М.Стральцоў Сена на асфальце

М.Стральцо
СЕНА НА АСФАЛЬЦЕ
Ліст першы
Часта я пытаюся  сябе: як мы сустрэліся і чаму?
Памятаю, яшчэ калі вучылася  школе, мне неяк не па-дзіцячы хацелася смутку, таямнічага, незвычайнага лёсу. Прайшлі гады я спазнала смутак і зразумела, што навучыцца смутку нельга, як нельга навучыцца і радасці. На сё свой час. Яшчэ я ведаю цяпер, што з гадамі душа цішэе, лагаднее, супакойваецца, але не засынае: яна, як і раней, шукае радасці, толькі ведае жо, што хоча іменна яе. Вось чаму я думаю, што пасталелы чалавек болыны рамантык, чым ён бы у раннім юнацтве. I калі я зразумела гэта, я сусгрэла цябе. Раней бы мы не сустрэліся, бо не зразумелі б адно аднаго.
Памятаеш нашу першую сустрэчу?
Тою раніцай я заходзіла да сваіх знаёмых па апельсіны: яны недзе дастаюць іх, сказалі. што могуць дастаць і мне. А я падумала, што добра будзе занесці іх Лёльцы, сестрыной дачушцы: ты ведаеш, малой не вельмі соладка жывецца. Сястра дано не ладзіць з мужам, усё не можа дараваць яму нейкія мужчынскія грахі яны часта сварацца, а малое бегае ад бацькі да маці, не ведаючы, да каго хінуцца. А дзячынцы пяць год, і яна такая сланая.
Той раніцай, памятаю, ішла я паз кінатэатр. Памятаю, як пад ягоным дахам, недзе там, за шэрымі калонамі, зазята чырыкалі вераб'і, унізе, ля ваходу, прыбіралынчыца шчыравала з дзеркачом, а на сцяне, над ёю, ружова білася, то святлеючы, то робячыся гусцей, трапяткая сонечная плямка. I едліва-церпка пахла пылам. Я люблю, калі пахне пылам, а  тую вясновую раніцу вуліца пахла яшчэ і свежымі булкамі, і духмянай кавай, і цвярозлівым халадком маладой зялёнай лістоты. Я паціху ішла сабе па тратуары і глядалася  абліччы рэдкіх прахожых. Ты ведаеш, ты можа прыкмяча гэта сцішанае, смужліва-мройнае ззянне, што бывае вясной на тварах у людзей, на тварах, ледзь кранутых першым загарам? Такое яшчэ можна заважыць, зазірнушы чалавеку  твар, калі на вуліцы ціхі і цёплы дождж. А ты заважа, што  дождж хораша і лёгка думаецца, а на душы бывае так светла і ясна?
У тую раніцу ты бы такі спакойны, стомлена-ціхі нейкі, усмешлівы і лагодны. I ты так смешна і па-дзіцячы лёгка тады гавары. Памятаеш, калі я рассыпала на рагу вуліцы апельсіны і ты немаведама адкуль нахапіся іх падбіраць?
Усё нібы было  тую раніцу для таго, каб мы сустрэліся з табою.
А якая была тады вясна! Дзе толькі не былі мы з табою тою вясной! У дождж да позняй ночы праседжвалі мы  скверах, накрышыся тваім пінжаком, і, памятаеш, колькі разо пачыналі думаць пра тое, каб некуды з'ехаць, далёка-далёка, на таямнічы, нікому не даступны востра. Што за жаданні былі  нас, няжо каханню трэба, каб было толькі яно і цэлы свет? Мы куплялі на вакзале білеты сё рона на які цягнік і колькі незнаемых вёсак, рэчак, лясо і палян неспадзявана адкрылі мы так для сябе. А кінатэатры на скраінах горада старыя, са скрыпучымі лакамі, з вышараванай нагамі, выбітай да ямак падлогай? А сеансы, на якіх ад суседа па лацы часам нясцерпна пахла гарэлкай, у час якіх ірвалася лента і рабілася цёмна, хоць выкалі вока, і тады  зале счыналіся свіст, крык, не вельмі далікатныя жарты. Ніхто не веда там нічога пра нас, і гэта было прыемна, як, мусіць, прыемна было якому-небудзь прынцу са старога рамана, нераапранутаму жабраком.
А потым у нас пачаліся нелады. Ты як бы помсці за нешта мне, як бы знарок старася абразіць мяне які ты бы жорсткі і  той жа час нейкі разгублены  сваей халоднай
зласлівасці. Мне было з табою так цяжка. Навошта ты рабі гэтак?
Толькі пазней я здагадалася, што ты ранава}' мяне, што ты баяся мяне страціць. I тады, зразумешы, я даравала табе сё. Г'эта было жо летам, пасля таго як я паехала з нашага горада, сказашы, што мы надакучылі адно аднаму, што нам трэба адпачыць, пабыць на адзіноце, разабрацца  сваіх пачуццях.
Я паехала тады да цёткі, у ціхі і зялёны гарадок былы абласны цэнтр. Мне якраз і трэба было гэта цішыня, вузкія вуліцы, гаршкі з кветкамі, падвешаныя да ліхтарных слупо, санлівыя жанчыны  кіёсках з газетамі. Усё проста, зразумела і трошкі сумна. I ніхто, здаецца, не здзівіся б, каб аднойчы на вуліцы паявіліся хоць бы козы.
У тым горадзе ёсць рака, а  яе за горадам, ля невялікай вёскі, упадае, выліваючыся  тры ручвы. неглыбокая халодная рэчка. Над правым ручвом пясчаны бераг, парослы лазой, над ім гара з шатрыстымі цёмнымі соснамі.
Кожны дзень я хадзіла на тую рэчку купацца.
Ляжыш на беразе трымціць, снуецца  шырокіх ручвах вада, бялеюць на рачных астраках валуны, сіняя тамлівая смуга вісіць над вадою там, дзе робіць паварот рака, дзе пад гарой насыпанага самазваламі пяску ракоча пад'ёмнік, грузячы баржы. Хлапчукі з берагу ловяць вудамі рыбу. У полудзень заходзяць у рэчку каровы, стаяць у вадзе, махаючы хвастамі, плыве, пялёхкае рака, і паволі плыве час, цягучы, як звон коніка у вушах. О, салодкая, лянотная бяздумнасць, о, жыццё душы, дрымотнае, як звон вады, тамлівае, як сіняя намітка смугі! Вочы бачаць, чуюць вушы, і, ціха стаішыся, лечыцца душа. Млеюць ад гарачыні палі, цячэ, снуецца  сонечных промнях рака, далёка на змор'і тужаць аб свежым ветры караблі, і вось-вось скаланецца сонная сінь, павее вецер і пагоніць караблі  краіну добрых сустрэч. I тады я таксама пасталю ветразь.
Так я вярнулася да цябе.
Лена.
Дзядзька Ігнат
Я ішо на спатканне з Ленай, калі на нашым двары бачы дзядзьку Ігната.
Бы надвячорак. Дурманіста пахлі кветкі, вокны  доме былі расчынены, і  нечай кватэры задумліва вяла ціхую мелодыю радыёла. У двары на лавачках сядзелі жанчыны, мужчыны сумавалі побач з імі: курылі, нізка гнушы плечы, пыхкаючы дымам сабе  кулак той-сёй бы без кашулі, у майцы.
Дзядзька Ігнат стая ля нізкай агарожкі перад домам, глядзе, як нейкі таставаты чалавек у піжаме паліва са шланга газон з кветкамі.
Пастой, Віктар, раскажы, дзе бы, што бачы, не паварочваючы галавы, лагодным і роным голасам сказа да мяне дзядзька Ігнат. Я толькі што параняся з ім і хаце бы павітацца.
Я ста, лапну рукамі па кішэнях, успомнішы раптам пра курыва, дзядзька Ігнат зно лагодна і спакойна сказа:
Янгчэ здумаеш рознымі «фільтрамі» частаваць закуры лепш махры.
I пада мне капшучок з кішэнькаю збоку: у ёй была акуратна нарэзаная газета.
Куры. Я закуры.
Лілася са шланга, пырскала вада, бубацела па лісцю кветак хораша пахла сырой зямлёй. Чалавек у піжаме не гледзячы, вадзі шлангам перад сабой позірк яго бы недзе далёка: можа, чалавеку сумная была яго работа, а можа бы у яго свой, асаблівы, аднаму яму зразумелы настрой, і ён пад безуважнасцю хава яго, не хаце, каб здагадася пра яго
I
хто іншы.
Усё' здавалася трохі загадкавым, таямнічым там, дзе бы дзядзька Ігнат.
Ну, дык як мая махорачка Маскву бачы, га? Гэта, брат, не тое, што твая грава. Па-мойму, дык мужчыне і курыць яе брыдка: лепш ужо мох са сцяны выскубаць... Хаця дзе ты  горадзе той мох знойдзеш!
Махорка як махорка, знарок абыякава сказа я. Масквы не бачы, але горла дзярэ.
Значыць, нічога ты не разумееш... Во, як ён, паказа на чалавека са шлангам. Я кажу: навошта кветкі паліваць, калі ноччу дождж будзе, а ён не слухае, рады, што занятак знайшо.
Адкуль вы ведаеце, што ноччу будзе дождж?
Я, хлопча, сорак з лішнім у вёсцы пражы чаму не ведаць?
На старой кватэры гэта было, сказа раптам чалавек у піжаме. Сусед у мяне, бывала, нап'ецца, уключыць у пакоі прыёмнік на сю моц, ляжа на канапу і слухае. Жонка ягоная лаецца, сам бы яму, здаецца, у каршэнь надава, а ен: не ваша, кажа, справа, дайце мне асалоду адчуць так яшчэ сам Пушкін некалі каза... Дзе ён пра таго Пушкіна зя чорт яго ведае... Так і я. Можа і я хачу асалоду адчуць.
А гэтага табе ніхто не забараняе, строга сказа дзядзька Ігнат. Гэта іншая справа. Я толькі пра дождж кажу.
Дождж дык дождж... сказа чалавек у піжаме. Не пашкодзіць і дождж.
Затра фугбол, сказа я. Навошта той дождж'?
Футбол будзе днём, а дождж сёння ноччу, кажу, паправі мяне дзядзька Ігнат.
Нашы затра выйграюць, вось пабачыце, выйграюць, сказа чалавек у піжаме. Паспрачацца магу.
Гэта як сказаць, запярэчы я. Каманда прыедзе моцная, а нашы перад гэтым такую дургіую зрабілі нічыю...
А я думаю так: з моцнай камандай лягчэй гуляць. Нашы найчасцей слабым і прайграюціь. А дзядзька Ігнат сказа:
Не разумею я балелынчыка вашых ды хіба яшчэ рыбако тых, што з вудамі цэлыя дні сядзяць... Бывала, паедзеш на луг, намахаешся касой за дзень, а вечары за таптуху ды  якую застаялую азярыну. На ногі лапці абуеш. Касіць і рыбу лавіць у лапцях найлепш. Ну, яшчэ, можа, каро пасвіць... Дык я і кажу: наботаешся, вылезеш на бераг і рыба есць, і сам нібы  святой вадзе выкупася. А потым раскладзеш цяпельца ля будана ды  чыгунок рыбу, у чыгунок... Эх, ліха табе!..
Вам, дзядзька Ігнат, у вёсцы жыць трэба, сказа я.
Можа і пераеду яшчэ  вёску адкуль ты ведаеш, чамусьці пакрыдзіся дзядзька Ігнат. А ты што без вёскі можаш пражыць?
Чаму? Я ведаю, што без вёскі нельга, але і без горада нельга таксама. Што я думаю, дык гэта [ каб тое і другое  чалавечай душы прымірыць...
Бач тьі яго прымірыць! ужо зазлава дзядзька Ігнат. Харошы мір, калі такія, як ты, з вёс|кі цякаюць, з зямлі, дзе бацькі іх горб нажылі.
Я не цяка, але, калі на тое пайшло, дык у вёсцы можа якіх пятнаццаць працэнта насельніцтва жыць, і хлеба, і малака сё рона сім хапаць павінна...
Гэта па-навуковаму, ці як?
Можа, і па-навуковаму. А чаму гэта дрэнна?
А таму дрэнна, усхадзіся дзядзька Ігнат, што некаторыя думаюць, быццам батоны на вярбе растуць... А таму, што да зямлі пашаны няма. Адпрацуе на трактары калыглуз які. што дзесяць класа скончы і  калгасе стаж зарабляе, каб з вескі цячы,
адпрацуе змену ці менш, на чуб флакон адэкалону вылье і да дзявок. Яму хоць трава не расці...
Табе, Сцяпанавіч, старшынёй бы  калгасе быць, сказа чалавек у піжаме. Ён кіну ужо свой шланг, стая, склашы рукі на грудзях, і слуха. Па справядлівасці, Сцяпанавіч, кажу.
А ты думаеш, не бы? нібы здзівіся дзядзька Ігнат. Не старшынёй, дык брыгадзірам бы. Адразу пасля вайны... I спамінаць не хочацца, і каб не хаце успомні бы: такі бы той час. Такую вайну на плячах вынеслі, столькі пакінулі сірат, матак няцешных і до. Столькі аратая, цесля на той вайне палягло... А ты застася, галавы сваёй не злажы; уцалешы, дамо прыйшо. Табе трэба новае жыццё будаваць, удовамі табе камандаваць трэба... I вось прыходзіць да цябе дава і, каб прывезці дро, каняку просіць і, здаралася, палітэрка з-пад палы дастае... Толькі я за палітэрка тое не вінавачу яе. Не з хабарам яна прыходзіла, не сумленне тваё купляць. Ведала яна, як цяжка было таго каняку даць, спачування яна прасіла твайго. А чым яна аддзякаваць магла? Сама гародчык свой арала, карову ставіла  плуг. Дровы з лесу на саначках вазіла, у калгас летам кожны дзень ішла... Пра тое я кажу, што на хабар не здольны просты чалавек. А што былі такія і брыгадзіры, і старшыні, і падстаршынкі былі, што на людскім горы падчаровак гадавалі, тую довіну гарэлку  глотку лілі, бо надта шырокая была, дык няхай ім адзавецца і на гэтым свеце, і на тым, калі ён ёсць, удовіна сляза!..
Дзядзька Ігнат нервова таргану галавой, даста з кішэні капшук і закуры.
Значыць, так і не далося табе, Сцяпанавіч, да старшыні дарасці? як бы спачуваючы, сказа чалавек у піжаме.
Не далося, сумна сміхнуся дзядзька Ігнат. I сё праз гэтых удо... Суседка  мяне была, Арынкай звалі. Дробненькая, кірпатая, вечна  ватоцы хадзіла. Мужык не вярнуся з вайны, хата  акупацыю згарэла. Шкада мне было яе. Замуж другі раз не выйшла, а дзяцей аж двух ад розных прайдзісвета прыблудных завяла. Паставіла хату. Што там за хата была, уявіць можна: два акны, а там, дзе яшчэ павінны быць вокны, паабтыканыя мохам цурбакі...
У нас фінінспектар бы п'яніца. Куфрам звалі. Па куфрах іншым разам лазі, падаткі спаганя. Ну, бывае, няма  чалавека грошай, дык ты пачакай: свінчо, можа, якое прадасць, расплоціцца. Дык не... А залатыя ж у нас людзі, усе разумеюць, усё могуць змагчы. У самыя цяжкія гады яны  нашу добрую справу верылі... Дык і ты ж да іх павінен падысці па-чалавечы.
Але вось пача гэты службіст Арынку трэсці. Да таго разышося карову абрыта. Кабета  слёзы не жартачкі. Пачу я, прыбег і цяпер не шкадую і шкадаваць не буду набі таму гаду тостую морду. Набі... Ну, пасля гэтага і ён пастарася, каб мне жылося не гладка. Ледзь справу на мяне не завё, пад палітыку падводзі... А тут жонка  мяне хварэць пачала. Сваяк, яшчэ да вайны з вёскі паеха, у горад заве... Адным словам, паеха я, слабасць душэную паказа... Слухай, Віктар, сказа раптам ён, хочага затра са мной на сенакос схадзіць?
Гэта куды, дзядзька Ігнат, у вёску?
Навошта  вёску? На плошчы, на газонах, вунь якая трава парасла навесці парадак трэба... Бачыш, у мяне і  горадзе служба па душы.
А ставаць рана трэба, дзядзька Ігнат?
Рана. Хочаш, пабуджу?
Не, я сам устану. Не трэба.
Ну вось і добра. А касу другую  майго напарніка возьмем. Значыць, згода?
Добра, дзядзька Ігнат, сказа я.
4
Ну вось і добра, сказа ён. А цяпер можаш ісці. Ідзі, гуляй... Тваё дзела маладое... Ідзі.
I я пайшо.
Ліст другг
Дружа, сення  мяне лірычны настрой: давай уявім сабе, што мы разам, давай сядзем побач пагрэемся ля нядымнага агню нашай дружбы. Будзь блаславёная, нечаканая сустрэча, мачыце, трубы, бубны і фанфары, цішыня накол, і мы адны. Так. Чаго нестае нам яшчэ? Мо трошкі, трошачкі смутку мы будзем успамінаць...
Мы вучыліся з табой у адной школе. Давай закінем за плечы яшчэ няцяжкую ношку гадо і пойдзем туды, на парог сваёй першай навукі. Мы будзем ісці і лясной дарогай, і палявой, і сцежкай па беразе ракі, і ехаць на падводзе, але болей ісці пешкі. Няма чыгункі, няма шашы, і поезда няма, і атобуса іх мы не ведалі тады.
Пойдзем пешкі.
Але, слухай, ты ведаеш, той нашай школы цяпер ужо няма. Помніш хату цёткі Агіні старую, без гародчыка пад вокнамі: вокны на вуліцу, помніш шырокі мурожны двор і напараскрытую паветку? Хату цётка некуды прадала, сама пераехала жыць да замужняй дачкі  суседнюю вёску. Але нічога. Тая хата жыве  нашай памяці: вось мы прыйшлі да яе і селі на парозе...
Ну што ж, звіні я цябе чую і сення, зроблены з шурпатай снараднай галокі школьны званок!
У тую восень, калі мы першыню селі за парту, яшчэ ішла вайна. Недзе далёка былі нашы бацькі: чый ваява, сла дадому пісьмы, а чый мача і тады сё некуды пісалі пісьмы нашы маткі. I вось адтуль, аднекуль, прыходзі нарэшце адказ вузкаваты лісток з друкаванымі літарамі, і  ім, закрэсленыя чорнай рысай, нейкія словы, а тое, што аставалася, чыталася сюды аднолькава, чыталася так: прапа без вестак.
Над гэткім лістком плакала  тую восень мая маці.
Яна часта плакала  той год: і раніцай, калі выпраляла мяне  школу, пачапішы палатняную торбачку з кніжкамі на мае плячо і дашы  рукі новенькую трохрублеку на Чырвоны Крыж, і раніцай, калі не пускала мяне  школу, і я сядзе цэлы дзень на печы, бо не было чаго абуць на ногі.
Над такой паперкай плакала  тую восень і твая маці.
Але твой бацька не загіну, ён вярнуся: памятаеш, ты саромеся казаць мне, што ён бы у палоне. Ты не мог дараваць яму гэта, і, навошта таіць, не мог дараваць і я.
Давай жа цяпер, дружа, паклонімся невядомай магіле майго бацькі, і камень той, кінуты на пакутную дарогу бацькі твайго, давай падбяром таксама. Ні мой, ні твой бацька не вінаватыя перад часам і перад вайной...
Многа чаго не разумелі мы з табою тады...
Што ж, звіні, звіні я цябе чую і сёння, зроблены з шурпатай снараднай галокі школьны званок!
У хаце цёгкі Агінні, у першай нашай з табою школе, скончылі мы чатыры класы і прайшлі, як кажуць, пяты калідор. Калідора папрадзе не было; была звычайная кухня ? шырокаю печчу, са сталом, з лакаю для чыгуно і для вядра вады. Калідоры былі потым, у іншых школах сямігадовых і дзесяцігадовых, але жо но  нашай весцы.
Раніцаю, ледзь пачынала віднець, увосень і зімою будзілі нас маткі: на камінку гарэ агонь і закійа на трыножцы чыгунок з бульбай...
5
I дагэтуль да самых малых драбніц помню я дарогі, па якіх хадзілі мы  школу.
Як назваць нам тыя гады? Былі яны трудныя, бедныя, але яны не паторацца: там, у звычайнай пасляваеннай вёсцы, пачыналіся з табою мы. Памятаеш, як зачытваліся мы Тургеневым, Чарнышэскім, памятаеш, якую ладу мелі над намі Рахмета, Базара? Не ведаю, як можна назваць гэтую пастаянную напружанасць душы, гэты пары да самаахвярнасці, да радасці і нават да тугі і гэта было, і я думаю цяпер: якія мы былі шчаслівыя, як многа было  нас наперадзе, якое вялікае, таямнічае жыццё чакала наперадзе нас!
Тое жыццё, што было побач, мы не прымалі  разлік. Да глыбіні душы абражалі нас несправядлівасць, падман і няшчырасць; не райская ідылія была накруг нас, але гэта было  нас, у нашай вёсцы, а сапраднае жыццё было недзе далёка; што яно было, мы не сумняваліся, яно чакала нас і ніяк, ніяк не магло яно без нас абысціся! I недзе там, далека, бы чалавек, якому мы верылі болып, чым сабе.
Цяпер Мы жо не верым таму чалавеку. Ды яго жо і няма. Патроху ды памалу вучымся мы ва сім пакладацца на саміх сябе.
Памятаеш, за вёскаю, у бярозавым гайку, за якім пачыналася высокае, камяністае поле, закапалі мы бляшаначку з-пад ваксы, і  ёй запіску са словамі Мікалая Астроскага: «Самае дарагое  чалавека гэта жыццё...» Тады таксама была восень, парывіста шуме пад ветрам бярозавы гаёк. Мы закапалі тую запіску і, сцяшыся ад хвалявання, ад трывожнай нязвыкласці толькі што зробленага, стрэлілі з самапала. Усё было рачыста, таямніча, і сё было падобна на клятву...
Што ж, пойдзем, дружа, пад нашу бярозку, давай возьмемся за рукі, пастаім, паслухаем ноч, цішыню і сябе саміх. Што б ні здарылася з намі, як бы ні пайшло далей наша жыццё, давай дамовімся з табою, дружа, што ніколі не скажам пра сябе словамі паэта:
Что я в ту пору замышлял,
Созвав товаршцей-детей,
Какне клятвы ым давал,
Пускай умрёт в душе моей,
Чтоб кто-ннбудь не осмеял...
Давай дамовімся, дружа. Вось табе мая рука.
Твой Віктар.
Затра футбол
Дзядзька Ігнат каза праду: ноччу бы дождж. Была навальніца.
На дождж пачало брацца яшчэ з вечара. Мы з Ленай не сталі чакаць дажджу. Можна было схавацца ад яго  кіно, але білеты на вячэрнія сеансы былі сюды прададзены. Я пасадзі Лену  перапонены тралейбус, і яна наехала. Я пайшо дадому пешкі.
На горад насовалася цёмная маклівая хмара. Было душна, вецер яшчэ не счынася. Многа людзей вярталася  горад на матацыклах, матаролерах, у легкавушках. Над кінатэатрам бледна мігала рэклама. Ля кафэ на рагу вуліцы стаялі, сабрашыся купкамі, святочна а^іранутыя хлопцы і дзячаты. Пахла парфумай, газірокай і цыгарэтным дымам. Кволым, нібы збалелым жотым святлом запальваліся  дамах вокны. Нейкі дзядзька  саламяным! капелюшы нёс на плячы вудачкі, у руцэ  яго была гаспадарчая сумка: з яе вытыркалася трава, у сумцы, мабыць, была рыба. Пасярод вуліцы стаяла міліцэйская машына: рэпрадуктар па-казённаму нудна даводзі, што нельга парушаць правілы вулічнага ріуху.

Ні вулйныя, ні якія іншыя правілы парушаць мне не хацелася.
Я ішо 'і дума пра Лену, пра тое, што затра нядзеля, і, значыць, будзе футбол. Білеты на футбо^ у мяне ёсць: мне і Лене. Я дума, што затра раніцай, да футбола, калі распагодзІнца, мы паедзем з Ленай на возера. Там будзе людна, але мы, калі захочам, будзем адчуваць сябе нібы адны. Нам будзе добра. Мы будзем часта і падогу купацца, будзем. зня< іленыя, ляжаць на беразе, потым я схаджу да латка па напітак і бутэрброды, а потым мы нойдзем на трамвайны прыпынак У трамваі будзе цесна, нават трошкі цемнавата ад густой цеснаты загарэлых твара, плеч і рук; мы будзем стаяць побач, блізка прыхінуіііыся адно да аднаго, я буду глядзець у стомленыя, трошкі затуманеныя Леніны вочы, бачііць бледнаваты шрамок у яе на лбе, бачыць яе разгубленыя вусны блізка ад сваіх, і мне захочацца, вельмі захочацца пацалаваць яе, і яна здагадаецца пра гэта, будзе гарэзна глядзець на мяне і смяяцца.
Я дума); пра дзядзьку Ігната, пра яго дзіуную і такую зразумелую любо да вёскі, і мне чамусьці біыло грошкі шкада яго. Я дума пра тое, што я вось веда і горад, і вёску, спа у будане на лузе і  нумары гасцініцы, смалі кабана і веда, як сякуць на зіму капусту, куры ноччу са стомленым шафёрам у таксі і пі на вясковым вяселлі самагонку, спрачася> пра Хемінгуэя і Врубеля, падогу прастайва у залах музея, вучыся  інстытуце,! на канікулах касі}' у калгасе, радавася, расчаровася і каяся, мары стаць паэтам, а ста аспірантам па разраду, як кажуць, прыгожага пісьменства. Але справа не  гэтым.
Мне хацелася, дано хацелася прымірыць горад і вёску  сваёй душы, і гэта была мая самая натармная і самая душэная ду'іМка.
А можаі прауда дзядзькі Ігната, і чалавеку па-сапраднаму грэба што-небудзь адно: горад ці вёска, месяц над хатай ці электрычны ліхтар?
Не, мусіць, не так. Я бачы з самалёта неба: сонца залаціла перыстыя аблокі, і яны гарэлі чысгым, незямным агнём. Кучавыя воблакі ляжалі нізе, здавалася, на самай зямлі зямля бьіла далёка, і далека было відно накол. I, здавалася, у нейкі міг страчвала над табою ладу }"се зямное, і, здавалася, у нейкі міг ты пазнава вечнасць халодную вечнасць. прывабную і чысіую, як залацістае ззянне аблока. А з неба сё лілося і лілося невыкаша чьктае святло, і, здавалася, вось-вось надломіцца нешга  душы, і ты больш, чым жыцця, захочаш смерці, бо там, дзе душы кранаецца вечнасць, не існуе мяжы паміж жыццем і смерцю... О зямля! Ты даеш нам тугу па небе, але не меншая наша гуга па табе. 3 далёкіх і бтзкіх дарог вяртаемся мы да цябе, і спе жаваранка аглушае нас не меней, чым гул рэакгынага самалета. Неаднойчы тзк было і са мной, і часта я дума: навошта выбіраць па.між жаваранкам і рэактыным самалётам? Хіба ж нельга, каб было і тое і другое'/ I. муеіць, не ся прада  дзядзькі Ігната, прада  таго, у каго яе больш.
Не, я не дакара дзядзьку Ігната. Я дума, што кожны чалавек павінен добра ведаць сваё месца на зямлі, што кожкы, урэшце. мае права любіць нешта асабліва моцна, няхай так гэта се ж депш, чым не любіць нічога.
Не, я сё ж паважа дзядзьку Ігната. Я ішо і дума, як затра мы пойдзем касіць на плошчу, як я вазьму  рукі касу, якую дано жо не бра, як іэта добра. што мы будзем касіць у горадзе. I мне здавалася, піто затра са мною павінна здарыцца нешта асабліва значнае і важнае, што затра, можа, канчаткова вырашыцца мая даняя спрэчка з самім сабой...
А ноччу бы дождж. Была навальніпа. Я дано не бачы такой навальніцы. Раз'ятрана білася  трубах вада, сінія маланкі паласавалі неба, на вуліцы нешта гуло, сіпела, булькала, водгулле грымота кацілася імкліва і бурна, бы гул рэактынага самалета.
Потым у:ё сціхла. Чуваць было, як падала з даху вада. Я лёг спаць. Я засына, і мне се
?
мроілася: сінія маланкі, дзядзька Ігнат, затрашняя наша касьба. I яшчэ: Лена, Лена, Лена. Футбол, фтбол, футбол...
Ліст трэці
Добры дзень, Андрэй і Куліна!
У першых радках свайго пісьма саабшчаю вам, што мы жывыя і здаровыя, чаго і вам жадаем. Гісьмо ваша палучылі, за што дзякуй, а таксама, што не забываецеся на нас і завяце  в іску, каб прыехалі  гэтае лета. На гэта скажу, што не ведаю, бо адпачынак мне даюць заоёды восень: летам у мяне  горадзе самая работа.
Толькі ны як бы адгадалі мае думкі: стары я станалюся, і сё болын і болып пачынаю думаць пра нашу вёску, а як успомню, што там, дзе стаяла мая хата, чужы двор і чужая гаспадарка, дык і кажу сабе: дурны ты, дурны, чаго ты са свайго гнязда сарвася, чаго пайшо у белы свет, як у капейку!
I стара* мая на тое, каб назад вярнуцца, дано падбівае. А вы ведаеце, што калі сам хочаш вярнуцца ды яшчэ калі жонка за тое голас падае, дык тут і думаць няма чаго.
Грошай трохі мы сабралі; каб купіць халупу, хопіць, а там, як кажуць, бог бацька; рукі ёсць, горб таксама, можна і новую хату паставіць.
Бы тут Піліпа хлапечык у нас такі дзівак, грошы, яшчэ студэнтам пазычаныя, прынес. Дано гэта было, а не забыся. Я не пра грошы кажу, грошай тых старымі якіх пяцьдзесят рублё, а толькі прыемна, калі чалавек харошы, ды яшчэ з тваіх мясцін. Я і не веда, што ен пасля інстытута  нас у раёне ляснічым працуе. Вось гэта добра, што вярнуся іамо.
У мяне да цябе, Андрэй, мужчынская просьба. Як тады гэты Піліпа хлапечык бы, пасаромеуся я слова сказаць, каб ён мяне, калі што якое, лесніком дзе прыстроі. Скажы цяпер яму Скажы, што я чалавек ціхі, любіцельскі: у лесе, можна сказаць, гадавася і лес люблю. А то во і вы пішаце, што як пілараму  нас паставілі, дык многа лесу без пары і толку на г.тум ідзе... Ен чалавек, я думаю, хоць малады, а з душой, і павінен зразумець.
Навін 5 нас асаблівых няма. Хлопец наш малодшы служыць у арміі, астася яму служыць адзін год. А больш навін у нас ніякіх няма.
Адпішь це нам, а мы, як ад вас пісьмо палучым, адразу адпішам.
Бывайц; здаровы.
Ігнат.
Пара касавіцы
Яшчэ не хадзілі трамваі, тралейбусы, вуліца была пустая і мокрая ад дажджу. Недзе за горадам узыходзіла сонца. Яно не абзывалася яшчэ  горадзе, але я веда: сонца зыходзіл*. Таму-сяму, як і дзядзька Ігнат, я навучыся  вёсцы. Было чатыры гадзіны раніцы.
Далёка- цалёка, у маей і  дзядзькі Ігнатавай вёсках, пастух выганя на ранкі каро.
А мы інлі з дзядзькам Ігнатам па мокрым ад дажджу тратуары, і на плячы я нёс касу. Касу мы зялі  дзядзькавага напарніка, дасталі з падстрэшка дашчатай, нізенькай пунькі, крытай толем і рудой гарбатай бляхай. Было лета, і дзядзька напарнік спа тут жа, у пуньцы: нам не трэба было заходзіць у дом.
Вуліца была пустая і мокрая ад дажджу. Было ціха. Па дарозе на плошчу мы бачылі
8
толькі варіганіка ля гастранома ды нейкага дзівака ля атамата з газіраванай вадой. Дзівак усё тыцка і тыцка пальцам у кнопку атамата, грука па ім кулаком, але вада не ішла. Дзіваку было год дзевятнаццаць: які-небудзь сасмяглы ад кахання студэнт. Салют табе, браце, і шчырыя пажаданні дачы! Перадавай прывітанне маёй студэнцкай маладосці!
Мы прь ійшлі на плошчу.
Далёка-далёка, у маёй і  дзядзькі Ігнатавай вёсках, нехта здыма з пляча касу. Узыходзіла сонца.
Стаяла высокая, пасівелая ад туману і густой расы трава. Звінела пад мянташкай каса...
1 Іачакай, сказа дзядзька Ігнат, спынішыся на краі шырокага газона, абсаджанага роным кустоем. Давай пакуль перакурым. I асцярожна палажы касу на шызую, набрынялую холадам елачку. Пачынаць буду першы я...
Ён гавары ціха. Раніцай нельга моцна гаварыць. Я мача.
Паглядзі, як там у цябе на касільне пупок. Каб высака не бы.
Не, у самы раз... Толькі  нас гэта не пупок завецца, а лучок. У нас лепш...
Як відзецца, так і завецца. Лучок... А як у вас завецца распорка з сеткай, шго да касы прыладжврюць, калі косяць грэчку? Вось гэта дык завецца лучок!
Як у ііас завецца? Чакайце, дзядзька Ігнат... Не, нешта не спомню.
Як уйпомніш, скажаш мне.
Ён наваг не сміхнуся. Сур'ёзна ён каза ці кпі з мяне? Але я не крыдава на яго, мне нават чамусьці было прыемна, што ён правучы так мяне.
Дайпе мне мянташку, сказа я, пагляджу, можа  маёй касе лапатуха якая завялася. Га. дзядзька Ігнат!
Чака і. спярша я сам. Але давай лепш пакурым. Закуры махры.
Дава іце.
I вось мы стаялі, курылі моцную, аж займала дух, ядавітую махорку. Харошая была махорка!
Было ці*а, была раніца, бы горад, і мы збіраліся  гэтым горадзе касіць.
Як грымаць касу не забыся? пытася дзядзька Ігнат. Эх, браце! I навошта табе кніжная навука? Марнуеш ты маладосць. Пайшо бы я на тваім месцы  грузчыкі, у плытагоны. у кавалі. Сілу б у плячах адчу. Апетыт бы ме вочы. Сіла была б, як у каня... Ты не смейся. Ты малады яшчэ, нічога ты не разумееш... Бывала, косіш: во гэтак, як сёння, це так, канечне, я толькі для прыкладу кажу. Косіш, а потым нехта «Перакур!» крычыць. У рэчцы касу абмыеш ды  цянёк пад куст. А тут дзекі пракосы раскідаць прыйшлі... Ведаеш нашых дзевак? Загарэлыя, крамяныя, паркалёвая кофта ды спадніца, але ж дзекі што трэба. Засмяецца дык засмяецца, гэта не тое, што хі-хі ды ха-ха!.. Ляжыш пад кустом, а яны пацвельваюцца з цябе. Не трымаеш ды да іх: ну, думаеш, пакажу. Бяжыш. схапіць кагорую хочаш, а яны уцякаць... Дагоніш, канечне. Але і кухталё надае.. Але нічога, зможацца. I вось як глянеш тады ёй у вочы... Толькі што гэта я, кавалер гарохавы, габе расказваю, ведаеш сам. Але, брат, паслухай, паківай галавою і ма^'чы. Быццам нічога табе не гавары... Толькі, брат, маладосць, яна, брат, маладосць... Эх, і касанем Мзі з табою!
Ён неяк пасвятле увесь, па-заліхвацку кіну недакурак, нагнуся, падня касу, зашчамі}' касільна пад пахай, узяся рукой за палатно касы і паласну па ім мянташкай:
Джгінь-джгінь-шах! Джгінь-джгінь-шах! Вясёлая, харошая, знаемая з маленства музыка! Ён падышо да шнурка кустоя, асцярожна пракасі лапінку, павярнуся, падня над мокрал гравою касу, прыгнуся і пайшо...
Насядай на пяткі, Віктар, насядай!
I тады, хвалюючыся, баючыся адстаць ад дзядзькі Ігната, узмахну касой і я...
3
Днём уЖо, едучы на футбол, я выскачы з тралейбуса на плошчы. Пякло сонца. Трава  пракосах "авяла. Па пракосах чорныя, аж бліскучыя, жвава скакалі шпакі. Пахла сенам. Вялізны і шумны ляжа навокал горад. На плошчы па-лугавому, па-летняму нахла сенам.
Я павярііуся і паціху пайшо тратуарам, і туг, на тратуары, раптам таксама бачы сена невядома кім растрэсены клок падсохлага сена. Па-лугавому, па-летняму пахла сенам. «Сена на агфальце, падума я, сена на асфальце...»
Быццам дота я шука нечаму слова, і раптам яго знайшо.
«Сена на асфальце, узрадавана дума я. Вёска  горадзе...»
1963

15

Приложенные файлы

  • doc 10789342
    Размер файла: 99 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий