Правіла Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.


Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца, калі:
1) дз. і вык. выражаны назоўнікамі ў наз. склоне (Міхась - настаўнік вясковай школы.)
2) дз. і вык. выражаны лічэбнікамі ў наз. склоне (Чатыры і тры - сем.)
3) дз. і вык. выражаны інфінітывамі (Век пражыць - не поле перайсці.)
4) адзін гал. член выражаны інфінітывам, а другі - назоўнікам у назоўн. склоне (Вучыцца - добрая справа.)
5) адзін гал. член - назоўнік, а другі - дзеяслоў плюс назоўнік у творным склоне (Быць даяркай - пачэсная праца.)
6) дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік - спалучэннем лічэбніка з залежнымі словамі (Мой бацька - адзін з лепшых работнікаў. Плошча кавтэры – сорак пяць квадратных метраў.)
7) выказнік выражаны ўсечаным дзеясловам. (Заяц - шусь пад ногі.)
8) перад выказнікам ёсць словы гэта, значыць, гэта значыць, вось (Вучыцца - вось наша задача.)
9) выказнік выражаны выклічнікам, фразеалагізмам (А рыба там – о-го-го! Ноч – хоць вока выкалі.)
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца, калі:
1) перад выказнікам-назоўнікам ёсць паб. словы, прыслоўі, часціцы (Наш сусед цяпер начальнік.)
2) перад выказнікам-назоўнікам стаіць адмоўе не (Мой брат не выдатнік.)
3) перад выказнікам-назоўнікам стаіць параўнальны злучнік (Яе вочы нібы васількі.)
4) выказнік стаіць перад дзейнікам (Слаўны чалавек наш камісар.)
5) дзейнік стаіць паміж выказнікам і прыметнікам, які адносіцца да выказніка (Добры Міхал таварыш.)
6) дзейнік выражаны асабовым займеннікам (Мы будучае нашай краіны.)
7) выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам або прыслоўем (Сёння дзень цёплы і радасны.)

Приложенные файлы

  • docx 11136546
    Размер файла: 13 kB Загрузок: 0

Добавить комментарий