы, на нямецкіх складах здабываліся для партызан прадукты, адзенне.
Падпольшчыкі С. А. Жарын, Я.В.Пад’ельных здабывалі медыкаменты, інструменты, перавязачныя матэрыялы. У справаздачах брыгады імя В. М.Молатава адзначаецца, што С. А.Жарыным перададзена партызанам розных медыкаментаў на суму 100 тыс. рублёў. Ён у лес вывез аптэку, у якой працаваў.
Адважна дзейнічалі падпольшчыкі М.І.Гарбачэўскі, П.І.Сіманенка. Да партызан яны пераправілі 40 ваеннапалонных. 3 іх была створана дыверсійная група, якая пусціла пад адхон 13 варожых эшалонаў.
Удзельнікі падполля ўзарвалі будынак СД, у выніку чаго загінула некалькі гестапаўцаў. Выбухі прагучалі і ў нямецкім магазіне, мадзьярскай казарме, у лазарэце. Восенню 1942 г. спалілі дзве падсобныя нямецкія гаспадаркі, дзе было знішчана шмат буйной рагатай жывёлы, свіней, коней, інвентару. На чыгунцы спалілі два вагоны з жывёлай, якія былі падрьіхтаваны для адпраўкі ў Германію. На аэрадроме ў Жабчыцах падполынчыкі падпалілі бензавозы з палівам. Фёдар Яруціч падгіаліў лесапільны завод. Сяргей Палікарчык узарваў рухавік на фанерным заводзе, з групай сяброў узарваў вадакачку, што забяспечвала вадой чыгуначную станцыю. Неаднаразова падрывалі чыгуначнае палатно паблізу Пінска, шкодзілі тэлефонную сувязь. Склалі і перадалі партызанам падрабязны план горада з нанесенымі на ім аб’ектамі ворага.
З верасня 1941 г. уступіў на шлях
падпольнай барацьбы з акупантамі Аляксандр Шахновіч. Ён падрабляў бланкі нямецкіх пашпартоў, пасведчанняў, зрабіў пячаткі гарадскога ўпраўлення, гебітскамісарыята і магістрата горада, якімі карысталіся падпольшчыкі для афармлення неабходных дакументаў.
Трэба адзначыць, што падробленыя дакументы ніводнага разу не выклікалі падазрэння. Дастаў некалысі кілаграмаў шрыфту, паперу, фарбу, што дазволіла наладзіць работу партызанскай друкарні, дзе выпускаліся падпольныя газеты Іванаўскага і Драгічынскага райкомаў партыі «Партызан Палесся» і «Красная заря».
Падполынчыкі Пінска дзейнічалі разам з партызанскім атрадам Разведупраўлення Генеральнага штаба Чырвонай Арміі (камандзір В.А.Цвяткоў). Віктар Антонавіч Панасюк працаваў у Пінскай акружной нямецкай правіянтуры. Дастаўляў партызанам звесткі пра нямецкія, мадзьярскія і ўласаўскія фарміраванні. Мікалай Рыгоравіч Іголкін працаваў у ветэрынарнай амбулаторыі. Збіраў звесткі аб пінскім гарнізоне і абарончых збудаваннях па рацэ Піне і Крулеўскім канале. Павел Рыгоравіч Сахасчык збіраў звесткі аб варожых войсках. Праз Бігоду (Хмялеўскую) Серафіму Аляксандраўну партызаны перадавалі падполынчыкам выбуховыя прыстасаванні, партызанам перапраўлялі медыкаменты, сілкаванне для рацыі. Былы марак Пінскай рачной флатыліі Станіслаў Кнап быў незаменным разведчыкам. У маёнтку Алточыцы бухгалтарам працаваў Лявон Станіслававіч Аніхімоўскі. Звесткі аб ворагу перадаваў у атрад. Іх збіраць дапамагала яму маці Кацярына Васільеўна. Выбух у корпусе «Рэкарда» на фанернай фабрыцы арганізаваў Анатоль Мартынаў. У выніку на паўтара месяцы быў спынены выпуск стандартных баракаў для фронту. Памочнік камандзіра атрада А.Строеў сувязь з падполынчыкамі меў праз Марыю Андрэеўну Мандрык. Яна дапамагала збіраць звесткі аб варожых войсках, здабывала медыкаменты. У мясцовай арганізацыі самадапамогі працаваў Якаў Адамавіч Барысюк. Разам з жонкай Варварай Кандратаўнай яны прымалі партызанскіх сувязных, хавалі ў доме і распаўсюджвалі партызанскія лістоўкі. У аптэцы № 2 г. Пінска працаваў падпольшчык Анатоль Якаўлевіч Барысюк. Праз С.А.Бігоду перадаваў медыкаменты партызанам. Ёй дапамагала сям’я Жука Івана Акімавіча і яго дзеці Рая, Света, Ваня. Даставалі медыкаменты і з нямецкага шпіталю, дзе працавала Ала Лукашэвіч. Партызаны мелі сваіх людзей у шматлікіх установах і прадпрыемствах. У акруговай ваеннай правіянтуры працаваў Альгерд Завадскі, у магістратуры — Мечыслаў Юхневіч, Лешык Пашкевіч, Ежы Васілеўскі-Цапілоўскі — у рачным параходстве.
Атрымліваючы вялікую падтрымку з горада, увогуле ад насельніцтва раёна, набіраў сілу партызанскі рух.
Партызанскі рух на Піншчыне
Пачатак барацьбы супраць акупантаў у раёне палажыў партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Захаравіча Каржа, старога камуніста, удзельніка грамадзянскай вайны і рэвалюцыйных баёў у Іспаніі.
Як толькі стала вядома аб нападзе фашыстаў, у абком партыі пачалі збірацца кіруючыя работнікі, камуністы, камсамольцы. У кабінеце першага сакратара сядзеў ужо другі сакратар П.Р.Шапавалаў. Ішла напружаная работа. Заходзілі людзі, атрымоўвалі заданні і хутка разыходзіліся па сваіх месцах. Сярод прысутных быў і В.З.Корж. Менавіта ён і паставіў пытанне аб арганізацыі партызанскіх атрадаў... «Атрымалася невялікая замінка, — успамінаў В.З.Корж, — бо не было зверху на гэты конт указанняў. Але яны вельмі
правільна паступілі: узялі на сваю рызыку арганізацыю партызанскага атрада...» Сакратару Пінскага гаркома партыі Гамелынтэйну даручылі дапамагаць В.З.Каржу арганізаваць партызанскі атрад. Ваеннаму камісару — забяспечыць партызан зброяй. Вакол В.З.Каржа сабраліся былыя партызаны, камунар Рыгор Сцягіанавіч Карасёў, камуніст Фёдар Сямёнавіч Кунькоў і іншыя. Ім было даручана падбіраць людзей у партызанскі атрад. 3 раніцы ў абкоме былі Вера Захараўна Харужая і яе муж Сяргей Гаўрылавіч Карнілаў. «Пішыце першымі партызанамі вашага атрада нас абаіх з Сяргеем Гаўрылавічам», — звярнулася яна да В.З.Каржа. У партызаны запісваліся ўсё новыя патрыёты. Іх налічвалася каля 60 чалавек: сакратар Пінскага гаркома камсамола Ш.І.Бярковіч, інструктар гаркома партыі Салохін, загадчык аддзела Пінскага райкома камсамола Эдуард Нордман, дырэктар торфапрадпрыемства Фёдар Сямёнавіч Кунькоў, камсамолец Іван Чуклай, В.Ліфанцьеў, Марозаў і іншыя.
Першапачаткова атрад складаўся з трох стралковых аддзяленняў па 20 чалавек у кожным. Было і аддзяленне разведкі з 6 чалавек. Атрад быў цесна звязаны з насельніцтвам. У ліпені — жніўні пачаў баявыя дзеянні.
28 чэрвеня для аховы горада з паўночнага боку паставілі на тракт Пинск — Лагішын групу партызан на чале з Р.С.Карасёвым. Каля вёскі Падбалоцце яны заўважылі два нямецкія танкі. ГІартызаны залеглі ў рове і адкрылі агонь. Р.С.Карасёў кінуў пад танк некалькі звязаных гранат. Танк закруціўся на адной гусеніцы і стаў, другі павярнуў назад. Партызаны ў якасці трафея захапілі танкавы кулямёт. Узялі ў палон двух гітлераўцаў. Першае сутыкненне з ворагам узняло баявы настрой партызан.
4 ліпеня разведка далажыла, што па дарозе на Пінск рухаецца фашысцкая кавалерыя да двух эскадронаў. В.З.Корж прыняў рашэнне затрымаць ворага далей ад горада, каб даць магчымасць правесці эвакуацыю. Байцы аддзялення С.Г.Карнілава занялі абарону на поўнач ад Пінска, у вёсцы Галева. Частка з іх на чале з Р.С.Карасёвым залегла ў засадзе на вясковых могілках. Аддзяленне Хацімчанкі — у Запольскім садзе. З’яўленне праціўніка чакалася з поўначы, па дарозе Іванькі — Заполле. У партызан быў намер прапусціць гітлераўцаў па дарозе да могілак і адкрыць агонь. У сярэдзіне дня 4 ліпеня на шашы з боку вёскі Іванікі з’явіўся варожы авангард колькасцю да эскадрона. Праціўніка падпусцілі бліжэй і па камандзе В. З.Каржа адкрылі агонь. Коні кінуліся ў розныя бакі, на зямлю пападалі коннікі. Вораг у паніцы пачаў адступаць да вёскі Заполле. Але там яго сустрэла партызанская засада. Тут было забіта 10 гітлераўцаў. Апамятаўшыся, кавалерысты арганізавалі ўпорнае супраціўленне. Яны атрымалі падмацаванне: прыбылі бранявік і мінамёты. Улічваючы перавагу ворага, партызаны адышлі па глыбокім рове да ўскраін Пінска. Штурмаваць горад у гэты дзень вораг не стаў. У гэтым баі вызначыліся партызаны Э.Нордман, Ш.Бярковіч, Р.Карасёў і іншыя. Але загінуў памочнік В.З.Каржа С.Г.Карнілаў, тры чалавекі былі паранены. С.Г.Карнілава вынес з бою Іван Чуклай.
Узмацніўся артылерыйскі абстрэл горада. Снарады разрываліся на вуліцах, у дварах. Жыхароў у горадзе не было бачна. Горад пакідалі чырвонаармейцы. На аўтамашыны садзіліся партызаны. Ужо на другім беразе ракі Піна было кіраўніцтва горада і вобласці. Група работнікаў рыхтавалася падпаліць мост. 3 Пінска ўсе накіраваліся да Століна. Там абком партыі адабраў камуністаў і накіраваў іх у раёны вобласці для арганізацыі
партызанскай барацьбы. Барацьба з ворагам толькі пачыналася. Пад кіраўніцтвам створаных партыйных і камсамольскіх органаў яна пашыралася з кожным днём. Ствараліся атрады, брыгады. У Пінскім раёне дзейнічалі дзве брыгады — Пінская і імя В.М.Молатава. Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях, грамілі варожыя гарнізоны, вялі баі з карнікамі. Асабліва актыўна дзейнічалі дыверсійныя групы на чыгунцы, па якой удзень і ўначы рухаліся да фронту эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага, прыкладам чаго з’яўляецца аперацыя каля станцыі Сінкевічы.
На досвітку 30 кастрычніка 1942 г. атрады «Пятровіча» і імя М.Ц.Шыша сканцэнтраваліся каля чыгуначнай станцыі і мястэчка Сінкевічы. Па сігналу партызаны падняліся ў атаку. У час бою да станцыі падышоў варожы эшалон са снарадамі, гарматамі і авіяцыйнымі бомбамі. Яго ахова таксама ўступіла ў бой з партызанамі. Раптам раздаліся адзін за другім два моцныя выбухі. Гэта рухнулі падарваныя партызанамі масты цераз раку Лань і канал. Эшалон аказаўся заціснутым на станцыі. У стане ворага пачалася паніка. У гэтым баі немцы згубілі 74 салдаты, 14 былі паранены і 6 узяты ў палон. Выбухамі авіябомб і снарадаў былі знішчаны ўсе станцыйныя збудаванні разам з чыгуначным палатном. Партызаны разграмілі оперкамендатуру і паліцэйскі ўчастак, а таксама спалілі маслаі лесазаводы. Чыгунка надоўга была выведзена са строю.
У час бітвы на Арлоўска-Курскай дузе партызаны ўзмацнілі дзейнасць на камунікацыях ворага. Пачалася «рэйкавая вайна». Напярэдадні ў партызанскія фарміраванні былі накіраваны інструктары-падрыўнікі і неабходная колькасць узрыўных сродкаў. У ноч з 2 на 3 жніўня 1943 г. Пінскае партызанскае злучэнне раз гарнула баявыя дзеянні на тэрыторыі сваёй зоны. Узляцелі ў паветра рэйкі ад Пінска да Жыткавіч, ад станцыі Буды на поўначы да Гарыні на поўдні.
Партызанам у барацьбе дапамагалі падпо льныя антыфашысцкія арганізацыі і групы. Акупанты, даведзеныя да шаленства няспыннымі ўдарамі партызан і падполынчыкаў, імкнуліся задушыць партызанскі рух. У пачатку 1943 г. яны знялі з фронту звыш трох дывізій і, выкарыстоўваючы мясцовыя гарнізоны, пры падтрымцы танкаў, авіяцыі і артылерыі, разгарнулі наступленне з усіх бакоў на партызанскую зону.
Фашысцкая газета «Дойче альгемайне цайтунг» 22 мая 1943 г. пісала: «Тэрыторыя, якая размешчана ўздоўж верхняга цячэння Заходняй Дзвіны, Беразіны, Прыпяці і Дняпра, акружана гарадамі Мінск, Пінск, Гомель, Бранск, Смаленск і Віцебск. Тут звілі гняздо бальшавіцкія партызанскія атрады, якія разгарнулі ў тыле нашай арміі бязлітасную барацьбу. Многія з іх цудоўна ўзброены і забяспечаны радыёапаратурай, аўтамашынамі і ўсялякімі ваеннымі матэрыяламі. Яны вядуць бязлітасную барацьбу з нямецкімі акупацыйнымі войскамі...
Нельга адмаўляць, што гэтая барацьба каштуе нам вялікіх ахвяр, скоўвае частку нашых сіл і наносіць нам сур’ёзныя страты».
Усё тужэй і тужэй сціскалася кола блакады. 11 лютага група варожых войскаў павяла наступленне са Старобіна на партызанскія базы. Пад націскам перавышаючых сіл праціўніка партызаны былі вымушаны адыходзіць, ведучы жорсткія абарончыя баі. Вораг ужо прадчуваў перамогу. Але, калі 15 лютага кола замкнулася, карнікі знайшлі на месцы партызанскіх лагераў толькі патухлыя кастры.
Партызан не было. На здзіўленне ворагу яны зніклі. Лясныя байцы, адбіўшы днём незлічоныя атакі карнікаў, пакінулі ноччу свае рубяжы. Пачатая завіруха дапамагла ім не-
прыкметна выйсці з акружэння. Так пачаўся рэйд Пінскага партызанскага злучэння па дарогах і лясах вобласці. Рухаючыся на захад, партызаны па дарозе грамілі варожыя гарнізоны, у ліку якіх апынуўся і буйны гарнізон у вёсцы Святая Воля. Рэйд скончыўся 25 сакавіка 1943 г. Усе атрады зноў абсталяваліся на старых базах. Вялікая зямля дапамагала партызанам. На партызанскія аэрадромы самалёты дастаўлялі ўзбраенне, боепрыпасы, медыкаменты. Адсюль вывозілі параненых, хворых. Партызаны і насельніцтва рабілі ўсё для перамогі над ворагам.
Летам 1943 г. партызанскі рух на тэрыторыі Піншчыны стаў сапраўды масавым. Раслі сілы народных мсціўцаў, атрады і брыгады папаўняліся за кошт людзей з мясцовага насельніцтва, асабліва моладзі. Гэта дазволіла актывізаваць баявыя дзеянні партызан, вызваліць значную частку вобласці, аднавіць савецкую ўладу ў партызанскіх зонах.
27 чэрвеня 1943 г. удалы бой пад Пінскам правяла група партызан атрада імя С.Г.Лазо на чале з намеснікам камандзіра атрада былым ваенным мараком І.Р.Канатопавым. Яны нечакана напалі на нямецкі абоз, які суправаджала група паліцэйскіх, і разбілі яго. У гэтым абозе ў напрамку да Пінска з Усходняга фронту на адпачынак ехалі каля ста нямецкіх афіцэраў.
Акупанты рабілі ўсё, каб адарваць моладзь ад партызан. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінску з дазволу генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ беларускія нацыяналісты стварылі «Саюз беларускай моладзі» (СБМ). У яго мэты і задачы ўваходзіла: ахоўваць юнакоў і дзяўчат ад уплыву партызан, рыхтаваць іх для адпраўкі ў Германію, для службы ў спецыяльных карных фарміраваннях.
У процілегласць СБМ ЦК камсамола Беларусі прыняў пастанову «Аб мерапрыемствах ЦК ЛКСМБ па ўзмацненні камсамольскай работы, выхаванні і актывізацыі моладзі ў партызанскай вайне ў заходніх абласцях Беларусі». У ёй прадугледжваліся канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне дзейнасці камсамольскіх ячэек. Асаблівая ўвага звярталася на ўзмацненне агітацыйнагірапагандысцкай работы сярод моладзі. У гэты час Піншчыну наведаў першы сакратар ЦК ЛКСМБ М.В.Зімянін. Ён непасрэдна на месцах займаўся кадравымі пытаннямі, падборам інструктараў па дыверсійнай і снайперскай справах. Значная ўвага ўдзялялася палітычнай рабоце, асабліва сярод моладзі.
Увага камсамольскіх арганізацый звярталася на ўзмацненне палітычнай работы ў гарнізонах ворага, навакольных вёсках, у фашысцкіх арганізацыях і фарміраваннях. На зрыў фашысцкай арганізацыі СБМ падпольны абком ЛКСМБ мабілізаваў усе камсамольскія арганізацыі партызанскіх атрадаў і гіадполля. Выпусціў лістоўку-зварот да моладзі вобласці, у якой выкрываў правакацыйны характар СБМ, заклікаў праігнараваць яго. У выніку гітлераўцы не змаглі стварыць у Пінску ніводнай арганізацыі СБМ. Значную дапамогу аказаў абласной камсамольскай арганізацыі ўпаўнаважаны ІДК КП(б)Б, сакратар ЦК ЛКСМБ Кірыл Трафімавіч Мазураў.
К.Т.Мазураў толькі што вярнуўся з фронту, дзе быў паранены. Яшчэ не зусім вылечыўся, але настаяў на пасылцы яго ў тыл ворага. Ён наведваў атрад за атрадам. Ездзіў з вёскі ў вёску. Збіраў людзей, выступаў, расказваў аб становішчы на франтах і гераічных справах працаўнікоў тылу, ставіў задачы аб узмацненні партызанскай барацьбы...
Наступіў 1944 год. Адцягваючы на сябе добра ўзброеныя гітлераўцамі часці, партызаны, як маглі, наносілі ўрон праціўніку ў няспынных баях. 10 сакавіка акупанты аб’явілі
мабілізацыю мужчын прызыўнога ўзросту ў фарміруемую імі так званую Краёвую абарону. 3 яе дапамогай немцы разлічвалі блакіраваць дзейнасць гіартызан, каб вызваленыя вайсковыя часці кінуць на фронт. Падпольныя райкомы партыі і камсамола праз партызанскіх агітатараў правялі па населеных пунктах адпаведную работу і практычна сарвалі гэта мерапрыемства акупантаў. Мужчыны ішлі не ў Краёвую абарону, а ў партызанскія атрады.
Многа слаўных спраў здзейснілі народныя мсціўцы Піншчыны, чым унеслі своў уклад у разгром ворага. На чыгунцы Пінск —Лунінец партызаны пусцілі пад адхон нямецкі эшалон, які пільна ахоўваўся. Сярод таварных вагонаў былі чатыры мяккія, у якіх ехалі на Усходні фронт прадстаўнікі нямецкага камандавання. Уперадзе эшалона ішла дрызіна, нлатформа з пяском. Але гэта фашыстам не дапамагло. Эшалон быў узарваны. Загінулі 50 ваенных асоб, у тым ліку 13 палкоўнікаў і генералаў.
Ва ўсенароднай барацьбе з фашысцкімі акупантамі на Піншчыне прымалі ўдзел не толькі камсамольцы, але і піянерьі і школьнікі. Яны разам з дарослымі змагаліся з захопнікамі ў партызанскіх атрадах і падпольных арганізацыях. Многія з іх былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.
Арлянятамі называлі юных мсціўцаў. Хлапчукі, рана ўзмужнеўшыя. Станавіліся разведчыкамі.
падрыўнікамі, сувязнымі, ад’ютантамі партызанскіх камандзіраў. Партызаны любілі і ахоўвалі сваіх юных сяброў — Іосіфа Дзяжурку, Яўгена Хлебуса. Івана Барэйку, Ганну Маракову і іншых. Сярод пінскіх партызан былі і грамадзяне замежных дзяржаў. Частка з іх прыбыла ў складзе нямецкіх войскаў, ваенізаванай будаўнічай арганізацыі ТОДТа. Пад угілывам прапагандысцкай работы партызан, злачынстваў, якія ўчынялі гітлераўцы над мясцовым насельніцтвам, падзей на франтах вайны, яны групамі і ў адзіночку пераходзілі на бок партызан.
На 1 студзеня 1944 г. на Піншчыне дзейнічалі 7 партызанскіх брыгад і 2 асобныя атрады, у якіх налічвалася да 8000 байцоў.
АХВЯРЫ ВАЙНЫЗагінуўшыя і прапаўшыя без вестак удзельнікі антыфашысцкага падполля, партызаны, асобы, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлюАВІЛАЎ Аляксандр Ніканоравіч, н. у 1921, БЕЛКА Іван Фаміч, партызан, загінуў рызагінуў пры абстрэле эшалона ў 1943. выхадзе з акружэння 4.5.1944.
АЛЯШКЕВІЧ Міхаіл Аляксандравіч, загінуў БЕЛІКАУ Аляксандр Данілавіч, н. у 1920, 2.3.1944. загінуў 14.1.1943.
АНІХІМОЎСКІ Багдан, падполыпчык, расстра-БЕЛЬЦАЎ Уладзімір, партызан, загінуў
ляны ў кастрычніку 1943 у пінскай турме. 14.1.1943.
АРЦЮХОВІЧ Фёдар Юр’евіч, н. у 1912, парты- БІХЦІМІРАЎ Іван Паўлавіч, н. у зан атрада імя Кірава, загінуў 30.6.1943. 1919, падарваўся на міне 25.5.1943.
АСКУМАЕЎ Базар, партызан, загінуў 19.5.1943. БЛАХІН Васіль, кулямётчык, загінуў у баі БАГДАНОВІЧ Пётр, падполынчык, расстраля- пад Святой Воляй 25.2.1943.
ны ў студзені 1944. БОГАЧ Сцяпан Макаравіч, н. у 1920, БАЛАКІН Павел, гіартызан, загінуў 10.11.1942. трапіў у засаду ў 1943.
БАНДАРАВЕЦ Мікіта Іванавіч, загінуў прыБОЙКА Васіль, загінуў 2.3.1944.разгроме гарнізона ў м. Пагост 1.9.1942. БУЙНІЦКІ Уладзіслаў Станіслававіч,
БАРАНЦЭВІЧ Аляксандр, партызан, загінуў у загінуў пры разгроме паліцэйскіх 5.9.1941.
баі з карнікамі 10.11.1942. БУКАТА Васіль Міхайлавіч, сакратар
БАРАНЦЭВІЧ Аляксей, партызан, загінуў Пінскага падпольнага РК ЛКСМБ.
10.11.1942. Расстраляны ў Пінскай турме ў чэрвені 1944.
БАРСКІ Мікалай Паўлавіч, камандзір падрыў- БУНЕВІЧ Сцяпан, сувязны, загінуў у
ной групы, загінуў 30.8.1943. чэрвені 1943.
БАРУЦКІ Аляксандр Фёдаравіч, загінуў БЯРКОВІЧ Шая Іосіфавіч, загінуў у баі з14.1.1943. нямецкай засадай у 1942.
БАРЫЧЭЎСКІ Сяргей Баніфацьевіч, н. у 1923, ВАДАП’ЯНАУ Мікалай, партызан, расстраляны немцамі 24.3.1943. памёр ад ран восенню 1943.
БАЦЮШКА Андрэй, рабочы на чыгунцы, схоп-ВЕЛЯСЮК Кірэй, падрыўнік.
лены і расстраляны ў 1944 за падрыў эшалона.ВІХРАЎ Васіль Іванавіч, н. у 1923,
БАЦЮШКА Лаўрэнцій і яго сын Антон, рабо- загінуў у баі з паліцэйскімі ў 1943. чы на чыгунцы, схоплены і расстраляны ў 1944 заВОЛКАЎ Міхаіл Мікалаевіч, н. у 1917,
падрыў эшалона. забітьі ў баі 14.1.1943.
ГАЙДУК Сцяпан Андрэевіч, н. у 1894, забіты 26.6.1941.
ГАМАНІШЫН Андрэй Нікіфаравіч, камандзір партызанскага атрада імя Катоўскага, загінуў у баі
2.6.1943.
ГАНЧАРОЎ Іван, партызан, загінуў у баі летам 1943.
ГАРАГЛЯД Андрэй Васільевіч, н. у 1914, загінуў у 1944.
ГАРБАРУК Міхаіл, падполынчык, загінуў у жніўні 1943.
ГРЭКАЎ Іван, партызан, загінуў у 1942.
ГУК Макар, расстраляны за сувязь з партызанамі.
ГУК Соф’я, расстраляна за сувязь з партызанамі.
ДАНІЛІЯ Пётр Мацвеевіч, н. у 1917, партызан, загінуў у баі з нямецкай засадай у 1942.
ДАУМАЎ Абылхаір, кулямётчык, загінуў у баі ў лютым 1944, прыкрываючы адыход атрада.
ДЗІДЗІКАЕЎ Міхаіл Харытонавіч, н. у 1921, падрыўнік-мінёр, загінуў у 1943.
ДЗЯЛУН Міхаіл Уладзіміравіч, камандзір аддзялення 3 узвода, падарваў сябе гранатай у сакавіку 1944.
ДЗЯЛУН Уладзімір С., загінуў у дзапе ў сакавіку 1944.
ДЗЯМІДАЎ Павел, падрыўнік.
ДУНЕЦ Калістрат Пятровіч, падполынчык, сядзеў у пінскай турме, расстраляны ў 1942.
ДУНІК Павел, партызан, загінуў у 1943.
ЖОКІН Сцяпан, паручэнец камандзіра атрада імя Чапаева, загінуў у баі на баржы ў 1944.
ЖУК Аляксей Аляксандравіч, падрыўнік.
ЖУРАЎЛЕВІЧ Сямён Якаўлевіч, н. у 1923, начальнік разведкі партызанскага атрада імя Вара- шылава, загінуў 2.7.1944.
ЗІНЕВІЧ Назар Нічыпаравіч, разведчык, загінуў 23.5.1942.
ІВАНОЎ Васіль Пятровіч, н. у 1917, партызан, загінуў пры абстрэле эшалона ў 1943.
КАВАЛЕВІЧ, партызан, загінуў пры разгроме паліцэйскага ўчастка.
КАКШЫН Іван, камандзір узвода партызанс- кага атрада імя Шыша, загінуў ад рук бандытаў пасля вайны.
КАЛЯНКОЎ Васіль, разведчык, загінуў
10.11.1942.
КАПЛУНОЎ Барыс Іосіфавіч, партызан, загінуў у баі 30.10.1942.
КАРАЛЕВІЧ Павел, падпольшчык, расстраля- ны ў студзені 1944.
КНЯЗЕЎ Анатоль, загінуў пры знішчэнні бан- ды восенню 1944.
КОЛБ Аляксандр, загінуў восенню 1943.
КОЎШЫКАЎ Леанід, загінуў пры разгроме гарнізона ў верасні 1942.
КРАПІНОВІЧ Віктар, падпольшчык, спалілі ў доме ў 1942.
КРАЎЧУК Мікалай, падполынчык, расстраля- ны ў кастрычніку 1943.
КРАШЧУК Якаў Несцеравіч, н. у 1907, сувяз- ны. Сям’я расстраляна немцамі ў снежні 1942 (баць- ка, маці, жонка, трое дзяцей). Загінуў у чэрвені 1943.
КУДРАЎЦАЎ Цімафей Фёдаравіч, разведчык, трапіў у засаду 23.5.1942.
КУЖАЛЬ Аляксандр Емяльянавіч, партызан, загінуў у 1943.
КУЗНЯЦОЎ Аляксандр, загінуў восенню 1943.
КУЛАКЕВІЧ Мікалай, партызан-разведчык, забіты ў баі з немцамі ў 1944.
ЛЕВАШОЎ Іван Афанасьевіч, н. у 1915, забіты ў баі 14.1.1943.
ЛЕЎЧЫК Лін Фёдаравіч, н. у 1912, загінуў у баі з карнікамі 26.2.1944.
ЛЕЎЧЫК Мікалай, разведчык, камсамолец. У акружэнні падарваў сябе гранатай.
ЛІПСКІ Іван, разведчык, загінуў у баі 2.1.1943.
ЛУК’ЯНОВІЧ Іван, падрыўнік, загінуў зімой 1943 пры падрыве маста.
МАЛЕЦ Аляксандр Антонавіч, н. у 1898, пад- полынчык, расстраляны ў 1943.
МАНАКОЎ Павел, камандзір узвода, загінуў у баі з карнікамі 10.11.1942.
МАРЗАЕЎ Васіль Міхайлавіч, загінуў у баі 30.10.1942.
МАЦВЕЕЎ Іван Антонавіч, загінуў 2.3.1944.
МІРОНАЎ Мікалай Сямёнавіч, н. у 1916, забіты ў баі 14.1.1943.
МІХАЙЛОЎСКІ Барыс Мікалаевіч, камісар партызанскага атрада імя Суворава, загінуў 30.3.1943.
МІШАТКІН, партызан, загінуў у баі пры разгро- ме нямецкага ўчастка.
НІКАНОВІЧ Ян, падполыпчык, расстраляны ў студзені 1944.
НОВІКАЎ Віктар Рыгоравіч, н. у 1921, загінуў у баі 14.1.1943.
НЯМЫТАУ Уладзімір Рыгоравіч, загінуў у баі ў 1942.
ОСАТАЎ Павел Кузьміч, партызан, загінуў у сярэдзіне 1943.
ПАЛТАВЕЦ Сямён Мікалаевіч, н. у 1919, падрыўнік, забіты ў баі з паліцаямі ў 1943.
ПАПОВІЧ Іван Мікітавіч, разведчык, загінуў у баі з гітлераўцамі 28.11.1943.
ПАТАЛЕХ Пётр Паўлавіч, намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шыша. Загінуў 31.3.1943.
ПАЎЛЮЧЭНКА Вацлаў, падполыпчык, загінуў у 1942.
ПАШКАВЕЦ Васіль, рабочы на чыгунцы. Схоп- лены і расстраляны ў 1944 за падрыў эшалона.
ПІЛІН Георгій, партызан, загінуў у 1942.
ПІЦЕРЦАУ Георгій Якаўлевіч, загінуў 4.7.1941.ПЛОТНІКАЎ Яўген Мікалаевіч, н. у 1924, рас- страляны ў ліпені (ці чэрвені) 1944.
ПРАТАСАЎ Мікалай, партызан, загінуў у баі з засадай 2.5.1942.
ПРАЦЭНКА Рыгор, партызан, загінуў у 1942.
ПУШКІН Пётр, разведчык, загінуў у баі з заса- дай.
ПЯТРОУ Сцяпан, партызан, загінуў пры разгро- ме гарнізона у 1944.
РАБЦЭВІЧ Маркен, партызан, загінуў 18.3.1944.
РАГАДЗЕ Саша, нартызан, падарваўся на міне ў 1943.
РАХМАНАЎ Васіль Міхайлавіч, загінуў у баі 30.10.1942.РОГАЎЦАЎ Міхаіл, н. у 1919, загінуў у баі з бандэраўцамі ў 1944.
РЭЗНІКАЎ Аляксандр, разведчык, загінуў26.1.1943.
РЭПІН Барыс Васільевіч, разведчык, загінуў у кастрычніку 1943.
САКОВІЧ І.Ф., падполыпчык, закатаваны немцамі ў 1941.
САЛОМКА Савелій Сцяпанавіч, загінуў у баі з карнікамі гіры абароне Днепра-Бугскага канала ў 1944.
СІДАРОВІЧ Васіль, рабочы на чыгунцы, схоп- лены і расстраляны за падрыў эшрлона ў 1944.
СІДАРОВІЧЫ Сямён і Міха'іл (браты), рабо- чыя на чыгунцы. Схоплены і расстраляны за падрыў эшалона ў 1944.
СКАВАРАДА Сцяпан Аляксеевіч, загінуў нры разгроме гарнізона 1.9.1942.
СМАЛЯКОЎ Іван, партызан, памёр ад ран.
СМОЛЯР, партызан, загінуў пры абароне партызанскага лагера восенню 1943.
СТАНКЕЕВА Любоў Якімаўна і двое дзяцей, расстраляны за сувязь з падполлем у 1942.
СТОЯК Ян, падпольшчык, закатаваны ў 1943.
ТОРАПАЎ Іван Мікалаевіч, н. у 1918, падрыўнік, знішчыў 2 эшалоны. Падарваўся на міне ў 1943.
ТРОШЫН, партызан, загінуў пры разгроме партызанскага ўчастка.
ТЫСЮК Ксенафонт Калінкавіч, сувязны партызанскага атрада імя Сталіна. Загінуў у баі з мадзьярамі ў снежні 1942.
УРАЗБАЕУ ІІІакар, партызан, загінуў у баі ў гіачатку лета 1942.
ФАБЯН Франц, гіадпольшчык, загінуў 1.5.1942.
ФЕДАРОВІЧ Яфім Міхайлавіч, партызан, загінуў у баі 13.9.1942.
ФЁДАРАЎ Ілья Іванавіч, загінуў 31.10.1942.ФЕЗЯНКОЎ Міхаіл, баец партызанскага атра- да імя Кірава, загінуЎ у баі 12.9.1942.
ФІСКУНОВІЧ, падпольшчык, расстраляны ў студзені 1944.
ХАРКЕВІЧ, шафёр пажарнай аховы, загінуў 4.7.1941.
ХРОМАЎ Рыгор Іванавіч, н. у 1924, загінуў у баі ў 1942.
ЦАРУК Міхаіл, рабочы на чыгунцы, схоплены і расстраляны за падрыў эшалона ў 1944.
«ЦЫГАН» Мацвей, сувязны, схоплены і расстраляны ў 1943.
ЦІШЧАНКА Васіль Калінкавіч, н. у 1921, забіты ў баі з карнікамі 10.4.1943.
ЦЯРЛЕЦКАЯ Ефрасіння Захараўна, н. у 1895, загінула за сувязь з партызанамі ў ліпені 1943.
ЦЯРЛЕЦКІ Антон Пятровіч, н. у 1891, загінуў за сувязь з партызанамі ў ліпені 1943.
ЦЯРЛЕЦКІ Мікалай Антонавіч, н. у 1922.ЦЯРОХІН Аляксей Андрэевіч, н. у 1915, разведчык партызанскага атрада імя Калініна, забіта
3.11.1943.
ЧАБАТАРОЎ Іван, н у 1920, загінуў у баі летам 1943.
ЧАЛЕЙ Сцяпан Адамавіч, н. у 1912, загінуў у лістападзе 1942.
ЧУКЛАЙ Іван Іванавіч, загінуў у баі 1.9.1942.
ЧУЧУЛІНА Вольга, урач нартызанскага атрада імя Фрунзе, загінула 26.2.1943.
ЧЫМБУР Барыс Антонавіч, сувязны, расстраляны ў 1942.
ЧЫМБУР Фёдар Барысавіч, н. у 1922, партызан, загінуў у 1944.
ШАДВАРЫК Рыгор Іванавіч, н. у 1918, загінуў пры выкананні дыверсійнага задання 25.5.1943.
ШАМЕС Міхаіл, партызан, загінуў пры разгроме гарнізона 26.5.1944.
ШАПАВАЛАЎ Пётр Галеевіч, сакратар Пінскага абкома партыі.
ШАЎЛА Аляксандр Якаўлевіч, падрыўнік, загінуў 3.12.1943.
ШКАБАРА Мікалай Антонавіч, партызан, быў схоплены. Загінуў у Пінскай турме пры допытах у маі 1942.
ШКАВАРАДА Сцяпан Якаўлевіч, загінуў пры разгроме гарнізона 3.9.1942.
ШЫЛА Іван Сяргеевіч, загінуў пры абароне дзапа (дзеючы агнявы пункт — дзот) у сакавіку 1944.
ШЫРАЕЎ Міхаіл Іванавіч, загінуў 25.5.1943.ШЫШ Мікалай Цімафеевіч, камандзір партызанскага атрада імя Чапаева. Загінуў 26.6.1942.
ЯКІМУШ Міхаіл, н. у 1916, расстраляны 1.5.1942.
ЯНКЕВІЧ Пётр Антонавіч, загінуў у баі ў красавіку 1944.
ЯРУЦІЧ Цімафей, загінуў у 1941.
Вызваленне Пінску
23 чэрвеня 1944 г. пачалася аперацыя «Баграціён» па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чырвоная Армія павяла наступленне на Віцебскім, Магілёўскім і Аршанскім напрамках. На Палессі лінія фронту ў той час праходзіла па правым беразе ракі ГТрыпяць: ад Скрыгалава на ўсходзе да Ковеля на захадзе. Ад Пінска яна знаходзілася за 20 — 25 кіламетраў на поўдзень. Гэты ўчастак фронту займала 61-я армія (камандзір генерал-лейтэнант П.А.Бялоў), якая ўваходзіла ў склад 1-га Беларускага фронту. 61-я армія ўзаемадзейнічала з Дняпроўскай ваеннай флатыліяй. 55-я стралковая дывізія займала пазіцыі каля вёскі Скрыгалава, 23-я — паміж Жыткавічамі і Давыд-Гарадком, 397-я — паміж Давыд- Гарадком і Столінам, 415-я — паміж Столінам і Пінскам. На захад ад Пінска размяшчаўся 9-ы гвардзейскі стралковы корпус.
Імкнучыся затрымаць наступленне Чырвонай Арміі, вораг чапляўся за кожны рубеж, ператвараў населеныя пункты ў вузлавыя абароны, выкарыстоўваў прыродныя ўмовы.
Пінск акупанты рыхтавалі да кругавой абароны. Яны акружылі яго дзвюма лініямі суцэльных траншэяў, узмоцненых жалезабетоннымі дотамі са шматлікімі хадамі зносін. Толькі на невялікім адрэзку лініі абароны, які праходзіў па ўзбярэжжы ракі Піны, праціўнікам былі пабудаваны 7 жалезабетонных бункераў. Усе падыходы да горада, маставыя, дамбы і дарогі былі замініраваны. Горад абараняла варожая групоўка амаль у 50 тысяч чалавек. У маі 1944 г. гітлераўцы
дакладвалі ў штаб групы «Цэнтр», што Пінск надзейна абаронены. Камандуючы генерал-фельдмаршал Эрнст Буш вырашыў асабіста пераканацца ў надзейнасці абароны горада. 3 групай інспектараў-штабістаў ён прыбыў у Пінск. Прайшоўся па аб’ектах і застаўся задаволены станам абарончых збудаванняў і падрыхтоўкай войскаў гарнізона на выпадак наступлення савецкіх войскаў.
Сапраўды, авалоданне Пінскам у гэтых умовах было вельмі складанай задачай для наступаючых савецкіх войск. Каб пазбегнуць вялікіх чалавечых ахвяр, камандаванне распрацавала план захопу горада пры дапамозе дэсанта. У ноч з 11 на 12 ліпеня 1944 г. у 2 гадзіны 45 хвілін з прыглушанымі маторамі пачалі падыходзіць караблі 2-га гвардзейскага дывізіёна бранякатэраў капітана 3-га рангу А.І.Пяскова. Першы эшалон дэсанта ў складзе атрада маракоў-дняпроўцаў і салдат 1323-га палка 415-й стралковай дывізіі хутка высадзіўся на бераг. Дэсантнікаў падтрымліваў дывізіён плавучых батарэй капітана 3-га рангу К. В. Максіменкі.
Высадка дэсанта была для немцаў нечаканай. Спачатку яны нават не змаглі аказаць супраціў лення. Дэсантнікі захоплівалі адну за адной апорныя кропкі ворага. Вораг у паніцы адступіў ад цэнтра горада. На досвітку, аправіўшыся ад нечаканага начнога бою, гітлераўцы пачалі падцягваць пяхотныя, артылерыйскія і танкавыя сілы, каб скінуць дэсант у Піну. Ім удалося адцясніць дэсантнікаў да парку і ўтрымаць свае пазіцыі двое сутак.
У гэты час сухагіутныя часці 61-й арміі вялі наступленне на Пінск. 55-я стралковая дывізія з рубяжа каля в. Вулька рыхтавалася да рашучага наступлення, каб авалодаць в. Купяцічы, 25-я стралковая дывізія абыходзіла горад з поўначы па левым беразе р. Ясельда ў напрамку Лагішына. 397-я стралковая дывізія наступала з раёна в. Купяцічы і Астравічы. 55-я гвардзейская Іркуцкая дывізія рухалася ў напрамку Гарадзішча з мэтай фарсіраваць р. Ясельду. 415-я стралковая дывізія, якая вылучыла частку сіл для дэсанта, астатнімі падраздзяленнямі наступала праз Лемяшэвічы, Чорнава. 12-я гвардзейская дывізія 9-га стралковага корпуса вяла баі за подступы да горада праз вёскі Стычава, Сачкавічы і Вяляцічы.
Уранку 12 ліпеня ў дэсантнікаў былі на зыходзе боепрыпасы. Полк і атрад маракоў панеслі вялікія страты, патрэбна была дапамога. Яна была на падыходзе. Бранякатэры, тральшчыкі, катэры ППА і іншыя рачныя караблі ішлі да Пінска з байцамі другога эшалона дэсанта, з супрацьтанкавымі гарматамі, мінамётамі, снарадамі і мінамі.
На чале каравана рухаліся гвардзейскія бранякатэры з бартавымі нумарамі 2, 92, 93, 43. На борце кожнага з іх знаходзілася каля ста салдат. На падыходзе да горада гітлераўцы сустрэлі караблі моцным артылерыйскім агнём. Адразу ж некалькі прамых пападанняў атрымаў галоўны БК-2 і яго занесла на мель.
Немцы сканцэнтравалі агонь на БК-2. У баі па-геройску загінуў старшына 1-й стацці Набіюла Насыраў, Герой Савецкага Саюза Аляксей Кулікаў, Пётр Альхоўскі і яго сын юнга Алег.
Упарта прасоўвалася да Пінска 12-я гвардзейская Чырванасцяжная ордэна Суворава 2-й ступені стралковая дывізія.
«Сур’ёзнай перашкодай пры руху наперад нашых войскаў, — успамінае ветэран гэтай дывізіі Б.Карнілаў, — стала лясіста-балоцістая мясцовасць Палесся. Воінам нашай дывізіі пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза гв. палкоўніка Д.К.Малькова давялося ісці з баямі менавіта па гэтай мясцовасці. Рухаліся падчас гіа пояс, па грудзі ў вадзе...».
Узоры бяспрыкладнага гераізму пры вызваленні Пінска паказалі ў ліпеньскія дні 1944 г. байцы 55-й гвардзейскай Іркуцкай стралковай дывізіі Героя Савецкага Саюза А.П.Турчынскага.
Рака Ясельда стала грозным рубяжом. Фашысты тут акапаліся, стварылі мінныя палі, пабудавалі доты і дзоты. Але 12 ліпеня войскі фарсіравалі раку ў раёне разбуранага чыгуначнага моста, захапілі плацдарм і нацэліліся на Пінск.
Гітлераўцы ўпарта супраціўляліся. На ўчастку адной з рот 164-га стралковага палка Н.А.Смірнова яны прарвалі нашу абарону. Парторг палка капітан В.Ткачэнка падняў салдат у атаку. Падняліся ўсе, нават параненыя. Гвардзейцы адстаялі свае пазіцыі. Але страцілі свайго парторга. Ён загінуў пры знішчэнні варожай кулямётнай кропкі.
...Трывожнай была ноч з 12 на 13 ліпеня. У штабе дывізіі дэталёва абмеркавалі план ранішняга наступлення. Зранку пасля артабстрэлу пазіцый ворага няхота рушыла наперад. Яна наступала ўздоўж чыгункі і шашы. Жорсткі бой разгарэўся за в. Высокае, адкуль выбівалі фашыстаў байцы 166-га стралковага палка Героя Савецкага Саюза палкоўніка Г.К.Главацкага. Байцы 168-гапалка падпалкоўніка Л.І.Белкіна ачышчалі в. Купяцічы. У час атакі 1 -ы батальён 166-га палка пад моцным агнём праціўніка залёг. Камбат капітан Ф.М.Шанаў падняў за сабой гвардзейцаў, якія першымі ўварваліся ў вёску.
Камандзір кулямётнай роты гэтага ж батальёна лейтэнант Г.П.Задко ў крытычны момант бою замяніў забітага кулямётчыка і ва ўпор расстрэльваў насядаўшых ворагаў. Старшы сяржант Ф.Міхайлаў разам са сваім разлікам выкаціў гармату на прамую наводку і знішчыў варожыя ўмацаванні.
...Кулямётныя гнёзды праціўніка падавіў 1-ы батальён 168-га палка капітана Карпава. Яму дапамаглі артылерысты 7-й батарэі 126-га артпалка пад камандаваннем І.Яфіменкі. Гвардзейцы капітана Карпава ўварваліся ў Купяцічы.
Позна ўвечары ў штаб 61-й арміі быў выкліканы генерал Турчынскі, перад якім была пастаўлена задача разам з 397-й стралковай дывізіяй і партызанамі падтрымаць дэсант. Гэтую задачу яны пачэсна выканалі.
Імклівы рух савецкіх войскаў гітлераўцы не вытрымалі і пачалі адступаць. Баі ішлі за кожны метр зямлі. Асабліва перашкаджалі руху наперад нямецкія кулямёты. У адным з баёў старшына Т.Я.Літоўчык непрыметна падпоўз да варожай кулямётнай кропкі і кідком гранаты заставіў яе змоўкнуць.
У 7 гадзін раніцы 14 ліпеня 1944 г. Пінск быў вызвалены.
Вечарам 14 ліпеня 1944 г. Масква салютавала доблесным войскам 1-га Бе-
ларускага фронту, якія вызвалілі Пінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дваццаццю артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. У гэты дзень на будынку былога абкома партыі быў узняты чырвоны сцяг, а на адным з будынкаў каля Цэнтральнай плошчы — ваеннамарскі. 15 ліпеня на плошчы Леніна адбыўся мітынг, парад войскаў і шэсце жыхароў горада.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях за вызваленне Пінска, 397-я і 415-я стралковыя дывізіі, Дняпроўская ваенная флатылія, 1-я і 2-я брыгады рачных караблёў, 2-і гвардзейскі дывізіён бранякатэраў, 107-ы стралковы полк узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 38-я армейская гвардзейская гарматна-артылерыйская брыгада — ордэнам Суворава 2-й ступені. 17 вайсковым падраздзяленням прысвоена ганаровае найменне «Пінскіх». Сотні байцоў і камандзіраў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. 163 удастоены звання Героя Савецкага Саюза, 11 з іх маракі-дняпроўцы.
15 ліпеня 1944 г. у 61-й арміі і Дняпроўскай ваеннай флатыліі выйшлі спецвыпускі газет «Боевой прпзыв» і «Красный днепровец» з лозунгамі: «Пинск п Волковыск — наши!», «Слава вам, морякам-днепровцам, освободпвшпм Пинск!»
-342900-3175
Так выглядалі некаторыя вуліцы Пінска ў 1944 г.
Ганаровымі грамадзянамі горада сталі яго вызваліцелі А.І.Пяскоў,
А.У.Макараў, Р.С.Карасёў, М.С.Фядотаў, Э.Б.Нордман і І.Г.ІІІубітыдзе.
Ёсць у Пінску каля Францысканс- кага касцёла скверык. У цэнтры яго ўзвышаецца своеасаблівы помнік — тры стэлы-штыкі, якія горда ўзнімаюцца ў блакітнае неба. Гэта ма- нумент у гонар адзінства.
На вечную стаянку ў парку падня- ты бранякатэр № 92. Імёнамі герояў мінулай вайны названы судны «Мікалай Чалы», «Алег Альхоўскі». Імем флатыліі названы ў Пінску парк
культуры і адпачынку. Шэраг вуліц носіць імёны воінаў і партызан: В.Ха- ружай, В.Гайдаенкі, Г.Малчанава,
В.Калініна, А.Кулікова, У.Нямытава, бацькі і сына Альхоўскіх, Н.Насыра- ва, Ш.Бярковіча, В.Канарэева, І.Шубітыдзе, В.Каржа, Ф.Кунькова, А.Кляшчова, Р.Карасёва, М.Фядотава, І.Чуклая, а таксама Іркуцка-Пінскай дывізіі.
На брацкай магіле загінуўшых ад- крыты мемарыял. Удзячныя пінчане заўсёды памятаюць тых, хто прынёс ім свабоду.
Вайсковыя злучэнні, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Пінска
Пінск быў вызвалены войскамі 61-й арміі, часцямі 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту і маракамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі.
Асобныя вайсковыя злучэнні, якія ўдзельнічалі ў Пінскай аперацыі:
89-ы стралковы корпус (камандзір — генерал-маёр Яноўскі), 415-я стралковая дывізія (камандзір — палкоўнік Машчалкоў), 397-я стралковая дывізія (камандзір - палкоўнік Андоньеў), 12-я гвардзейская стралковая дывізія (камандзір — палкоўнік Герой Савецкага Саюза Малькоў), 55-я гвардзейская стралковая дывізія (камандзір — Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Турчынскі), 55-я Мазырская Чырванасцяжная стралковая дывізія (камандзір — палкоўнік Андрусенка), 38-я армейская гвардзейская гарматна-артылерыйская брыгада (камандзір — палкоўнік Панамарэнка), 212-я стралковая дывізія, 547-ы армейскі мінамётны полк (камандзір — падпалкоўнік Іваноў), 106-ы асобны полк сувязі (камандзір — палкоўнік Пазнякоў).
У баях за Пінск удзельнічала 6 плаўбатарэй, 14 бранякатэраў, 13 вартавых катэраў, адна плаўзенітная батарэя, 18 катэраўтралыпчыкаў і 18 паўглісераў Дняпроўскай ваеннай флатыліі (камандуючы — капітан 1-га рангу Грыгор’еў).
Вызначыліся пры вызваленні Пінска
АЛЬХОЎСКІ Алег Пятровіч, нарадзіўся ў 1929 г. у г. Ленінград. 3 1943 г. — юнга ваеннага судна Волжскай флатыліі. Загінуў у баях за вызваленне Пінска 12 ліпеня 1944 г. Пахаваны ў Пінску. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Яго імя носіць буксірны цеплаход на Ціхаакіянскім флоце.
АЛЬХОЎСКІ Пётр Яфі мавіч, нарадзіўся ў 1903 г. у г. Севастопаль. 3 першых дзён вайны служыў у Волжскай ваеннай флатыліі, удзельнік абароны Сталінграда. 3 1943 г. — механік бронекатэраў Дняпроўскай ваеннай флатыліі, ст. лейтэнант-інжынер. Загінуў у баях за вызваленне Пінска разам з сынам Алегам 12 ліпеня 1944 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Адна з вуліц горада^носіць імя Альхоўскіх.
ГАЙДАЕНКА Уладзімір Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1902 г. у в. Шпола Звенігародскага раёна Маскоўскай вобласці. 3 пачатку 1942 г. у партызанскім атрадзе на Браншчыне: кіраваў сапёрнымі работамі, камісар атрада. Здзейсніў з партызанамі рэйд да Пінскіх лясоў. 3 1944 г. маёрінжынер, камандзір сапёрнага батальёна. Загінуў у час размініравання горада ў ліпені 1944 г. Пахаваны ў Пінску. Адна з вуліц горада носіць яго імя.
МАЛЧАНАЎ Георгій Андрэевіч, нарадзіўся ў 1915 г. у г. Яраслаўль. На фронце з 1942 г., камандзір стралковага гіалка, маёр. Вызначыўся пры вызваленні Пінска: у ноч на 12 ліпеня 1944 г. часць гіад яго камандаваннем на катэрах Дняпроўскай флатыліі фарсіравала р. Піна, разам з атрадам маракоў выбіла ворага з узбярэжных умацаванняў. Трое сутак байцы адбівалі контратакі пяхоты і танкаў фашыстаў. За баі ў Пінску ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Памёр 8 верасня 1959 г. Адна з вуліц горада носіць яго імя.
НАСЬІРАЎ Набіюла Насыбулінавіч, нарадзіўся ў ст. Палятаеўка Чэлябінскай вобласці. 3 1943 г. у Дняпроўскай ваеннай флатыліі, старшына 1-й стацці, камандзір гарматы бранякатэра 92. Быў смяртэльна паранены пры высадцы дэсанта ў горад. Пахаваны ў Пінску. Адна з вуліц носіць яго імя.

Приложенные файлы

  • docx 9300792
    Размер файла: 368 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий