Пабочныя словы


Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы
Практыкаванне 1. Вызначце сказы, у якіх выдзеленыя словы (спалучэнні слоў) з'яўляюцца пабочнымі, пастаўце знакі прыпынку. Графічна пакажыце сінтаксічную ролю выдзеленых слоў.
1. З-пад хвой-красунь, як на далоні, відаць і хаты і двары. Чалавек відаць валодаў сабою добра.
2. Я быў за старэйшага ў атрадзе, і вядома ўсе чакалі маёй каманды. Імя гэтага чалавекабыло вядома ўсім местачкоўцам.
3. У дзеда прызнацца стрэльба ёсць. Я вырашыў прызнацца бацьку.
4. Нарэшце дрыгва скончылася. А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору,
вышкі, перайшлі ў варывеньку нарэшце ў хлеў.
5. Няма бадай па багаццю ўзораў прыгажэйшай пары года, чым восень. Бадай ля самай шашы рыпае гармонік.
6. На жывой касці мяса мусіць нарасці. На свеце мусіць няма нічога мацнейшага за прывычку.
7. Ты можа з'еш што, сынок? Час можа астудзіць самы вялікі пажар пачуццяў.
8. Здалёк хатка здаецца досыць паважнай будынінай. Здаецца хтосьці нябачнаю рукой забівае мільёны цвікоў у шэрую роўнядзь вады.
9. У жыцці бывае ўсякае. Прадбачанні нават вопытных людзей бывае аказваюцца памылко-вымі.
10. А ты ніколі не слухай, што кажуць зайздроснікі і плеткары. На гэтым месцы кажуць некалі стаяў горад.
Практыкаванне 2. Устаўце прапушчаныя літары і раскрыйце дужкі, пастаўце знакі прыпынку.
1. Можа ты чуў што пра ма…го сына? 2. Сон жа як на злосць н…як н… змыкаў яму вочы. Праўда ўдзень Мікола выспаўся. 3. Прып…ць ра…плылася тут шырока і мусіць ніколі не ўваходзіць у сва… берагі. 4. Здаецца бяроз і блі…ка няма… 5. Паветра не толькі не халадне-
ла а здавалася пац…плела нават. 6. Вада ў Нёмане не ідзе а здаецца бяжыць. 7. Зямля здавалася расколвалася на часткі… 8. Д…ўгахвостая вавёрка нечым відаць спалоха(н, нн)ая рыжай маланкай узл…тае ўгору. 9. На жаль п…еса так і не была пастаўл…на. 10. Пачалася гутарка людзей, што не бачыліся можа толькі адзін дзень, але ў іх сабралося за гэты дзень шмат навін.

Приложенные файлы

  • docx 10753229
    Размер файла: 16 kB Загрузок: 1

Добавить комментарий